175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  2. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  3. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  4. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  5. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  6. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  7. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  8. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  9. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  10. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  11. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  12. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  13. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  14. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  15. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  16. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  17. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  18. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  19. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  20. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  21. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  22. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  23. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  24. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  25. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  26. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  27. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  28. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  29. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  30. В Беларуси становится все больше алкомаркетов


фотоПаэт, перакладчык, крытык, публiцыст, гiсторык лiтаратуры… Ён паспеў так шмат за свае 25 гадоў! I можа, як нiхто iншы, Максiм успрымаецца намi, сённяшнiмi, не толькi як класiк, але i як сучаснiк.

Пытанне, якое я задавала напярэдаднi юбiлею, было невыпадковым: у чым адметнасць Максiма Багдановiча як сучаснiка?

Вячаслаў РАГОЙША, загадчык кафедры тэорыi лiтаратуры Белдзяржунiверсiтэта, доктар фiлалагiчных навук, прафесар:

— Найперш Максiм Багдановiч сучасны сваёй асобай, грамадзянскай пазiцыяй, нацыянальнай арыентацыяй. Выразны дэмакрат, прыхiльнiк дэмакратычнага, сацыяльна арыентаванага, справядлiвага дзяржаўнага ладу, ён адначасова iмкнуўся да нацыянальнай справядлiвасцi, бачыў Беларусь, над якой ужо "ўсход разгараецца" (як ён пiсаў). Максiм усё магчымае рабiў, каб i ў Беларусi ведалi пра ўвесь свет, i каб увесь свет ведаў пра Беларусь.

Цi не сучасны Багдановiч хоць бы тым, што, вырасшы ў рускiм, рускамоўным асяроддзi, у глыбiнцы Расii (Нiжнi Ноўгарад, Яраслаўль), не толькi не пагрэбаваў тады яшчэ недастаткова распрацаванай беларускай лiтаратурнай мовай, а сам, самастойна вывучыў гэтую мову i ў сваёй арыгiнальнай творчасцi перайшоў на гэтую мову; зрабiў усё магчымае дзеля яе ўзбагачэння, пашырэння, узвелiчэння. Цi не прыклад гэта многiм цяперашнiм беларусам, якiя ўсё яшчэ саромеюцца ў побыце, навуцы, мастацкай творчасцi карыстацца гэтай ужо дасканала распрацаванай, стылёва гнуткай i багатай роднай мовай?

Багдановiч — сапраўды прыклад маладым людзям, якiя ўсведамляюць сябе беларусамi i, нягледзячы на працэсы глабалiзацыi, пачынаюць карыстацца беларускай мовай.

Разам з тым аўтар "Вянка" — i дакор тым, хто яшчэ ўчора прыехаў з вёскi, а ўжо сёння хоча атрэсцiся ад усяго вяскова-беларускага, у тым лiку i ад роднай мовы.

Сучасны Багдановiч i сваiм iнтэрнацыяналiзмам. Ён любiў Расiю, дзе вырас, дзе атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. Ён цудоўна ведаў гiсторыю Расii, рускую мову i рускую лiтаратуру, захоплена i глыбока пiсаў пра многiх рускiх пiсьменнiкаў, грамадскiх дзеячаў: Ламаносава, Пушкiна, Лермантава, Някрасава, Мiхайлоўскага, Ножына, iншых. Разам з тым у Расii ён папулярызаваў беларускую i ўкраiнскую лiтаратуры. Перакладаў на рускую мову творы беларускiх пiсьменнiкаў, свае ўласныя ў тым лiку, а таксама ўкраiнцаў Шаўчэнкi, Франка, Стафанiка, Кацюбiнскага… Нездарма ўкраiнцы яшчэ ў канцы 20-х гадоў ХХ ст. пераклалi на сваю мову i выдалi асобным выданнем творы Багдановiча — першым з беларускiх пiсьменнiкаў. Нездарма зусiм нядаўна, у 2003 годзе, дзякуючы Раману Лубкiўскаму ўбачыў свет у Львоўскiм выдавецтве Поўны збор твораў Максiма Багдановiча на ўкраiнскай мове. Гэта першы па-за Беларуссю Поўны збор твораў нашага класiка.

