1. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  2. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  3. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  4. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  5. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  6. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  7. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  8. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  9. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  10. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  11. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  12. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  13. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  14. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  15. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  16. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  17. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  18. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  19. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  20. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  21. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  22. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  23. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  24. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  25. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  26. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  27. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  28. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  29. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  30. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи


Лідэр J:морс даведаўся пра тое, што ён не будзе ўдзельнічаць у канцэрце, за 10 хвілінаў да выхаду на сцэну. Невядома яшчэ, на каго з музыкаў - на Макарэвіча ці на Пугача - больш “клюнулі” мінчукі, якія прыйшлі ў Палац спорту ўвечары 26 красавіка.

Можа быць, арганізатары хацелі падстрахавацца, запрасіўшы беларусаў, якія самі могуць сабраць залу і выдаць сольнік.

Як было праанансавана ў афішах канцэрта, разаграваць публіку перад “машыністамі” павінны былі “морсы”. Але за паўгадзіны да з’яўлення Макарэвіча ніхто на сцэну не выйшаў. Нават з тлумачэннямі. Калі з’явіліся “машыністы”, па зале пракаціліся жарты: дык вось, хто сёння на разагрэве…

Еўрарадыё вырашыла даведацца, што здарылася напярэдадні канцэрта, і ці быў канфлікт паміж музыкамі.

Уладзімір Пугач:

"Я даведаўся, што выступу не будзе, за 10 хвілінаў да выхаду на сцэну"

— Мы прыехалі ў чатыры гадзіны на наладжванне гука. Нам растлумачылі, што “Машина времени” яшчэ наладжваецца, і мы сталі чакаць.

Гук яны наладзілі недзе ў 6 гадзін, а ў 6.20 павінны ўжо былі пачаць запускаць гледачоў. Таму ў нас было 20 хвілінаў, каб наладзіць гук. На працягу гэтых 20 хвілінаў, пакуль мы наладжвалі інструменты, музыкі “Машины времени” выйшлі і паглядзелі, што мы робім, паклікалі арганізатараў і, напэўна, сказалі, што іх не задавальняе такі падыход.

Арганізатар падышоў да нас, папрасіў прабачэння і паставіў нас перад фактам, што мы не будзем выступаць. Спрачацца тут складана. Канечне, мы сышлі са сцэны.

Ён да нас зайшоў у грымёрку, і мы яго папрасілі выйсці і папрасіць прабачэння ў людзей, якія прыйшлі паслухаць J:морс. Потым ён патэлефанаваў нам і сказаў, што дырэктар “Машины времени” яму гэта рабіць забараніў.

— Ці змяніліся ў вас адносіны да “Машины времени” пасля гэтага?

— Вельмі складана ацэньваць людзей, якія так доўга знаходзяцца ў шоў-бізнэсе, таму што шоў-бізнэс — гэта такая мясарубка, дзе наогул вельмі складана застацца чалавекам. Хай Бог судзіць.

Мяне больш за ўсё засмучае зусім незразумелы, на маю думку, матыў — не даць папрасіць прабачэння за невыступленне. Вось гэтага я зразумець не магу. Усё астатняе — як заўгодна. Я ж не магу паклясціся, што арганізатары насамрэч узгаднілі наш выступ з “Машиной времени”. На маю думку, канешне, усё гэта непрыгожа і няправільна.

— А ці размаўлялі вы з самім Макарэвічам?

— Абмежаваліся толькі прывітаннем. Мяркуючы па прэс-канферэнцыі, яны не ведалі, хто мы. Яны проста выбеглі, калі зразумелі, што выходзіць нейкая група, каб праверыць, ці не чапаем мы іхнія інструменты і не збіваем іхнія настройкі ўзроўняў гучнасці апарата. Паглядзелі, скрывіліся і, напэўна, прынялі рашэнне.

— Атрымліваецца вы засталіся без ганарару?

