1. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  2. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  3. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  4. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  5. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  6. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  7. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  10. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  11. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  12. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  13. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  14. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  15. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  16. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  17. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  18. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  19. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  20. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  21. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  22. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  23. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  24. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  25. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  26. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  27. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  28. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  29. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  30. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской


Аляксей НОГАЦЬ,

Яшчэ летась у верасні мой даўні сябар з Оршы расказваў, што жыць бескватэрным у гэтым невялікім правінцыяльным гарадку значна танней, чым у сталіцы. Зняць аднапакаёвую кватэру тады было магчыма прыкладна за 100 долараў, а ў той жа час у Мінску арэнда невялікіх кватэр дасягала 300—350 долараў. Слабы сезонны попыт і істотная дэвальвацыя прывялі да абвалу доларавага цэнніка сталічнай арэнды, і сёння сярэднія аднапакаёўкі ў не самых прывабных мікрараёнах Мінска можна адшукаць па 180—200 долараў за месяц. А ў Оршы арэнда аднапакаёвага жылля і зараз прапануецца кліентам за тыя ж 100 долараў. Няўжо сталічная тэндэнцыя патаннення арэнды да асобных рэгіёнаў яшчэ не "даляцела"?

Попыт у Брэсце знізіўся ў тры разы

Заходні рэгіён краіны па сегменце выкарыстання жыллёвай нерухомасці быў бадай самым актыўным і дарагім пасля сталічнага рынку арэнды. Блізкасць гэтага фарпоста да мяжы з Польшчай прыцягвала ў горад дробных бізнесменаў, якія здымалі мясцовыя кватэры часам у якасці перавалачных пунктаў для еўрапейскіх тавараў, што накіроўваліся далей углыб краіны. Новы кошт еўрапейскай валюты ў беларускіх рублях разам з сусветным фінансавым крызісам значна паменшыў аб'ёмы падобнага бізнесу, пасля чаго попыт на брэсцкія кватэры пачаў зніжацца.

У лістападзе — снежні мінулага года арэнда ліквідных аднапакаёвак у гэтым горадзе прапаноўвалася па 160—170 долараў. Сёння сярэдні кошт такога жылля паменшыўся да 140—150 долараў, але… Патэнцыяльныя кватаранты здымаюць невялікія кватэры па такім цэнніку вельмі неахвотна. Паводле інфармацыі намесніка кіраўніка найбуйнейшага агенцтва нерухомасці Брэста Івана Невада, большасць кліентаў агенцтва заказваюць аднапакаёўкі па кошце ад 100 да 130 долараў. Нешта падобнае адбываецца і з іншымі відамі кватэр. Так, гаспадары двухпакаёвак выстаўляюць сваё жыллё за 200—220 долараў, аднак рэальны попыт на такія кватэры адпавядае цэнніку ў межах 150—160 долараў. Сярэдні кошт трохпакаёвых кватэр ужо знізіўся да 250 долараў, але ўжо магчыма адшукаць невялікую трохпакаёўку і за 200 USD. Спадар Невад упэўнены, што да пачатку лета сярэдні кошт арэнды ўсіх тыпаў кватэр у Брэсце знізіцца прыкладна на 20—30 працэнтаў.

Невялікая арэнда жылля ў Гомелі патаннее яшчэ

Кошт арэнды стандартных маленькіх кватэр у гэтым горадзе амаль ніколі істотна не перавышаў сярэднестатыстычных 100 долараў. Выключэнне складае толькі сезонны рост попыту ў жніўні — верасні, калі Гомель накрывае новая хваля студэнтаў. Тады кошт аднапакаёвак можа дасягаць нават 130 “зялёных”.

Паводле інфармацыі галоўнага спецыяліста аднаго з гомельскіх агенцтваў нерухомасці Дзмітрыя Бікуля, сёння на мясцовым рынку арэнды ўсё часцей з'яўляюцца аднапакаёўкі па кошце 80—90 долараў, а ў старых пяціпавярховых дамах невялікія "хрушчоўкі" можна адшукаць і за 70 долараў.

Рыэлтары агенцтва адзначаюць, што за апошні месяц двухпакаёвыя кватэры патаннелі прыкладна на 10 працэнтаў, сярэдні кошт іх сёння складае 120—140 долараў. Даволі слабым попытам сёння карыстаюцца і трохпакаёвыя кватэры, цэннік на якія вагаецца ў межах 150—160 долараў плюс квартплата. Бліжэй да цэнтра ў сучасных дамах прасторныя двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры каштуюць на 100—150 долараў даражэй, але попыт і на такое жыллё невялікі.
Эксперты мясцовага жыллёвага рынку адзначаюць, што не вельмі добрыя па якасці аднапакаёвыя кватэры ў старых пяціпавярховых дамах на крайніх паверхах могуць да лета патаннець яшчэ на 10—20 долараў.

У Гродне плануецца плаўнае зніжэнне кошту арэнды

Эксперты дзяржаўнай рыэлтарскай канторы гэтага абласнога цэнтра адзначаюць, што з пачатку года ў Гродне цэннікі жыллёвай арэнды ўжо знізіліся прыкладна на 10—15 працэнтаў. Сёння аднапакаёвыя кватэры ў горадзе здымаюцца за 100—110 долараў, двухпакаёвыя — за 140—150, трохпакаёвыя — за 150—160 долараў плюс квартплата.
Спецыялісты агенцтваў нерухомасці фіксуюць часовую стабілізацыю цэн на рынку жыллёвай арэнды. Разам з тым рыэлтары прагназіруюць, што да лета арэнда не зусім якаснага жылля будзе паціху таннець тэмпам каля 2—3 працэнтаў у месяц.

Арэнда элітнага жылля ў Маскве патаннела адразу на 25 працэнтаў

А як справа абстаіць з арэндай жылля ў самым дарагім горадзе свету?

У сярэднім на чвэрць патаннелі за два апошнія месяцы элітныя кватэры ў сталіцы Расіі. Зараз такое жыллё здаецца ў арэнду па кошце ад 1,5 да 30 тысяч долараў у месяц. Да крызісу арэндныя стаўкі былі ад 2,5 да 60 тысяч долараў. Асноўны аб'ём прапанавання элітных кватэр у Маскве складае жыллё па кошце 5—6 тысяч долараў у месяц. Не вельмі істотна за апошні час патаннелі ў Маскве невялікія стандартныя кватэры. На ўскрайку сталіцы зараз магчыма адшукаць аднапакаёўкі і па 400—500 долараў, а часам і за 300—350, але яны будуць не вельмі высокай якасці.
-20%
-30%
-10%
-25%
-60%
-30%
-10%
0072606