1. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  2. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  3. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  4. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  5. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  6. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  7. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  8. Лукашенко: «Мы несколько перенапрягли наше общество»
  9. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  10. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  11. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  12. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  13. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  14. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  15. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  16. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  17. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  18. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  19. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  20. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  21. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  22. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  23. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  24. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  25. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  26. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  27. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  28. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  29. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  30. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день


Фольк-тэатар “Госьціца” і гурт “Grig Percussion” падрыхтавалі спэктакль-правакацыю, тэатральны экспэрымэнт, які можа стаць адным з самых гучных айчынных сцэнічных праектаў. На вялікай сцэне Дзяржаўнай філярмоніі будуць біць у бубны і бляшанкі з-пад кансэрваў, а коласаўскі Сымон-музыка апране сучасную вопратку, пойдзе ў начны клюб ды зайграе … на трубе. Прэм’ера музычна-плястычнага спэктаклю “S-музыка” мае адбыцца 6 кастрычніка. Кіраўнічка “Госьціцы” Ларыса Сімаковіч: “Магчыма гэта будзе адзіны паказ спэктаклю. У мяне часта так здараецца, што на прэм’еры ўсё сканчваецца”.

Кіраўнічка “Госьціцы” Ларыса Сімаковіч і лідэр гурта “Grig Percussion” Ігар Аўдзееў даўно задумалі зрабіць незвычайны спэктакль па матывах паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Каб там саліравала труба, каб грымелі ўдарныя інструмэнты, каб сьпявалі аўтэнтычныя галасы. “На жаль, прэм’ера спэктаклю шматкроць адкладалася, бо ня надта кіраўніцтва філярмоніі вітае экспэрымэнты”. “Grig-Percussion”, як гэта часта бывае з прафэсійным айчынным калектывам, больш вядомыя за мяжой, чым на радзіме. Хоць існуе ён ажно з 1986 году і ў ім перайгралі амаль усе славутыя беларускія бубначы. Яны пастаянна бяруць удзел у міжнародных фэстывалях, а свой апошні дыск “Grig Percussion” запісалі летась у Парыжы на “Radio France”. Назву, пад якой яны граюць з 2005 году, яны абралі не ў гонар нарвэжскага кампазітара, а ў знак пашаны да свайго спонсара Віктара Грыгор’ева, які робіць палачкі для ўдарных інструмэнтаў. У спэктаклю “S-музыка” гурт возьме на сябе ня толькі музычнае аздабленьне. “Мы таксама будзем рухацца, бо гэтая пастаноўка - суцэльная дзея, а таксама выканаем ролю грэцкага хору”, - апавядае Віктар Аўдзееў. Музыкант характаразуе спэктакль, як сынтэз музыкі для ўдарных і аўтэнтычных галасоў з салістам трубачом. “Сымонам-трубачом” будзе таленавіты малады музыка Сяргей Петрашкевіч. Адна труба, 30 ударных інструмэнтаў і сьпевы “Госьціцы”: “Але гэта яшчэ ня ўсё, - кажа аўтар музыкі да спэктаклю Ларыса Сімаковіч. - У першым аддзяленьні музыкі выканаюць “Happening" аўтарства вядомага кампазытара Джона Кейджа. Гэта будзе феерыя гуку: музыкі будуць дзьмухаць у бутэлькі, біць у бляшанкі і па скрынях…".

Што непасрэдна да “S-музыка”, то Ларыса Сімаковіч прапануе свой погляд на паэму Якуба Коласа: "Гэта вельмі актуальны твор, і кожны бярэ ад яго нешта сваё. Мая канцэпцыя такая: геній абірае гэты народ, гэтую зямлю, з тым, каб вярнуць людзям голас і пазбавіць ад здранцвеньня. Таму я перарабляю коласаўскага скрыпача ў трубача з больш моцным голасам і пасылам, каб яго сапраўды пачулі. Такі моцны інструмэнт, як труба аточаны моцнымі барабанамі, тамтамамі ды іншымі ўдарнымі інструмэнтамі. І ўсё гэта выглядае па-сучаснаму! Галоўны герой будзе ў джынсах выходзіць, яго нават у начным клюбе па задумцы будуць спакушаць!”.

Ларыса Сімаковіч кажа, што адміністрацыя філярмоніі яшчэ ня ведае да канца, што гэта будзе за спэкталь. І рэакцыю прадказаць не бярэцца: “Могуць і электрычнасьць адлучыць, але, спадзяюся, да гэтага ня дойдзе. Мы пра гэта намагаемся ня думаць”. Было такое, што прэм’еры “Госьціцы” паказваліся першы і апошні раз. Л.Сімаковіч не выключае такога варыянта і з “S-музыка”: “Тут наўрад ці нам дадуць яе паўтарыць. Але ў нас ужо ёсьць замовы на паказ у іншых краінах”.

Прэм’ера спэктаклю “S-музыка” пройдзе 6 кастрычніка ў вялікай залі Беларускай Дзяржаўнай філярмоніі. Пачатак у 19.00. Кошт квіткоў - 4000-8000 руб.

Сяргей Будкін

Тузін Гітоў

-10%
-5%
-25%
-10%
-50%
-20%
-20%
0073023