— Нам яго заплацілі. Таму што нашай віны ў гэтай сітуацыі няма.

— Ці збіраецеся вы пасля гэтага выпадку выступаць яшчэ ў каго-небудзь на разагрэве?

— Ведаеце, нам увесь час прапаноўваюць такія рэчы, але мы адмаўляліся. Выпадак з “Машиной времени” — гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Мы не любім такіх рэчаў. Мы любім глядзець у вочы гледачоў і дакладна ведаць, што яны прыйшлі паслухаць менавіта нас. Музыкаў, якія мне падабаюцца, я люблю слухаць з залы, а не граць з імі канцэрт.

Анджэй, адзін з арганізатараў канцэрта:

“Каб якасць канцэрту не пацярпела, давялося адмовіцца ад выступу гурта J:морс”

— Справа ў тым, што, на жаль, J:морс быў заяўлены, але яны не змаглі адладзіцца. Умовы, пры якіх яны павінны былі адлажваць гук, былі не лепшыя. Яны не павінны былі “круціць” ужо выстаўлены гук “Машины времени”. У іх не атрымалася наладзіць гук. Таму, каб якасць канцэрту не пацярпела, давялося адказацца ад выступу гурта J:морс.

— Андрэй Макарэвіч заявіў, што ён наогул не знаёмы з творчасцю гурта J:морс. Ці ведалі музыкі “Машины времени”, што ў іх на разагрэве будзе гурт Уладзіміра Пугача?

— Без дазволу гурта ніхто не будзе займацца самадзейнасцю. Гэта ўсё вельмі небяспечна. Гэта скандал, а нікому скандалы не патрэбны. Вы павінны разумець, што перад тым, як паставіць у рэкламу J:морс, гэтыя пытанні былі ўзгоднены. Можа, паміж музыкамі падчас наладжвання гуку адбыўся нейкі канфлікт.

Але гэтага я дакладна не ведаю. Для мяне гэта пытанне толькі тэхнічнае, звязанае з тым, што гурт проста не змог наладзіць гук. Я лічу, што для J:морс гэта было вельмі важнае мерапрыемства. Але, на жаль, па тэхнічных прычынах гэта не атрымалася. Але нічога страшнага. Я думаю, што калі ўсё будзе добра, у іх з’явіцца магчымасць сыграць з “Акіянам Эльзы” на чарговым Эстрэла Стар Шоу недзе ў канцы чэрвеня — на пачатку ліпеня.

Каб расставіць усе кропкі над “і”, Еўрарадыё датэлефанавалася ў Маскву да Уладзіміра Сапунова, дырэктара гурта “Машина времени”.

— Канфліктаў паміж музыкамі не было — толькі тэхнічныя праблемы, якія аказаліся непераадольнымі. Мы б маглі на тры гадзіны затрымаць канцэрт, але гэта нікому б не было зручна — ні гледачам, ні нам.

Таму я думаю, што галоўнай падзеяй быў візіт “Машины времени” з новай кружэлкай. І мы прынеслі ў ахвяру нейкія вашыя нацыянальныя прынцыпы, але, тым не менш, усе пагадзіліся з думкай, што гэта будзе справядліва ў адносінах да гледачоў, якія сваёй кішэняй прагаласавалі за канцэрт.

— Ці ведалі вы да канцэрта, што на разагрэве будзе J:морс?

— Так, мы ведалі. Я сам займаўся гэтым пытаннем.

— Ці былі знаёмыя ўдзельнікі гурта “Машина времени” з творчасцю J:морс да прыезду ў Мінск?

— Нет, мы ніколі не чулі гэтага гурта. Але гэта не перашкода для таго, каб яны не гралі. Мы не супраць, калі калектыў перад нашым канцэртам паказвае сябе. Але там былі тэхнічныя прычыны, каб ад гэтага адмовіцца.

www.belradio.fm

-10%
-30%
-10%
-50%
-12%
-23%
-20%
-20%
-30%
-10%
-20%
0073023