179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  2. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  3. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  4. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  5. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  6. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  7. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  8. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  9. «Соседи даже перестали бросать окурки за окно». Посмотрите, в одном из гомельских дворов сделали"плюшевый зоопарк"
  10. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  11. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  12. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  13. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  14. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  15. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  16. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  17. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  18. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  19. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  20. Суды и сутки, закон о госзащите, жена и 18 лет за госизмену, нефть, доллар и пропавший футболист — все за вчера
  21. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  22. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  23. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  24. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  25. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  26. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  27. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  28. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  29. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  30. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут


Беларускія вытворцы піва кажуць, што прыход Heineken іх не палохае. Аглядальніца “БелГазеты” Марына Гуляева лічыць, што пачынаецца новы этап развіцця беларускага піўнога рынку, у якім перамагаюць замежныя інвестыцыі.

Галандская кампанія Heineken, якая з’яўляецца адным з вядучых сусветных вытворцаў піва, напрыканцы мінула года абвясціла пра набыццё беларускай кампаніі “Сябар” у Detroit Investments Limited. Ходзяць чуткі, што Heineken “прымяраецца” яшчэ да “Рэчыца Піва” і “Лідскага піва” і нават больш за тое, збіраецца сама вырошчваць збожжа для яго. Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці не баяцца нашыя айчынныя вытворцы новых канкурэнтаў.

У “Крыніцы” нам адназначна сказалі, што канкурэнцыі яны не баяцца.

Піяр-мэнэджэр “Крыніцы”: Мы будзем толькі радыя, калі на гэтым рынку з’явіцца яшчэ адзін сур’ёзны гулец. І асабіста я, як піяр-мэнэджэр прадпрыемства, перакананая, што ім вельмі моцна давядзецца пастарацца, каб па якасці дагнаць “Крыніцу”. Урэшце для нас гэта таксама пэўная планка, якая дазволіць працаваць далей, больш і лепш.

На Лідскім піўзаводзе нам распавялі, што чуткі наконт таго, што Heineken збіраецца набыць і іх, - гэта ўсяго толькі чуткі, ніякіх дакладных перамоў не вядзецца. Што тычыцца новага канкурэнта, то “Лідскае піва” яго не баіцца, нягледзячы на тое, што гэта сусветна вядомая марка.

Дырэктар па эканоміцы: У нас канкурэнцыя ёсць заўсёды, якая розніца, будзе гэта Heineken ці “Баброў”. “Лідскае” - таксама вядомая марка, “Крыніца” таксама. А менталітэт беларускі адкідаць нельга.

Аглядальніца “БелГазеты” Марына Гуляева, аднак, лічыць, што беларускі менталітэт у гэтай сітуацыі - проста спекуляцыя, бо статыстыка паказвае, што беларусы ўсё больш ахвотна набываюць замежнае піва:

Марына Гуляева:
Мне падаецца, што гэта дастаткова тыповыя спекуляцыі на гэтую тэму. І яны не вельмі апраўданыя хаця б таму, што ёсць абсалютна канкрэтная статыстыка, па якой плыні імпартнага піва з боку Расіі і Украіны растуць на дзясяткі адсоткаў штомесяц. Гэта запатрабавана беларускім спажыўцом. У іншым выпадку гэтыя лічбы былі б адваротнымі.

Таксама Марына Гуляева ацэньвае прыход Heineken як вельмі важную падзею на беларускім рынку перш за ўсё з-за таго, што ўжо сёння самыя паспяховыя кампаніі - тыя, у якіх ёсць замежны капітал:

Марына Гуляева: З’яўленне аднаго з самых вялікіх міжнародных транснацыянальных брэндаў, які ўваходзіць у пяцёрку сусветных лідэраў, - гэта, безумоўна, новы этап развіцця айчыннага піваварнага рынку. Наколькі гэта важна можна меркаваць хаця б па тым, што найбуйнейшых поспехаў у галіне дасягнулі толькі тыя кампаніі, дзе ёсць замежныя інвестыцыі. На мінулы год гэта была кампанія “Сябар”, якая цалкам належала амерыканскай кампаніі Detroit Brewing Company, і “Аліварыя”, трыццаціадсоткавым акцыянерам якой з’яўляецца піўны холдынг BBH. Толькі гэтыя кампаніі па выніках мінулага года дасягнулі рэальных поспехаў. Пры тым як астанія кампаніі, якія развіваюцца без замежных інвестыцыяў, абапіраючыся толькі на ўласныя крыніцы фінансавання, у прыватнасці найбуйнейшы айчынны вытворца — “Крыніца”, яны акурат прадэманстравалі падзенне аб’ёмаў вытворчасці.


Па меркаванні Марыны Гуляевай, прыход Heineken абавязкова падштурхне канкурэнцыю і айчынных вытворцаў. Гэта можна бачыць ужо сёння па тым, наколькі актыўную маркетынгавую кампанію вядзе “Крыніца”. Толькі за апошні месяц было праведзена дзве прэс-канфэрэнцыі, на якіх актыўна піярыліся планы па запуску новага брэнда. Што тычыцца прагнозаў на будучыню, то, па словах спадарыні Гуляевай, нас чакаюць вельмі цікавыя падзеі, бо такі гігант, як Heineken, наўрад ці спыніцца толькі на “Сябры”.

Марына Гуляева: Трэба чакаць вельмі цікавых падзеяў проста таму, што такі гігант не спыніцца толькі на “Сябры”. Не сакрэт, што гэтая кампанія ўжо праяўляе цікавасць да “Лідскага піва” і да “Рэчыцы Піва”. Калі мы складзем тыя аб’ёмы, якія на сёння вырабляе “Сябар”, “Лідскае піва” і “Рэчыца піва”, то мы атрымаем той аб’ём, які фактычна сёння вырабляе “Крыніца”. То бок рэальна мы атрымоўваем аналагічнага па магутнасцях гульца.

Варта адзначыць, што генеральны дырэктар “Крыніцы” Рыгор Пяткевіч сярод аптымістычных планаў “Крыніцы” таксама не так даўно заяўляў пра тое, што Беларусь мусіць увесці квоты на аб’ёмы вытворчасці і ўраўноўваць іх, павінна навесці парадак на рынку імпартнага піва.

Застаецца толькі чакаць, што зробіць дзяржава для абароны айчыннага вытворцы.

Мара Нальшанская, Наста Ігнатовіч
-25%
-10%
-20%
-20%
-23%
-10%
-20%
-25%
-20%