Выстава адбудзецца 4 - 21 студзеня. 

Тыраназаўры з рэштак трактара “Беларус”, іржавыя кветкі з гаек і дыскаў - Андрэй Капустнікаў стварае свой жывёльны і раслінны свет з жалезнага смецця грамацтва спажывання.
 
Металічныя стварэнні мастака - іронія над жыццём сучаснага горада і над рэчамі, якімі звычайна акаляе сябе чалавек. Кожны аб’ект матэрыяльнай культуры, любыя каштоўнасці і светапогляды - усё, што здаецца чалавеку важным, пакрыецца ў свой час iржой як супарт такарнага станка, каленчаты вал або кусок арматуры, з якіх нараджаюцца металічныя фантазіі Капустнікава.
 
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” мае цікавасць да сучасных і неардынарных беларускіх мастакоў, таму кожная выстава галерэі ўражвае новым канцэптуальным поглядам на свет. “Капустнікаў - творца, які адчуў вельмі важную тэндэнцыю і змог стварыць жывы свет з урбаністычных крушняў. Соцыум стаміўся ад бесперапыннага прадукавання грувасткіх, неэфектыўных і, як апынулася, крухкіх механізмаў” - тлумачыць куратар выставы Таццяна Бембель.
 
Парадаксальныя стварэнні Андрэя Капустнікава цікавяць не толькі прафесійных культуролагаў, яны грэюць душу непасрэдна канаючым у багне індустрылізацыі бізнесоўцам. Металапластыка Капустнікава - шыкоўны атрыбут офісных інтэр’ераў. Менавіта аматары іржавай жалезнай флоры і фауны з шэрагу мінскай і маскоўкай дзелавой эліты прапанавалi мастаку зрабіць выставу і дапамаглi ў яе рэалізацыі.
 
Тэхнічныя характарыстыкі:
 
Андрэй Капустнікаў нарадзіўся 7.02.1963 у г. Чэркеск. У 1970 пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння Медыцынскага вучылішча 12 год працаваў зубным тэхнікам. Металапластыкай пачаў займацца з пачатку 90-х. Яго работы знаходзяцца ў Беларусі (у прыватнасці, ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея РБ), Літве, Германіі, Англіі, Даніі. "Б/У. Флора і фауна" - першая персанальная выстава мастака.
 
Спонсары выставы: “Чысты бераг”, Red Graphic, Publicis Hepta Group, ZenithOptimedia, Атлант М
 
Галерэя “Універсітэт культуры”: Кастрычнiцкая пл., 1 (Палац Рэспублiкi)
 
Тэл.: 227 - 26-12
Кантакты: Сяргей Скараход, тэл.: 177-01-21
{banner_819}{banner_825}
-15%
-10%
-20%
-20%
-10%
-30%
-10%
-10%
-35%