фотоНезалежнаму музычнаму парталу “Тузін Гітоў” споўнілася тры гады. З гэтай нагоды спачатку адбыўся канцэрт, прысвечаны Міхалу Анемпадыставу. Вядомы рок-паэт і мастак стаў паводле “ТГ” чалавекам года. 22 снежня пабачыў свет дыск “Прэм’ер Тузін-2006”, у які ўвайшлі лепшыя песні мінулага сезону, абраныя наведвальнікамі сайта “ТГ” і экспертамі гіт-парада.

У новую праграму ўвайшлі 12 лепшых песень, а ў якасці бонуса даданы 30 песень у фармаце мр3, якія спадабаліся наведвальнікам сайта “ТГ”.

Як паведаміў на прэзентацыі дыска рэдактар сайта Сяргей Будкін, лепшай песняй па версіі “Тузіна Гітоў” стала "Аўтабіяграфія” у выкананні знакамітых рок-музыкаў Ігара Варашкевіча (“Крама”) і Лявона Вольскага ("N. R. M."). Вядомы польскі гіт часоў “Салідарнасці” ў выкананні легенды польскага року гурта “Perfect” заззяў новымі фарбамі пасля перакладу Міхала Анемпадыстава. Трэба адзначыць, што да гэтага часу песня ў беларускамоўным варыянце была выканана толькі два разы - на канцэрце беларускіх і польскіх музыкаў у сакавіку 2006 года ў Варшаве і на нядаўнім “Бэніфэсце Анемпадыстава”.

Таксама ў складанку ўвайшлі песні гуртоў "IQ48", "UltraВожык", "Айша", “Палац”, "ZigZag", "Imperator", "КальЯн", Зміцера Вайцюшкевіча, Валіка Грышко, дуэтаў Вікторыя і Варашкевіч, Несцярэнка і "White Night Blues".

Як адзначыў вядучы версіі гіт-парада "Тузін Гітоў" на "Радыё Рацыя" Алег Хаменка, нягледзячы на тое, што арганізатары праекту жадаюць, каб былі прадстаўлены ўсе накірункі сучаснай беларускай музыкі, але на партале мала песень беларускамоўных поп-зорак. "Мне было вельмі прыемна, што на працягу некалькіх тыдняў гіт-парад узначальвала песня Анжалікі Агурбаш. Але нажаль гэта быў адзіны выпадак”, - адзначыў А. Хаменка.

Дыск "Прэм'ер Тузін-2006" выйшаў пад дэвізам “Слушныя адкрыцці году”. Бо акрамя зорак штогод "Прэм'ер Тузін” цешыць слухачоў і новымі імёнамі. “Адкрываць таленты - іх пакліканне”, - гаворыцца ў прэс-рэлізе. І пра гэта сведчыць афармленне дыска - металічная накрыўка для кансервавання на чырвоным фоне, а да альбома дадаецца кансервавы нож.

Аляксандр Заяц
{banner_819}{banner_825}
-15%
-25%
-5%
-10%
-45%
-20%
-25%
-25%
-65%
-10%