1. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  2. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  3. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  4. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  5. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  6. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  7. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  8. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  9. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  10. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  11. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  12. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  13. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  14. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  15. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  16. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  17. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  18. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  19. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  20. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  21. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  22. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  23. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  24. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  25. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  26. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  27. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  28. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  29. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  30. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке


9 лістапада у Малой зале Белдзяржфілармоніі творчы калектыў “Беларуская капэла” ладзіць канцэрт “Музычныя шэдэўры беларускай мінуўшчыны”, праграму якога вызначыў выхад з друку трох буйных выданняў: “Беларуская вакальная музыка XVII - XVIII стагоддзяў. Барока”, араторыі Ігара Хадоскі “Жальбы” (напісанай па старажытнаму зборніку “Планкты”) і клавіра оперы А. Г.  Радзівіла “Фаўст”. Вынікам гэтай цітанічнай працы, праведезенай пад кіраўніцтвам В. Скорабагатава, сталі не толькі вернутыя і набытыя помнікі беларускай культуры, але і вернуты гонар за сваю радзіму. Напрыкад, за беларускае музычнае барока — слаўную, бліскучую, але малавядомая па-за прафесійнымі коламі старонку айчыннай культуры.

Значна раней, чым у Расіі, на Беларусі замацавалася сучасная нотная натацыя, значна раней пачалося развіццё вядучых жанраў еўрапейскай музыкі (у прыватнасці, канта, пазней харавога партэснага канцэрта). Вельмі рана прафесійную аснову набылі харавыя спевы, што развіваліся ў праваслаўных царквах і манастырах, а таксама арганнае выканальніцтва, якое выкарыстоўвалася ў касцёлах.

Вядома, што менавіта з Беларусі расійскія манархі часта запрашалі да сябе музыкантаў розных спецыяльнасцей, настаўнікаў музыкі, капельмайстраў для аркестравых і харавых капэл. Адзін з найбольш вядомых дзеячаў беларускай культуры эпохі барока Сімяон Полацкі быў выхавацелем у рускай царскай сям’і. Яго сучаснік, знаны асветнік і кампазітар Мікалай Дылецкі набыў музычную адукацыю ў знакамітай на тыя часы Віленскай акадэміі.

Самыя папулярныя і дасціпныя жанры беларускага барока — канты і псальмы, вядомыя на Беларусі з XV стагоддзя. Канты - гэта бытавыя песні самага рознага зместу: любоўныя, застольныя (ці куранты), міфалагічныя, гістарычныя, жартоўныя, дзіцячыя, віваты… Большасць з іх засталіся ананімнымі. Мелодыі кантаў былі настолькі папулярнымі, што часта на паперы занатоўваліся толькі іх словы.

Да найбольш каштоўных помнікаў беларускай музычнай даўніны адносяцца зборнікі “Куранты” і “Полацкі сшытак”. У “Курантах”, датаваных 1733 годам, змешчаны канты пераважна лірычнага зместу, прысвечаныя тэме кахання, здрады, расставання. “Полацкі сшытак” утрымлівае 60 шырока вядомых у свой час кантаў і гарадскіх песень, а таксама шэраг танцаў, распаўсюджаных у быце тагачасных гарадоў і вёсак (казачок, мазур…).

Псальмамі называліся канты рэлігійнага зместу. Найбольш папулярнымі сталі псальмы калядныя, пасійныя (прысвечаныя пакутам Хрыста), пакаянныя. Сярод лепшых узораў узвышаных і ўзнёслых евангельскіх псальмаў — творы на вершы з “Рыфматворнага Псалтыра” Сімяона Полацкага, аўтары музыкі якіх, за выключэннем Васіля Цітова, невядомыя.

Буйнымі дасягненнямі ў музыцы, літаратуры, тэатральным мастацтве адзначылася ў Беларусі эпоха класіцызму. У XVIII стагоддзі пры дварах беларускіх магнатаў Радзівілаў, А. Тызенгауза, А. Сапегі, М. К.  Агіньскага расцвілі прафесійныя оперныя і балетныя тэатры, многія з якіх па багацці і мастацкаму ўзроўню пераўзыходзілі тэатральныя трупы каралеўскіх двароў Еўропы. Сярод вядомых твораў, напісаных спецыяльна для беларускіх магнацкіх тэатраў былі оперы і балеты Я. Д.  Голанда, у тым ліку першая з захаваўшыхся беларускіх опер “Агатка, ці Прыезд пана”, датаваная 1784 годам.

Яркім завяршэннем пышнай эпохі магнатскіх тэатраў стала з’яўленне ў 1820 годзе оперы Антонія Генрыка Радзівіла "Фаўст". Спецыяльна для яе лібрэта вялікі Гётэ дапісаў некалькі нумроў і звязак, што расцаніў за гонар — супрацоўнічаць з самім Радзівілам! Неўзабаве опера была пастаўлена ў Польшчы, Чэхіі і Англіі. У Германіі яна трымалася ў рэпертуары больш за 50 гадоў, натхняючы да творчых здзяйсненняў сталеючых разам з ёй кампазітараў-рамантыкаў Шумана, Шапэна, Брамса…

Магчымасць адчуць чароўны подых даўніны і дасць эксклюзіўны канцэрт, у якім прагучаць канты са зборнікаў “Куранты” і “Полацкі сшытак”, псальмы на вершы з “Рыфматворнага Псалтыра” Сімяона Полацкага, урыўкі з “Жальбаў” і “Фаўста” ў выкананні беларускіх спевакоў Н. Акінінай, А. Бундзелевай, Л. Лют, І. Русіноўскай, Э. Рыжановіч, Н. Шарубінай, Ю. Гарадзецкага, Д. Капілава, С. Лазарэвіча, Я. Нялепы.

Музыказнаўца Алена Лісава
-5%
-10%
-25%
-10%
-20%
-21%
-35%
-10%
-20%
-21%
0061173