Не страцiла свайго значэння мастацкая (найперш — паэтычная) i публiцыстычная спадчына Багдановiча. Пачытайце творы, што склалi Поўны збор яго твораў у трох тамах: многiя з iх як хвалявалi чытачоў 50—90 гадоў таму, так хвалююць i зараз. Што да публiцыстыкi: здаецца, многiя артыкулы напiсаны сёння — настолькi яны актуальныя.

Канешне, горка, што памёр Багдановiч у нейкiя 25 гадоў, убачыўшы пры жыццi толькi адзiн зборнiк сваiх вершаў. Але й радасна, што ў нас быў такi генiяльны пiсьменнiк — наш заўсёдны сучаснiк.

Таццяна ШЭЛЯГОВIЧ, дырэктар Лiтаратурнага музея Максiма Багдановiча:

— Усiм вядома значэнне Максiма Багдановiча ў гiсторыi беларускай культуры, якое вызначаецца i маштабам асобы, i ступенню ўплыву яго творчасцi на развiццё нацыянальнай лiтаратуры, увогуле на духоўнае жыццё народа. Творчасцi Максiма Багдановiча ў ХХ ст. ужо дадзена адзнака "найвышэйшай ступенi". I зыходзячы з гэтага, мы можам сказаць: Максiм Багдановiч заўсёды быў, ёсць i будзе актуальным, цiкавым, зразумелым для новых пакаленняў. Яго творчасць — паэзiя, проза, лiтаратурна-крытычныя, лiтаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ, нататкi — прасякнута агульначалавечымi каштоўнасцямi, любоўю да чалавека, да прыроды, да Радзiмы, да гiсторыi.

Мне як дырэктару Лiтаратурнага музея Максiма Багдановiча, вельмi прыемна адзначаць, што зараз вялiкую цiкавасць выклiкае асоба Максiма Багдановiча, яго творчасць у маладога пакалення. З кожным годам павялiчваецца колькасць наведвальнiкаў i музея, i фiлiялаў ("Беларуская хатка" i "Фальварак Ракуцёўшчына"). Мы правялi конкурс дзiцячай творчасцi "Адлюстраванне" (Асоба Максiма Багдановiча вачыма дзяцей ХХI ст.). На конкурс даслана каля 200 мастацкiх работ, мноства самых розных дэкаратыўна-прыкладных вырабаў, больш за 150 лiтаратурных твораў! Шмат шчырых, пранiкнёных, таленавiтых прац. Так што мы напрамую маем магчымасць адчуваць цiкавасць моладзi да асобы Максiма Багдановiча. Упэўнена: пройдуць гады, дзесяцiгоддзi, стагоддзi, але iмя Максiма будзе заўсёды ярка ззяць на небасхiле беларускай культуры.

— Таццяна Эдуардаўна, пару гадоў таму досыць шырока абмяркоўвалiся так званыя "iнтымныя дзённiкi" Максiма. Яны захоўваюцца ў музеi?

— Адкажу адназначна: у Лiтаратурным музеi Максiма Багдановiча "iнтымных дзённiкаў" Максiма Багдановiча нiколi не было i няма. I наогул — цi iснуюць яны? Вялiкае пытанне… А тое, што з нейчага языка, з нейчай падачы ахрысцiлi некалькi старонак рукапiсу Максiма гэтым найменнем — "iнтымны дзённiк", — гэта вялiкая памылка. Хачу з поўнай адказнасцю сказаць, што ў фондах Лiтаратурнага музея захоўваюцца рукапiсы Максiма, у тым лiку i некалькi старонак з запiсамi, зробленымi паэтам падчас лячэння ў Старым Крыме. Гэты рукапiс яшчэ не "расчытаны" да канца, вядзецца яго навуковая апрацоўка. Рукапiс напiсаны ў 1915 годзе, алоўкам. Вельмi шмат страт на гэтым рукапiсе, нiводная экспертыза не дала магчымасцi яго цалкам расчытаць… I ўсё ж галоўная спадчына Максiма — не тое, што ён запiсваў выключна "для сябе". Iншая справа — што апошнiм часам "перакос увагi" назiраецца чамусьцi менавiта ў бок асабiстага, iнтымнага, прычым нярэдка не ўлiчваюцца нiякiя маральна-этычныя табу… Хоць увесь Максiм — у сваiх творах!

