![]() |
![]() |
Сiнгл, якi з гэтага дня можна бясплатна спампаваць у фармаце mp3 на сайтах www.krambambulya.com i www.tut.by, змяшчае чатыры рознастылёвыя версii новай песнi "Дольчэ вiта": адну рокавую, адну рэпавую i дзве для аматараў папулярнай музыкi. "Гэткiм чынам кожны чалавек, якому хоць трошкi падабаецца "Крамбамбуля", зможа знайсцi сярод версiй тую, якая найбольш адпавядае яго музычнаму густу, - гаворыць Лявон Вольскi. - Мы нават зрабiлi падоўжаную пап-версiю адмыслова для клубных ды-джэяў".
Рэпавую версiю "Дольчэ вiты" зрабiлi хлопцы з вядомай гомельскай хiп-хоп-каманды "Гарадская Таска". Яны адзначылiся не толькi цалкам iншай аранжыроўкай, але i новым, рэпаваным, тэкстам куплетаў. "Дагэтуль мы нiколi не рабiлi трэкаў на беларускай мове, таму было тым больш цiкава, што з гэтага атрымаецца", - адзначыў лiдэр гурта Саныч.
Канцэртная прэм"ера iнтэрнэт-сiнгла "Dolce Vita" адбудзецца на сольным выступе "Крамбамбулi", якi адбудзецца 12 снежня ў клубе "Фартуна". Ён атрымаў назву "Зiмовы канцэрт" i будзе складацца з лепшых песень усiх чатырох студыйных альбомаў гурта. Замова квiткоў (029) 671 58 65
Спампаваць iнтэрнэт-сiнгл:
Дадаткова: вокладка (gif, 144 k) - download