Атрымаўшы яе, беларусы змогуць значна прасцей уладкавацца на працу ў Еўрасаюзе і атрымаць сацыяльныя гарантыі. А іх сем’ям дазволяць свабодна наведваць "кармільцаў".

25 траўня Еўракамісія прыняла дырэктыву аб увядзенні так званай "блакітнай карты". Яна павінна палегчыць легальнае працаўладкаванне ў краінах Еўрасаюза працаўнікам з іншых краін, у тым ліку і з Беларусі. Галоўная мэта ініцыятывы - прыцягнуць высокакваліфікаваныя кадры, каб яны не з’язджалі ў Амерыку ці Японію, а працавалі ў краінах Еўрапейскай супольнасці.

Як паведамілі нам у прэс-службе Еўрапейскага Савета, "блакітная карта" - гэта еўрапейскі адпаведнік амерыканскай "зялёнай карты":

Супрацоўнік прэс-службы Еўрапейскага Савета: "Мэта "блакітнай карты" - зрабіць умовы для працы больш спрыяльнымі для іншаземных высокакваліфікаваных працаўнікоў. Гэта штосьці падобнае да амерыканскай "зялёнай карты". Не тое самае, канешне, але вельмі падобнае".

Уладальнікі "блакітнай карты" змогуць лягчэй атрымаць від на працу, ім таксама гарантуецца шэраг сацыяльна-эканамічных правоў. Пэўнымі прывілеямі будуць карыстацца і сем’і працаўнікоў, напрыклад, без перашкод наведваць сваіх "кармільцаў". Праўда, ездзіць з адной еўрапейскай краіны ў іншую можна толькі пасля 1,5 гадоў легальнага прыбывання. "Блакітная карта" будзе дзейнічаць ад 1 да 4 гадоў у залежнасці ад краіны, кажуць у прэс-службе Еўрапейскага Савета:

Супрацоўнік прэс-службы Еўрапейскага Савета: "Гэта залежыць ад краіны, яны будуць вырашаць гэта кожная самастойна. Адна краіна вырашыць зрабіць карту на 1 год, а іншая на 4. У кожным выпадку будзе магчымасць, каб яе працягнуць".

А вось працэдуры атрымання "блакітнай карты" будуць аднолькавыя для ўсіх краін Еўрасупольнасці. Толькі спачатку ім трэба прыняць гэты закон, на што Еўракамісія вызначыла 2 гады. Некаторыя краіны могуць прыняць змены хутчэй, аднак атрымаць "блакітную карту" можна будзе не раней чым у 2011 годзе.

Як мы даведаліся ў прэс-службе, Еўрасаюзу патрэбныя вельмі розныя спецыялісты.

Супрацоўнік прэс-службы Еўрапейскага Савета: "Ёсць краіны, якім не хапае тэхнічных спецыялістаў для абслугоўвання камп’ютэраў, напрыклад. А іншым краіна патрэбныя кваліфікаваныя медыкі".
{banner_819}{banner_825}
-10%
-10%
-20%
-20%
-20%
-10%
-45%
-10%
-30%