Валерый МАКСIМОВIЧ, в.а. дырэктара Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАНБ, доктар фiлалагiчных навук:

— Асоба Багдановiча i да сённяшняга часу застаецца вялiкай загадкай — прыцягальнай, iнтрыгуючай, нераспазнанай, якую многiя дзесяцiгоддзi iмкнуцца спасцiгнуць, разгадаць усе, хто судакранаецца з жыццём i творчасцю паэта. Мастацкi почырк паэта нельга зблытаць нi з чыiм — ён не падобны на iншых, адзiнкавы, як кажуць, эксклюзiўны. Можа таму ў пантэоне нашых класiкаў ён стаiць асабняком. "Ён — iншы", — такi вердыкт вынес Максiму Багдановiчу Iван Навуменка. I за гэтымi словамi зноў — загадка. Першае, што кiдаецца ў вочы пры знаёмстве з асобай i творчасцю паэта, — яго мастацкi i духоўны арыстакратызм, выбiтнасць. Насамрэч, паэзiю Багдановiча нельга звесцi да рытарычных штампаў-разваг пра народнасць, сацыяльнасць, класавасць. Яна проста не ўпiсваецца ў агульнапрынятую калiсьцi i кiмсьцi сiстэму каардынат. Гэта такая адмысловая матэрыя, распазнаць якую мажлiва толькi змясцiўшы ў нейкую прынцыпова iншую сiстэму эстэтычных вымярэнняў, iншага духоўна-энергетычнага поля. А складовай гэтага поля з’яўляецца iсна ўся светавая культура. Багдановiч па сутнасцi сваёй — непрадказальны, адагматычны, няўлоўны, бо свой уласны Храм-сусвет будуе з залацiнак, з алмазаў-дыяментаў, якiя адшлiфоўвалiся-гартавалiся цягам доўгiх стагоддзяў i набывалi аграмадную каштоўнасць i вартасць.

Багдановiч запачаткаваў адмысловы, не падобны на традыцыйна-класiчны, асобны культурны архетып, сiнтазаваў адметны, свой, космас культуры, здзейснiў нябачны ў гiсторыi акт "прычасця культураю", якi iншымi ўспрымаўся напачатку як культурны шок. А паэт усяго толькi апярэджваў свой час, выбiваўся з яго, сягаў сваёй думкай у новую эру, новую эпоху. "Вселенская отзывчивость", надзвычайная чуласць паэта да ўсяго iснага на зямлi, прага красы, прыгажосцi, гармонii, суладнасцi ва ўсiх iх праявах i iпастасях — неад’емная сутнасць Багдановiча як чалавека i як творцы.

Багдановiч i сёння наўздзiў сучасны.

Яго клопат пра захаванне духоўнасцi ўспрымаецца перадусiм — зараз — як клопат пра захаванне жыцця на зямлi.

ХХI стагоддзе павiнна стаць стагоддзем культу духоўнасцi ў самых розных яго праявах. Iншага шляху, каб выжыць, проста няма. "Аб шыраце духоўнай дбай" — словы-запавет Багдановiча, якiм няма альтэрнатывы.

I яшчэ. Багдановiч умеў слухаць цiшыню Сусвету, чаго так не хапае нам, жыхарам ХХI стагоддзя. Толькi дзякуючы такому надзвычайнаму ўслухоўванню ў мелодыю космасу, у шматгалосы спеў жыцця i маглi ўзнiкнуць такiя элегiчныя, шчымлiвыя i зразумелыя кожнаму словы:

Хто мы такiя?

Толькi падарожныя, —

папутнiкi сярод нябёс.

Нашто ж на зямлi

Сваркi i звадкi, боль i горыч,

Калi ўсе мы разам ляцiм

Да зор?

Падрыхтавала Таццяна ПАДАЛЯК
-20%
-5%
-40%
-20%
-10%
-20%
-20%
-20%
-5%