На Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з прафэсарам Станiславам Багданкевiчам. Прапануем фрагмэнт адказаў былога старшынi Нацыянальнага банку Станiслава Багданкевiча (адказ даецца ў перакладзе з расейскай) другой былой старшынi Нацбанка Тамары Вiньнiкавай.

Пытаньне: "Г-н Богданкевич, несколько дней назад в одном из Ваших интервью, своим огромным достижением Вы назвали установление единого валютного курса.

На самом деле, данное достижение оплачивалось из кармана белорусских граждан, разоряло отечественных экспортеров. Так, проверкой установлено, что за все проверяемые девять месяцев 1995 г. НБ получал огромные убытки от покупки-продажи валюты на бирже. Убытки составляли по ценам того периода от 1 млрд.рублей до 76,8 млрд.рублей. Где же здесь Вы видите достижение?
Одновременно, хочу напомнить Вам, что множественность курсов была и при Вашем правлении, например, точно такая же операция как и в настоящее время, с продажей валюты в сотни тысяч долларов по заниженному курсу одному клиенту была проведена и при Вашем руководстве Нацбанком. Было бы интересно узнать кому и зачем это делали тогда, чтобы понять правомерность сегодняшней операции.

Вопрос второй.

Г-н Богданкевич, у вас, единственного руководителя Нацбанком за все времена, были идеальные условия для управления Нацбанком - впервые банк был выведен из-под контроля Кабмина, Верховный Совет возглавлял Ваш соратник г.Шушкевич, который признал, что не занимался вопросами работы Нацбанка, ваш сподвижник, которого вы сами назвали как протеже - Внучко, вам также не препятствовал т. е. образно говоря, вы, что хотели, то и делали.

- Почему же, при таких идеальных условиях, под вашим руководством потребительские цены росли ежемесячно в среднем, подчеркиваю, ежемесячно на 22, 2%, а за период вашей работы выросли в 27 тысяч раз? Образно говоря, "вы раздели" белорусский народ и, понятно, что вы не справились с управлением столь сложной структурой. Согласны ли вы с мнением вашего тогдашнего советника В.Дашкевича, который опубликовал свое мнение о том (БДГ №23 1994 г), что Вами были сделаны 3 важнейшие ошибки:
1.Отсутствала продуманная кредитная политика.
2 Сделана поспешная либерализация валютного курса и была неумелая политика установления обменных курсов.
3. Допущена полная потеря Нацбанком контроля над финансовыми потоками государства?

На этом фоне, есть ли у Вас право не признав свои ошибки, критиковать иных, ведь в сравнении с итогами Вашей деятельности они являются лучшими?

С уважением,
Т.Винникова
07.01.09"


Багданкевiч: Ну, першае. Нацыянальны Банк меў нуль цэлых i нуль дзесятых рэзэрваў на момант увядзеньня стабiльнага валютнага курса. Падкрэсьлiваю: ня толькi нуль, а мiнус меў. Гэта так, як сёньня ў нас камэрцыйныя банкi маюць мiнус адзiн i чатыры дзесятых мiльярды даляраў. I Нацбанк у той час меў мiнусавае сальда па рэзэрвах. Да майго зыходу ў адстаўку рэзэрвы дасягнулi каля 300 мiльёнаў даляраў. Гэта няшмат, але гэта кажа пра тое, што рэзэрвы зьявiлiся. I мiнус быў перакрыты, i зьявiлiся рэзэрвы. Таму астатняя заява - яна чыста такога абвiнавачвальнага ўхiлу, i ў ёй няма зерня праўды. Гэта першае. Другое. Пасьля ўвядзеньня нацыянальнай валюты курс быў усталяваны вельмi хутка адзiны. Хаця гэта было складана ўсталяваць у сувязi з супрацьдзеяньнем ураду. Калi ў нас функцыянаваў савецкi рубель (да лiстапада 1994 года), курс усталёўваў не Нацбанк, а ўрад. I яна гэта цудоўна ведае. Усталёўваў асобныя курсы - для набыцьця мэдыкамэнтаў з-за мяжы - адзiн курс, для набыцьця энэрганосьбiтаў - другi курс, з Расеяй, для набыцьця прадметаў раскошы - трэцi курс для набыцьця прадметаў першай неабходнасьцi - чацьверты. Да васьмi курсаў такiх было! Гэта было самадурства! Гэта было зьвязана з тым, што ў нас не было нацыянальнай сыстэмы, а функцыянаваў (пасьля распаду Савецкага Саюза) у грашовым абароце функцыянаваў савецкi рубель, свой рубель здолелi ўвесьцi толькi ў канцы 1994 году. У гэтым пэрыядзе былi магчымыя, зразумела, факты карупцыi i спэкуляцыi. Але магу сказаць, усе гэтыя продажы iшлi па хадатайнiцтву ўраду, за подпiсам, напрыклад, Мясьнiковiча, iншых кiраўнiкоў, з абгрунтаваньнем, што "вось на такую мэту нам вельмi неабходна па iльготным курсе…". Асаблiва для сельскай гаспадаркi, для яе асобны курс быў. Гэта было дурноцьце. Таму я i спрабаваў усталяваць адзiны курс, якi нiколi не дазваляе камусьцi нажыцца. А ўсё астатняе - гэта балбытня. Я ў пацьверджаньне магу сказаць наступнае. Вiньнiкава падрыхтавала (ну зь ейным удзелам, ва ўсялякiм разе) кляўзу Лукашэнку пра тое, што першы карупцыянэр у Беларусi - Багданкевiч. I ён, iмкнучыся не дапусьцiць мяне ў парляманце да кiраўнiцтва Вярхоўнага Савета, тры з паловай гадзiны дэпутатам казаў на закрытым паседжаньнi пра тое, якi Багданкевiч - гэта ейнымi словамi ўсё - прахвост i карупцыянэр. I ён заявiў: "Я перадаю ўсе матэрыялы ў Генэральную пракуратуру". Пасьля гэтага я цягам года шматкроць зьвяртаўся, i кiраўнiцтва Вярхоўнага Савета зьвярталася, з патрабаваньнем даць заключэньне пракуратуры - што сапраўды пацьвердзiлася? I нарэшце я атрымаў афiцыйны адказ Генэральнай пракуратуры, з якога вынiкала галоўнае для мяне: "У дзеяньнях Нацыянальнага банку, яго старшынi i Праўленьня правапарушэньняў не выяўлена" - кропка. Далей, з новага радка напiсана: аднак ў Аграбанку былi такiя парушэньнi, Прамбудбанку такiя парушэньнi…у Беларусьбанку - такiя парушэньнi… Але ж Нацбанк нiколi ня быў мiнiстэрствам. У самога Лукашэнкi, у яго мiнiстраў (ён iх пастаянна садзiць) шмат было пралiкаў. Ну i ў сыстэме банкаўскай, безумоўна, былi пралiкi. Я спасылаюся на рэальныя факты.

