174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Импульсивность, перепады настроения, тревожность: врач называет симптомы пограничного расстройства
  2. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  3. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  4. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  5. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  6. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  7. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  8. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  9. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  10. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  11. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  12. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  13. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  14. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  15. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  16. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  17. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  18. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  19. «Это не означает отсутствие ущерба в долгосрочной перспективе». Что с органом из костела, пережившего пожар
  20. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  21. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  22. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  23. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  24. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  25. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  26. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  27. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  28. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  29. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  30. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания


Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка. Фото - А.ПлясанаўНядаўна пабачыла сьвет кніга "222 альбомы беларускага року і ня толькі…". Ейнымі аўтарамі сталі вядомыя рок-журналісты Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй. Мы адрасавалі аўтарам свае пытаньні.
 
Чаму вы ўзяліся напісаць гэтую кнігу? Зь якімі цяжкасьцямі сутыкнуліся? Дзе можна набыць кнігу?
 
Вітаўт Мартыненка: Адказаў на гэтае пытаньне шмат, але сёньня мне найперш прыйшоў у голаў такі: у 1999 годзе я сядзеў у глыбокім пяцігадовым падпольлі, кінуўшы няўдзячны лёс журналіста, але мяне раз-пораз турбаваў то сябар Анатоль Мяльгуй, то нейкі невядомы мне прад'юсар Віталь Супрановіч. Апошні казаў, маўляў, мы вучыліся на вашых артыкулах, чаму вы больш ня пішаце, трэба працягваць, трэба пісаць новую кнігу. А на фіга мне было пісаць, калі поўная хата неапублікаваных рукапісаў. І вось гэты Супрановіч паабяцаў дапамагчы выдаць адзін з гэтых рукапісаў - поўны беларускі тэкст клясычнага раману "Quo Vadis", ды яшчэ падарыў першы свой дыск - "Вольныя танцы: слухай сваё". Дыск мяне гэтак уразіў, што вырашыў неяк аддзячыць ды напісаў штук пяць рэцэнзыяў у розныя ґазэты. Потым яшчэ былі дыскі, "Каўчэг" зацікавіўся маімі рэфлексіямі, а сам я зь цікавасьцю чытаў, што Анатоль піша пра тое ж у іншых выданьнях. На жаль, мы ўжо не пісалі нічога супольна, як раней, у першай нашай кнізе "Праз рок-прызму" (1989), але неяк на адзін артыкул усё ж сабраліся - пра дыск "Леґенды Вялікага Княства". А наконт цяжкасьцяў. Цяжка ўсім, хто жывы. Лёгка толькі мёртвым. Дзякаваць Богу, адрадзілася нашае (ці маё асабістае) журналісцкае жыцьцё.
 
Анатоль Мяльгуй: У 1989 годзе ў ЗША ў выдавецтве “БІНІМ” (New York) выйшла наша зь Вітаўтам першая кніга “Праз рок-прызму”. Яна мела сваю канцэпцыю й погляд на разьвіцьцё сусьветнай і беларускай рок-музыкі. У нашым і амэрыканскім друку яе назвалі першай беларускай рок-энцыкляпэдыяй. Але, як і ў любога першынца, у той кнізе былі свае недахопы. І мы вырашылі канцэптуальна пайсьці далей. Падзеі апошніх гадоў, калі беларускі рок-рух, як неад’емная частка сучаснай беларускай культуры, апынуўся ў падпольлі, паказалі, што выданьні такога тыпу вельмі неабходныя сучасным чытачам. І цяпер “222 альбомы беларускага року…” дазваляюць знайсьці новыя імёны, асэнсаваць творчасьць тых выканаўцаў, альбомы якіх разглядаюцца ў кнізе. Выданьне можна набыць у выдаўца (тэл. 649-08-88), у кнігарні “Акадэмкніга”, краме “Падземка”. Вядуцца яшчэ перамовы аб пашырэньні сеткі распаўсюджаньня кнігі.
 
Вы прысьвячаеце гэтую кнігу сваім дзецям - Альдоне Мартыненцы й Станіславу Мяльгую, "якіх Вы выхавалі і якія разумеюць Вас такімі, якімі Вы ёсьць". Чаму вось такі эпіґраф?
 
В. М. : Таму што першую нашую кнігу мы прысьвяцілі "нашым маці, якія выхавалі нас і разумеюць такімі, якімі мы ёсьць". Я асабіста хацеў падкрэсьліць гэтым, што расейская праблема "отцов и детей" нас, беларусаў, не датычыць: мы, нашыя дзеці й нашыя бацькі - гэта адно цэлае, зьнітаванае адзіным духам. Галоўнае, што паміж намі захавана еднасьць духу, якую мацуе родная мова.
 
А. М. : Як бацькі сваіх дзяцей, мы хацелі б, каб яны (вітаўтава дачка Альдона і мой сын Станіслаў) сталі сапраўднымі беларусамі адразу, не губляючы час на пераасэнсаваньне сваіх нацыянальных арыентыраў, мінаючы марнатраўныя блуканьні праз “саўковыя” й расейскамоўныя доґмы.
 
У сваей кнізе некаторыя беларускія рок-гурты называеце супэрзоркамі. