Днямi ў Мiнску, у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi (вул. Карла Маркса, 12), адкрылася выстава "Металiчны вернiсаж". Свае творы выстаўляюць вядомыя кавалi Беларусi, Расii, Лiтвы i Украiны.

Падсвечнiкi, камiнныя наборы, прадметы iнтэр’еру, зброя i даспехi, мэбля, элементы архiтэктурнага i ландшафтнага дэкору i яшчэ шмат цiкавага можна ўбачыць на гэтай выставе. Сёння стала вельмi папулярным выкарыстоўваць такiя вырабы ў дэкоры iнтэр’ераў не толькi вялiкiх катэджаў, але i звычайных кватэр.

— Справа ў тым, што сучасны чалавек хоча ўкладаць свае грошы ў "сур’ёзныя рэчы", — патлумачыў цiкавасць да твораў з металу, якая апошнiм часам iмклiва ўзрастае, вядомы беларускi каваль Аляксандр Мiхалевiч. — Каваныя вырабы амаль што вечныя, а калi яшчэ такая рэч з’яўляецца мастацкiм творам, то яе не сорамна будзе i дзецям перадаць, а можа i ўвогуле прадаць, бо кошт любых мастацкiх твораў з цягам часу павялiчваецца.

Канешне, размова iдзе не пра фабрычныя вырабы, а пра аўтарскiя каваныя творы. Мастак прызнаўся, што пакуль ў Беларусi больш распаўсюджаныя прамысловыя вырабы з металу, але ў хуткiм часе сiтуацыя зменiцца, бо таленавiтых мастакоў кавальскай справы ў нашай краiне становiцца ўсё больш. Упэўнiцца ў гэтым можна на выставе, убачыўшы работы беларускiх кавалёў Юрыя Крушы, Юрася Мацко, Зiгмунда Сабко i Юрыя Фурса.

Выстава "Металiчны вернiсаж" будзе працаваць да 20 лютага.

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-21%
-80%
-10%
-20%
-50%
-20%
-10%
0065444