Скандалы вакол Дзімы Калдуна працягваюцца нават пасля заканчэння конкурсу "Еўрабачання". Віктар Дробыш: “Калі Філіпу няма дзе папрацаваць, то няхай уладкуецца ў мяне прыбіраць кватэру. Я ўпэўнены, што ў яго гэта добра атрымаецца!” Такую заяву зрабіў Дробыш у эфіры праграмы “Promo-новости” на канале Муз-Тв. Прычынай сваркі стаў наш Дзіма.

Дый Кіркораў таксама не маўчыць. На прэзентацыі кнігі Барыса Маісеева ён плакаўся журналістам пра сваё складанае цяперашняе матэрыяльнае становішча. Маўляў, гэтыя беларусы са сваім "Еўрабачаннем" зусім яго абабралі. "Дый Дробыш адзначыўся, на каленях перада мной поўзаў, упрошваў, каб я Дзімам заняўся, а цяпер ходзіць і крычыць паўсюль, што мяне азалаціла беларуская ўлада! Якое нахабства! Я яму дапамог, выратаваў яго! А зараз такое! Думаеце, я аддам яму Калдуна?"

Дарэчы на афіцыйным сайце Калдуна стаіць спасылка на сайт Кіркорава, і наадварот. А вось сайт Дробыша сёння ўвогуле не працуе…

Атрымліваецца, што Дзіма аддае перавагу Філіпу? Але ж Дробыш усё адно проста так не здаецца. На старонках расійскай газеты “Жизнь” праточвалася інфармацыя, што прадзюсер просіць за Калдуна 1 мільён долараў.

Усё б, канешне, добра, але да канца няясна, каму ўсё ж такі зараз “належыць” Калдун? Ходзяць чуткі, што ён наогул пад апякунствам Першага нацынальнага тэлеканала…
{banner_819}{banner_825}
-30%
-30%
-10%
-50%
-20%
-20%
-10%
-35%