1. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  2. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  3. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  4. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  5. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  6. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  7. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  8. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  9. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  10. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  11. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  12. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  13. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  14. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  15. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  16. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  17. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  18. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  19. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  20. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  21. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  22. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  23. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  24. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  25. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  26. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  27. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  28. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  29. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  30. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных


З 16 па 19 жніўня ў Мінску зноў пройдзе эксклюзіўны паказ фільмаў праекта "КІНАфармат 4х4". Як і раней, карціны будуць паказвацца ў кінатэатрах "Аўрора", "Мір", "Перамога", "Цэнтральны".

У меладраме "Анёл", сумеснай вытворчасці Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі, у аснову сцэнарыя пакладзены аднайменны раман Элізабет Тэйлар. На Берлінары-2007 стужка ўдастоілася паказу на ўрачыстай цырымоніі закрыцця фестывалю.

…Англія, пачатак ХХ стагоддзя. Маладая правінцыялка Энджэл Дэверэл пасля публікацыі першага рамана нечакана дабіваецца вялікага поспеху. Слава акрыляе яе. Аднак настае момант, калі Энджэл разумее, што ўсё яе жыццё — такая ж бессэнсоўная казка, як і кожная з яе кніг.

Галоўных герояў іграюць Рамола Гараі, Шарлота Рэмплінг, Люсі Расел, Майкл Фасбендэр, Сэм Ніл і інш.
 
Псіхалагічны хорар "Глюкі" зняты ў ЗША.
Разведзеная жанчына пасяляецца ў богам забытым гарадку ў Аклахоме, каб пазбегнуць праследавання з боку былога мужа, якога хутка вызваляць з турмы. Але аднойчы ён зноў з’яўляецца ў яе жыцці і высвятляе, што яна сустракаецца з іншым.
Гэтым фільмам легендарны стваральнік "Экзарцыста" рэжысёр Уільям Фрыдкін, які зняў апошнім часам некалькі не вельмі ўдалых карцін, вярнуў, так бы мовіць, сваё імя ў жанр. Што і пацвердзіў прыз ФІПРЕССІ на мінулагоднім МКФ у Канах.
У фільме здымаліся Эшлі Джад, Майкл Шэнан, Лін Колінз, Гары Конік-мал.
 
 
Заслугоўвае асаблівай увагі лаўрэат прэміі "Оскар" 2006 як лепшы замежны фільм, а таксама многіх іншых прэмій карціна Фларыяна Хенкеля фон Донерсмарка "Жыццё іншых".
Дзеянне разварочваецца ва Усходнім Берліне ў 1984 годзе — за 5 гадоў да падзення Берлінскай сцяны. Агент "штазі" Герд Візлер, высакакласны спецыяліст, адданы сацыялістычным ідэалам, усумніўся ў палітычнай надзейнасці тэатральнага драматурга Георга Дрэймана і паставіў на праслухоўванне яго кватэру. У хуткім часе Візлер, атрымаўшы доступ да чужога жыцця, прасякаецца сімпатыяй да чалавека, за якім вымушаны сачыць з раніцы да ночы.
У ролях: Марціна Гедэк, Ульрых Мюэ, Себасцьян Кош, Ульрых Тукур, Томас Ціме.
 
 
 
У праграму "Кінафармата" ўключана і новая амерыканская камедыйная кінадрама "Містыфікацыя" рэжысёра Ласе Хальстрэма. У аснову фільма пакладзены аўтабіяграфічны раман Кліфарда Ірвінга.
Гэта захапляльная гісторыя з жыцця пісьменніка, які пераканаў усіх, у тым ліку і самога сябе, што яму прадвызначана напісаць біяграфію мільярдэра Говарда Х’юза. У цэнтры кінаапавядання — шалёная выхадка чалавека ў адчаі, які спрабуе перахітрыць увесь выдавецкі свет і, у канчатковым выніку, самога Говарда Х’юза, які вядзе пустэльніцкі лад жыцця.
У галоўных ролях — Рычард Гір, Альфрэд Моліна, Марсіа Гей Хардэн, Жулі Дэльпі, Хоуп Дэвіс.
 
 
 
 
 
 
Раман КОСЦІН
-10%
-20%
-10%
-15%
-20%
-21%
-20%
-21%
-30%
-20%
-55%
0073023