Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі ў адносінах беларускага канцэрна "Белнафтахім". Пад іх цяпер патрапляюць і тры прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру канцэрна, - Беларускі нафтавы гандлёвы дом, адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Лакафарба" (Ліда) і "Полацк-шкловалакно". На полацкім прадпрыемстве Еўрарадыё паведамілі, што да такога кроку былі гатовыя.
 
Згаданыя беларускія прадпрыемствы былі ўключаны ў афіцыйны спіс прадпрыемстваў і фізічных асобаў, у адносінах якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў.

Паводле словаў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, ён не бачыць значных праблемаў для іх працы. У той жа час ён прызнае, што "пэўныя праблемы ўзнікнуць", бо прадпрыемствам давядзецца правесці дыверсіфікацыю сваёй прадукцыі. Найцяжэй будзе "Шкловалакну", бо ў ЗША ішлі "істотныя прадажы прадукцыі", сказаў першы намеснік прэм'ера Беларусі.

Сямашка сцвярджае, што такое рашэнне з боку Мінфіна ЗША чакалася, таму былі прынятыя "прэвентыўныя захады".

Еўрарадыё паразмаўляла з менеджэрам па амерыканскім рэгіёне Упраўлення маркетынгу "Шкловалакна" Максімам Кірпічэнкам. Ён пацвердзіў, што на прадпрыемства чакалі ўвядзення санкцый:

"Санкцыі былі ўведзеныя даўно, таму мы былі гатовыя. Нейкія страты, вядома, будуць, але будзем працаваць, будзем глядзець. Пакуль рана пра нешта гаварыць".

{banner_819}{banner_825}
-30%
-30%
-18%
-10%
-15%
-31%
-40%
-10%
-10%
-80%