Канцэрт-прэзентацыя новага альбома гурта “Крама”, запланаваны на 30 траўня ў мінскім клубе NIGHT STAR, забаронены. Пра гэта “Еўрапейскаму радыё” паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын. Паводле яго словаў, дырэкцыя вымушаная была адмовіць гурту ў памяшканні пасля тэлефанавання з “вышэйшай інстанцыі”.

Павел мяркуе, што тэлефанавалі з упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму.

На мінулым тыдні Павел Кашырын сустракаўся з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам. Гэта была чарговая спроба атрымаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрту “Крамы”. У ліцэнзіі Кашырыну адмовілі. Нагодай стала тое, што, на думку ідэолагаў Мінгарвыканкаму, як музыкі, так і творы гурта “Крама” маюць нізкі мастацкі ўзровень. У той жа вечар і паступіла тэлефанаванне з выбачэннямі з клуба.

Зміцер Панямонаў
-10%
-40%
-20%
-35%
-25%
-20%
-50%
-10%
-20%
-17%
0066856