Фэст рыцарскiх баёў "Меч Лiдскага замка" адбудзецца 19—20 мая i пачнецца з шэсця клубаў-удзельнiкаў па горадзе.

У баявой праграме фэста — пешы, лучны, конны турнiры, бугурты, спаборнiцтва "Кiданне сулiцаў" (коп’яў), iнсцэнiроўка бiтвы за замак у ХlV стагоддзi. На тэматычных выставах можна будзе азнаёмiцца з рыцарскiм шатром, сярэднявечнай артылерыяй, штурмавой i кiдальнай тэхнiкай, а ў "Горадзе майстроў" будуць прадстаўлены разнастайныя рамёствы — ткацтва, вышыўка, ганчарства, пляценне з лазы, выраб лукаў, стрэлаў, разьба па дрэву, металу… Чакаецца таксама, што на фэсце выступяць гурты старажытнай музыкi "Тутэйшая шляхта", "Стары Ольса" (Беларусь), "Drоlls" (Расiя) i iншыя. Выканаўцы старадаўняга танца паўдзельнiчаюць у конкурсе "У гонар каралевы Боны".

Барыс ПРАКОПЧЫК
-46%
-40%
-15%
-20%
-10%
0066856