Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


Учора адбылася прэзентацыя рамана Яўгена Будзінаса "Давайте, девочки", але не ў Доме літаратара, як планавалася раней, а на лецішчы аўтара кнігі.

Усіх, хто прыйшоў на сустрэчу з пісьменнікам, адвезлі туды на спецыяльна замоўленых аўтобусах. У памяшканні Дома літаратара было адмоўлена па прычыне рамонту.

Павіншаваць Яўгена Будзінаса з нагоды выхаду яго новай кнігі прыехалі сябры і знаёмыя аўтара, сярод якіх былі пісьменнікі Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, палітолаг Аляксандр Фядута, тэлевядучая Элеанора Язерская і дыпламаты Германіі, ЗША, Польшчы і Літвы.

Рэжысёр Юрый Хашчавацкі разам з аўтарам чыталі ўрыўкі з рамана, які змяшчае не толькі асобныя сцэны, але і цэлыя “откровенные” раздзелы. Па словах Аляксандра Фядуты, не ў кожнага аўтара хопіць смеласці менавіта так адкрыта напісаць свой аўтабіяграфічны раман.

Кніга "Давайте, девочки" была выдадзена накладам 2000 экзэмпляраў ў маскоўскім выдавецтве “Время”, яго дырэктар, сябра аўтара, Барыс Пастэрнак зазначыў, што яму было прыемна выдаваць кнігу, якая напісана “в традициях великой литературы".

Уладзімір Арлоў падкрэсліў, што новы раман Будзінаса варта прачытаць, бо ён “націскае безліч кропак у свядомасці і падсвядомасці, і жыццё паўстае ў іншым свеце”.

Сам аўтар прызнаўся, што ён шчаслівы таму, што зрабіў тое, аб чым марыў усё жыццё і зрабіў гэта так, як хацеў.

Наталля Ярмольчык
-20%
-10%
-10%
-25%
-30%
-33%
-10%