172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  2. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  3. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  4. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  5. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  6. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  7. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  8. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  9. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  10. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  11. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  12. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  13. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  14. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  15. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  16. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  17. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  18. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  19. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  20. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  21. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  22. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  23. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  24. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  25. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  26. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  27. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  28. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  29. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  30. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики


фотоЭтна-трыё “Троіца” існуе па-за кантэкстам. Калектыў Івана Кірчука нібыта ўздымаеца па-над усім (так званым) беларускім шоў-бізнэсам і працягвае спраўна і якасна рабіць сваю справу - распрацоўваць і папулярызаваць беларускую этнічную музыку. Па хуткім часе, прыкладна празь месяц, “Троіца” выпускае свой чарговы альбом. Пра тое, якім ён будзе, а таксама пра бліжэйшы канцэрт у КЗ “Мінск” і відэа стужку “Сонцам асьвячуся” Іван Кірчук і кампанія распавялі пад час прэсавай канфэрэнцыі ў страўні “Камяніца”.

Напачатку размова пайшла пра відэа фільм “Сонцам асьвячуся”, які за некалькі месяцаў існаваньня здолеў станоўча заракамэндаваць сябе на прэстыжных фэстывалях у Злучаных штатах. Да “Троіцы” гэтая стужка мае наўпроставае дачыненьне - Іван Кірчук зьняўся там у галоўнай ролі, а дакладней - у ролі самога сябе. Рэжысэр Сяргей Рыбакоў распавёў пра тое, што ўсе прадусары й культурніцкія мэнэджэры надзвычай высока ацэньваюць ідэю “Сонцам асьвячуся”. У этэр тэлеканалаў розных краінаў фільм выходзіў агульным лікам больш чым 20 разоў.

Пра новы альбом “Троіцы” журналістам распавёў гітарыст Юры Дзьмітрыеў. Працоўнай назвы матэрыял яшчэ ня мае, але ўсе трэкі запісаныя, засталося зрабіць зьвядзеньне і майстарынг. Па словах Дзьмітрыева, новы альбом “Троіцы” прыемна ўразіць крытыкаў і звычайных прыхільнікаў беларускай музыкі. “Новы матэрыял будзе ў традыцыях нашага гурта, то бок гэта будзе этнічная музыка, але ў альбоме ёсьць месцы і электронным эспэрымэнтам”, - інтрыгаваў прэсу Юры. Тым часам Іван Кірчук патлумачыў, чаму “Троіца”, маючы даволі вялікія сувязі з замежжам, свой новы альбом запісвала ўсё ж у Беларусі. “Наўрад ці мы б здолелі знайсьці за мяжою такога гукарэжысэра, які б суткамі сядзеў з намі ў студыі і дапамагаў знайсьці менавіта той гук для кожнага інстумэнта, які б задавальняў наш слых”, - сказаў Іван Іванавіч. “Да таго ж, кошт гадзіны працы ў беларускай студыі значны ніжэйшы за кошт у замежнай”, - дадаў лідэр “Троіцы”.

Сольны канцэрт калектыва адбудзецца 29 кастрычніка ў КЗ “Мінск”. Музыкі кажуць, што нават калі ня здолеюць сабраць поўную залю, то ў любым выпадку будуць радыя спрэзэнтаваць сваю творчасьць беларускім прыхільнікам. “Кожны “дамашні” канцэрт - гэта нешта асаблівае, да яго мы рыхтуемся больш старанна, чым да замежных выступаў, хоць і на міжнародных фэстывалях выглядаем ня блага”, - сказаў на заканчэньне Іван Кірчук.

Квіткі на канцэрт этна-трыё “Троіца” прадаюцца ў касах КЗ “Менск” і ў грамадзкіх распаўсюднікаў. Даведкі праз тэлефоны 649 08 88, 766 24 25. Спонсар імпрэзы: піва “Баброў”.

Аляксей Мінчонак, "Тузін Гітоў"
-5%
-35%
-49%
-50%
-50%
-8%
-40%
-99%
-15%
-20%