Толькi на www.belradio.fm вы слухаеце новыя песнi i самi прыдумляеце назвы для iх!!!
Увага ўсiм неабыякавым да драйву ў беларускай рэчаiснасцi! Мастадонты року прапануюць сваё бачанне беларускiх падзеяў 2006 г.
Еўрапейскае Радыё распачынае конкурс для сваiх слухачоў на найлепшую назву для 6 з 14 песняў з найноўшага альбома гурта N. R. M.
З 11 да 25 траўня на сайце Еўрарадыё www.belradio.fm вы можаце паслухаць, прапанаваць сваю назву для новых песняў i прагаласаваць за назву, прыдуманую iншымi.
Усе прапановы назваў будуць змяшчацца на сайце Еўрарадыё, а мiнiстры N. R. M. Лявон Вольскi, Алезiс Дземiдовiч, Юрась Ляўкоў ды Пiт Паўлаў будуць актыўна каментаваць вашыя прапановы.
Аўтары найлепшых назваў атрымаюць найноўшы альбом N. R. M. "06", падпiсаны музыкамi, i падарункi ад iх.
Альбом "06" - гэта вобраз 2006 году ў версii rock-n-roll.
Праграмы Еўрапейскага радыё для Беларусі выходзяць:
(11013МГц/H/27500)