171 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  2. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  3. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  4. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  5. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  6. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  7. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  8. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  9. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  10. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  11. Глава ВОЗ: Заболеваемость и смертность от COVID-19 вышли на плато на «неприемлемо высоком уровне»
  12. Стрельба в школе в Казани. Погибли 9 человек
  13. В Будславе загорелся знаменитый костел, сгорела часть крыши
  14. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  15. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  16. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  17. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  18. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  19. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  20. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  21. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  22. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  23. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  24. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  25. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  26. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  27. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  28. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  29. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  30. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране


“Бардаўская восень” прайшла так, як і мусіць праходзіць такі фэст: з увагай мэдыяў, простым эфірам, поўнымі залям слухачоў, і адначасова — утульна і камэрна.

Чарговы фэстываль “Бардаўская восень” адбыўся 26-28 кастрычніка ў Бельску на Беласточчыне. Гэтым разам, яго геаграфія пашырылася, ахапіўшы яшчэ Беласток і Гайнаўку. У Беластоку канцэрт адбываўся ў студыі “Радыё Беласток” і трансьляваўся ў жывым эфіры. У Бельску, як заўсёды, два дні канцэрты ішлі ў гарадзкім доме культуры.

Сёлетні канцэрт здымала тэлебачаньне “Белсат”. На сцэне было багата дыму, фірмовага асьвятленьня, а ў залі над галовамі лётала камэра. Усё гэта разам, дадавала значнасьці падзеі, тым болей, што іншыя мас-мэдыя таксама шмат увагі надалі фэстывалю і яго ўдзельнікам.

Калі да гэтага, яшчэ дадаць выдатную працу арганізатараў, камфортныя ўмовы пражываньня, мажлівасць кантактаваць і абменьвацца думкамі 24 гадзіны нон-стоп, калі ўзяць пад увагу тое, што на Радзіме, ані ўвагай мас-мэдыя, ані мажлівасьцю проста сабрацца разам, пахваліцца ня можам, то міжволі хочацца назваць фэстываль, даруйце за штамп, сьвятам. А калі, усё ж такі, пазьбягаць штампаў, то я б ужыў да сёлетняга фэсту эпітэт “сур’ёзны”, не зважаючы на ягоны маштаб і камэрнасьць.

Конкурсная частка была якаснай, цікавай, і разнастайнай. Сам жанр Музыкі Слова apriori здымае мажлівасьць тых не зусім канструктыўных дыскусій, якія кожны раз уздымаюцца пасьля “Басовішча”, — хто сьпявае на мове сьвядома, а хто пераклаў тэксты, каб паўдзельнічаць.

У бардаўскай, аўтарскай песьні, Слова — гэта падмурак. Таму, тут няма людзей з па-за нашага культурнага поля. Усе сябры, усе свае — як у Вольскага. Але, таксама, усе розныя, усе асобы. У гэтым жанры цяжка схавацца за модны стыль, за саунд, немажліва разьлічваць на дапамогу каманды. Чалавек на сцэне застаецца сам-насам са слухачамі (і гледачамі таксама) і ёсьць нагэтулькі прыняты і ўлюбёны, наколькі здолеў раскрыцца, паказаць сваё нутро, і ці ёсць у яго там, што цікавае. Ясна, што тэхнічны ўзровень, арсэнал мастацкіх сродкаў мае пры гэтым вялікае, базавае значэньне.

Сёлета сярод васьмі прэтэндэнтаў на тры ўзнагароды, перамагла Дар’я Кадамская. Яна атрымала прэстыжны Гран-пры (спачатку напісаў “ўзяла”, але гэты агрэсіўны дзеяслоў зусім не пасуе да вышэйпамянёнай асобы). Чаму менавіта яна, мне давядзецца тлумачыць доўга і блытана, бо цяжка тлумачыць магію мастацтва, а менавіта гэтая тонкая матэрыя была ў выступу пераможцы. За ауру, адным словам.

Запіс у студыі “Rembrandt”, другі па значнасьці прыз фэстывалю, атрымаў дуэт “Босае Сонца”, якому ёсьць што запісаць, а нам будзе што паслухаць. І гэта, спадзяюся, будзе цікава, густоўна, і смачна.

У якасьці кандыдатуры на прыз беларускай супольнасьці Бельску, які я, ну ніяк, не магу назваць трэцім месцам, бо ён ёсьць прыватнай ініцыятывай бельскіх беларусаў, разглядаліся без выключэньня, шэсьць пазасталых кандыдатур. Тут сымпатыі сяброў журы моцна разышліся. Узровень кожнага прэтэндэнта, сапраўды быў варты таго, каб нам паспрачацца, але ў выніку перамог Тамаш Суліма. Гэта ня першая яго перамога на "Бардаўскай восені", ён артыстычная асоба, здольная мысьліць нестандартна, і каб моцна захацеў, то мог бы паспрачацца і за Гран-пры. І такое ўражаньне, што проста не захацеў. Альбо яму гэта ня трэба.

Спэцыяльна быў адзначаны Павал Кузіч. Павал піша запамінальныя яркія песьні, яму хапае таленту і артыстызму, і я ўпэўнены, што яго перамогі наперадзе.

Былі яшчэ, вытанчаная Кася Дзьмітрук з крэатыўнай Мажэнай Русачык (Беласток), інтэлігентная Натальля Пушкарова, выдатны музыка і ўдзельнік шмат якіх гуртоў Яраш Малішэўскі і былы бубнач “Рэха” Раман Яраш, усе трох з Беларусі.

Выступы зорак сёлета, наўрад ці можна назваць адкрыцьцём, прарывам. Зрэшты, такой мэты ніхто ня ставіў. Алесь Камоцкі, Лявон Вольскі, Ілона Карпюк, Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Андрэй Мельнікаў, сьпявалі і часам, казалі са сцэны, так, як быццам, дома на кухні для найлепшых сяброў. Варта было там быць, быць суразмоўцам, саўдзельнікам Сьвята.

Міхал Анемпадыстаў
-10%
-50%
-30%
-20%
-15%
-20%
-10%
-30%
-50%