фото18 траўня святкуе свой 35 дзень нараджэння вядомы беларускі рок-музыка Аляксандар Кулінковіч.

Пазаўчора у адным з мінскіх клубаў праходзіла афіцыйнае святкаванне гэтай падзеі з вялікім сольным канцэртам гурта Neuro Dubel. Пра тое як праходзіў канцэрт расказвае наш карэспандэнт Віталь Малькевіч:

“Спачатку планавалася, што ўсё будзе праходзіць у клубе Night Star, але ў клуб патэлефанавалі з упраўлення па ідэалогіі Мінгарвыканкаму і прапанавалі выбіраць - ці клуб, ці канцэрт. Таму мерапрыемства перанеслі ў адзін з мінскіх рэстаранаў першай нацэначнай катэгорыі.

Відаць, гэтая забарона паўплывала і на наведванне канцэрту, бо людзей было не шмат. Па квітках было 110 чалавек і плюс 30 запрошаных. Самае дзіўнае, што чацвёртая частка наведвальнікаў, гэта ўжо сталыя людзі.

Публіка, як і звычайна на канцэртах гурта, паводзіла сябе вельмі актыўна. Канешне, тая сталая частка спачатку таўпілася каля бару, але потым, узгадваючы маладосць, пусцілася ў пляс. Усё было вельмі цёпла і па-хатняму.

Таксама сюрпызам для тых, хто прыйшоў на канцэрт, быў сумесны выступ Neuro Dubel і вакаліста гурта “Палац” Алега Хаменкі, яны праспявалі разам песню “Гузік” з альбому “Танкі”.

Вядома, мы не маглі не даведацца, якія ўражанні ад канцэрту ў самаго Аляксандра:

“Апошнія часы канцэрцікі былі маленечкія, хрупенькія, скромныя. На жаль, у нас няма магчымасці зараз граць на вялікія залі. А тут ужо быў нармальны канцэрт - людзі маглі плясаць, на мой погляд, быў вельмі добры гук.

Мне вельмі спадабалася, я вельмі задаволены канцэртам. Гэта проста шыкоўны падарунак ад мінскага клубу і арганізатараў мерапрыемсва. Публіка “дзюбеля” вельмі вырасла, сярэдні ўзрост прыкладна 30 гадоў.

Прыемна, канешне, бачыць перад сабой больш-меньш адэкватных людзей. Бо ў маіх калегаў па цэху публіка вельмі маладая, гэта класна для гурта, але не вельмі добра для канцэртаў.

Гэтым разам усё было выдатна, я нават заходзіў пасля канцэрту ў прыбіральню і там усё было чысценька, не так як звычайна пасля рок-канцэртаў. Я быў гэтаму шчаслівы, бо не хацелася падводзіць адміністрацыю клуба.

Пад час канцэрту мне дарылі лялькі, адна дзяўчына падарыла мне добрую туалетную ваду, якая мне спадабалася, што дзіўна, бо звычайна мне нічога не падыходзіць.

Жонка мая, акрамя невялікіх падарункаў, падарыла мне кнігу, якую я даўно шукаў, але беспаспяхова. Я нават ад шчасця амаль не абпісаўся!!!”.

Дадам толькі, што пад час канцэрту выконваліся як старыя так і зусім новыя, яшчэ невыдадзеныя песні гурта. Дарэчы пра новы альбом Neuro Dubel Саша нам таксама расказаў:
“Ёсць вялікае жаданне выдаць новы альбом. Спадзяемся, што ён усё ж такі выйдзе, бо ўжо амаль запісаны і гатовы.

Засталося толькі звядзенне, і хацелася б перапісаць некалькі песен, таму што яны паспелі вырасці. Альбом будзе вялікі, песен хутчэй за ўсё будзе 19, ён таму так і зацягнуўся, бо раптоўна дапісаліся новыя песні. Ну, а па стылістыцы ён будзе крыху цяжэй, калі параўноўваць з альбомам “Танкі”.

Дададзім, што 19 ліпеня дзень нараджэння гурта Neuro Dubel. Менавіта да гэтай даты і рыхтуюцца новы альбом і трыб’ют калектыву, у якім ужо пагадзіліся ўдзельнічаць каля 20 выканаўцаў, у тым ліку і прадстаўнікі беларускай эстрады Паліна Смолава і Аляксей Хлястоў.

Будзем чакаць рэлізу новых кружэлак і спадзявацца, што на іх прэзентацыю праблемаў патрапіць не будзе. Ну, а пакуль, яшчэ раз віньшуем Аляксандра з днем нараджэння!

-45%
-20%
-50%
-40%
-20%
-10%
-30%
-45%
0066856