Разумееце, такiя заявы лепш бы дыскутаваць на нейкiм "круглым стале", Яны абсалютна непрафэсiйныя, заявы гэтыя. Ну я ўжо казаў, што Нацбанк ня мог кiраваць грашовай фiнансавай сыстэмай ва ўмовах, калi грашовай адзiнкай быў савецкi рубель. I калi грашовую масу стваралi дванаццаць банкаў - украiнскi, малдоўскi, расейскi, казахскi, азэрбайджанскi i гэтак далей. Калi мы "зацiскалi" грашовую масу - дык гэтая грашовая маса стваралася ў iншых рэспублiках, i яна перакочвалася ў нашу краiну, i нельга было спынiць iнфляцыю без увядзеньня нацыянальнай валюты. Увесьцi ж нацвалюту было немагчыма пры наяўнасьцi аграрна-бальшавiцкага парлямэнту ў той час. I ураду, якi не жадаў яе ўводзiць. I таму беспарадак гэты.. Я магу сказаць, што яна мае рацыю - пасьля таго, як я склiкаў усiх старшыняў у Менск, мы падпiсалi пагадненьне аб рэгуляваньнi эмiсii у кожнай краiне. I як толькi разьехалiся - пагадненьне было iмгненна парушана. Украiна дала вялiзную эмiсiю, Казахстан даў вялiзную эмiсiю, Малдова тым больш… I таму я ў гэтых умовах даў каманду выдаткаваць вялiзныя рублёвыя (у савецкiх рублях) грошы для аплаты нафты, газу, iншага, што паступала з Расеi. Тым самым гэта пацягнула iнфляцыю. Але няўжо не зразумела Вiньнiкавай, што ва ўмовах чужой валюты нельга кiраваць было грашовай сыстэмай? I сапраўды, мы ёй дрэнна кiравалi, ажыцьцяўлялi толькi разьлiкi i такую вось падтрымку. Як гаворыцца, падманвалi Расею, атрымлiваючы за створаныя "лiпавыя грошы" i нафту, i газ, i камплектуючыя тавары, i сыравiну. Гэта першае. Але я, на дачакаўшыся рашэньня ўлады, пайшоў на тое, што рашэньнем Праўленьня Нацбанку самастойна ўвёў нацыянальную валюту. Усталяваў абменны курс свой, а не сем-дзесяць курсаў, якiя рабiў урад. Абменны курс ужо ў канцы 1994 г. I толькi пасьля гэтага Вярхоўны Савет прызнаў, выйшаў з рублёвай зоны i прызнаў, што ў нас будзе нацыянальная валюта. Ня важна,якая яна была - "зайчыкi", не "зайчыкi" - гэта была ўласная валюта, якая мела ўласны абменны курс. Гэта другое. Што тычыцца палiтыкi, дык як гэта яна не была, калi з iнфляцыi ў 20 000 разоў пры наяўнасьцi савецкага рубля мы з месяца ў месяц зьменшвалi яе, як толькi ўвялi нацыянальную валюту, на працягу 1995 года, i дамаглiся, я б сказаў, шматразовага, не на працягу сутак, i яна гэта цудоўна разумее, не на працягу месяца, а цягам гэтых адзiнаццацi месяцаў мы забясьпечвалi стабiльнасьць станоўчую (таму што назапасiлi рэзэрвы) i забясьпечвалi рэзкае скарачэньне iнфляцыi. I я здаў ёй пры нiзкай iнфляцыi. I наколькi мне распавядаў Чыгiр, скажам, гнеў на яе быў з боку Лукашэнкi, што яна дапусьцiла шматразовыя курсы, спэкуляцыю, па кожных запiсках, гэтымi шматразовымi курсамi, гэта першае. I другое, што яна пачала ўсьведамляць (вiдаць, была раней малапiсьменнай), пачала ўсьведамляць залежнасьць грашовай масы (ужо нацыянальнай валюты) i iнфляцыi. I яна пачала прапаноўваць абмяжоўваць крэдытаваньне, таму што скарачэньне крэдытаваньне гэта i ёсьць абмежаваньне грашовай масы), - пачала ўсьведамляць ўсё гэта. Дапусьцiў iзноў рэзкi ўсплёск iнфляцыi. Ды яна гэта цудоўна разумее, гэта для публiкi гэтыя заявы ўсе".
{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-20%
-12%
-80%
-20%
-25%
-20%
-50%
0061173