1. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  2. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  3. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  4. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  5. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  6. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  7. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  8. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  9. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  10. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  11. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  12. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  13. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  14. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  15. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  16. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  17. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  18. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  19. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  20. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  21. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  22. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  23. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  24. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  25. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  26. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  27. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  28. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  29. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  30. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки


Наста Ігнатовіч,

фотоВывад з эксплуатацыі Ігналінскай атамнай станцыі абыйдзецца Літве ў адзін мільярд еўра (каб пабудаваць сваю АЭС Беларусі спатрэбіцца каля 4 млрд долараў - гэта ў 3 разы больш). Па часе ж гэты працэс зацягнецца ажно на 25 год! Еўрарадыё даведалася, адкуль Літва возьме такія грошы і дзе будзе браць энергію, калі АЭС канчаткова спыніць працу.

У беларусаў і літоўцаў цяпер розныя клопаты. Пакуль мы ўсё вырашаем, хто і дзе пабудуе нам першую АЭС, Літва сваю мусіць зачыніць да канца 2009 года. Гэта, нагадаем, было адной з умоваў уступлення краіны ў Еўрасаюз.

Як выявілася, працэс гэта доўгі. Каб цалкам зняць рэактары з эксплуатацыі, спатрэбіцца чвэрць стагоддзя. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў генеральны дырэктар станцыі Віктар Шавалдзін:

“На месцы старой станцыі ў нас будзе так званы “зялёны лужок”. Гэта значыць, амаль усё павінна быць дэмантавана. Працу гэтую будуць рабіць даволі доўгі час. Каля 25 гадоў займае працэс зняцця з эксплуатацыі ад пачатку і да “зялёнага лужка”… Так, гэта доўга. Гэты час амаль роўны тэрміну службы станцыі”.

Паводле слоў Віктара Шавалдзіна, на тэрыторыі АЭС будуюцца спецыяльныя сховішчы, у якіх будуць захоўваць назапашаныя за ўсю гісторыю станцыі радыёактыўныя адкіды, адпрацаванае ядзернае паліва і ўсю іншую непатрэбную прадукцыю.

Каштаваць вывад з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС будзе каля аднаго мільярда еўра. Але сума гэтая недакладная. Хутчэй за ўсё, грошай спатрэбіцца больш, кажа генеральны дырэктар станцыі:

“Сёння дакладна назваць суму ніхто не можа. Але каб выканаць усе праекты, якія мы запланавалі па зняццю з эксплуатацыі 2-х блокаў (на 25 год працы)… на гэта спатрэбіцца каля аднаго мільярда еўра. Але гэта толькі тэхнічныя працы, звязаныя з закрыццём станцыі. І сюды не ўваходзяць іншыя кампенсацыі наступстваў для энергетыкі Літвы”.

Цікава, што кожная электрастанцыя з першага дня свайго існавання адлічвае каля 1,5% прыбытку ў фонд зняцця з эксплуатацыі. Такі спецфонд яшчэ ў савецкія часы быў створаны і для Ігналінскай АЭС. Але пасля таго, як распаўся Савецкі Саюз і абясцэніўся рубель, грошай у фондзе не засталося.

Віктар Шавалдзін расказвае, што яны вымушаныя былі стварыць іншы фонд:

“Такі фонд у Літве таксама быў створаны. Але, як вы ведаеце, калі распаўся савецкі саюз, рубель згубіў свой кошт, і ў гэтым фондзе практычна нічога не засталося. Таму з 93 года было прынята рашэнне, і мы пачалі адлічваць па 6% штогод, каб стварыць нацыянальны фонд зняцця з эксплуатацыі. Мы і дагэтуль адлічваем гэтую долю. Не 1,5%, а 6!”

Назбіраць уласныя сродкі за такі нядоўгі перыяд эксплуатацыі станцыі нерэальна, — кажа генеральны дырэктар АЭС. Таму асноўнае фінансаванне, паводле яго слоў, будзе ісці з фонду Еўрасаюза.

Сёння толькі 2-гі блок Ігналінскай АЭС забяспечвае практычна 70% патрэб Літвы ў электраэнергіі. “Мы нават суседзям яе экспартуем”, кажа Віктар Шавалдзін. Але пасля закрыцця другога блоку ўзнікнуць праблемы:

“Калі закрыецца і 2-гі блок, то тут, канешне, будзе праблема ў забеспячэнні ўласнага спажыўца. Зразумела, што без закупкі электраэнергіі па-за межамі Літва проста не выжыве”.

І тут для Літвы ёсць два выйсці. Частка электраэнергіі будзе выпрацоўвацца на цеплавых электрастанцыях з выкарыстаннем расійскага газу. Частку ж літоўцы будуць вымушаныя купляць у суседзяў.

Дырэктар Ігналінскай АЭС кажа, што яны нават гатовыя купляць энергію ў Беларусі. Калі гэта раптам здарыцца, то будзе новым досведам для нашай краіны. “Мы ніколі раней не прадавалі электраэнергію ў Літву”, кажа вядучы інжынер аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення “Белэнерга” Уладзімір Кардуба:

“У прынцыпе, у нас дэфіцытная сістэма, таму мы толькі куплялі літоўскую электраэнергію. Літва нам яе пастаўляла года 3-4 таму”.

Нашыя ж чыноўнікі пакуль не гатовыя адказаць, ні хто пабудуе беларускую АЭС, ні дзе яе пабудуюць. Хаця саму будоўлю абяцаюць распачаць у пачатку наступнага году. Атамную станцыю мы разлічваем пабудаваць за 4 млрд долараў. Гэта ў 3 разы больш таго, што спатрэбіцца для закрыцця Ігналіны.
-25%
-20%
-25%
-15%
-20%
-10%
-5%
-50%
0073182