Навіны апошніх дзён: аўтограф-сэсія Neuro Dubel у самай буйной дыскарні Менску, вялікія канцэрты "Крамбамбулі" і праекту "Народны альбом". Як стала вядома ТГ - гэта далёка ня ўсё: Зьмітра Вайцюшкевіча запрасілі да ўдзелу ў навагоднім праекце тэлеканалу ОНТ, гурт "Палац" трапіў у лік 15-ці прэтэндэнтаў на адборачны тур да "Еўрабачання-2008", а разам з тым Neuro Dubel з "Палацам" рыхтуюцца да вялікага канцэрту ў сакавіку, які пройдзе ў Палацы рэспублікі.

Навіна з прэтэнзіяй на сэнсацыю, гэта тое, што гурт "Палац" трапіў у 15 прэтэндэнтаў на адборачны тур да "Еўрабачання-2008". Усяго на конкурс было пададзена 60 заяваў. 27 лістапада ўсе тэрміны выйшлі і журы на чале з Аляксандрам Ціхановічам адабрала 15 самых годных песень, якія адпавядаюць усім патрабаваньням. "Палац" адмыслова для "Еўрабачання" падрыхтаваў песьню "Кола грукатала". У гэтую пятніцу мае адбыцца арганізацыйная сустрэча, на якой будуць абмеркаваныя ўсе акалічнасьці адборачнага канцэрта, які заплянаваны на студзень 2008 году. Арганізатарам адборачнага туру, які завецца нацыянальны тэлевізыйны музычны праект "Еўрафэст", зьяўляецца Дзяржтэлерадыёкампанія Беларусі.

Тым часам яшчэ аднаго паўапальнага беларускамоўнага выканаўцу - Зьмітра Вайцюшкевіча - запрасілі да ўдзелу ў навагоднім тэлепраекце тэлеканалу ОНТ. "Мне прапанавалі выканаць песьню „Бывайце здаровы“ і яшчэ адну. Я пагадзіўся папярэдне. Чакаю, што будзе далей", - паведаміў ТГ сьпявак.

І яшчэ адна навіна - у сакавіку ў Палацы рэспублікі плянуецца вялікі канцэрт з удзелам гуртоў Neuro Dubel і "Палац". Апошні раз Аляксандар Кульлінковіч і Алег Хаменка выступалі на адной з самых буйных канцэртных пляцовак сталіцы роўна тры гады таму - 12 сьнежня 2004 году ў межах сьвяткаваньня гадавіны "Тузіна Гітоў". Плянуецца, што сакавіцкі канцэрт будзе дабрачынны, мэта яго - аказаць дапамогу дзецям-інвалідам. "Я бы ня зьвязваў дадзенае запрашэньне з нашым візытам у адміністрацыю прэзыдэнта", - сказаў ТГ лідэр "Палацу" Алег Хаменка.

Сяргей Будкін

Тузін Гітоў
{banner_819}{banner_825}
-10%
-18%
-70%
-62%
-20%
-10%
-50%
-20%
0065444