фотоГурт "Крамбамбуля" 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе "Фартуна". На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт-сінгла "Дольчэ віта", рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурта.

"Дольчэ віта" - першы новы запіс гурта пасля альбома "Крамбамбуля Святочная", які з’явіўся вясной 2007. Песня на мяжы поп-музыкі і року ў фірмовым іранічным стылі распавядае пра жыццё звычайнага чалавека і яго мары.

"Гэта простая песня, якая на мой погляд больш падобная да "Каралёў раёну", - распавядае Лявон Вольскі. - Яна неяк сама па сабе з’явілася некалькі месяцаў таму падчас рэпетыцый. Пакуль што аніякай канчатковай мэты ў выглядзе новага альбома ці яго канцэпцыі яшчэ няма, таму нават не ведаю, ці патрапіць яна туды".

Сольны выступ 12 снежня у клубе "Фартуна", на якім адбудзецца яе прэм’ера, атрымаў назву "Зімовы канцэрт". На ім прагучаць таксама лепшыя песні "Крамбамбулі" з усіх чатырох студыйных альбомаў гурта. Пачатак у 19 гадзін. Замова квіткоў (029) 671 58 65
{banner_819}{banner_825}
-25%
-10%
-20%
-10%
-10%
-10%
-33%
-50%
-71%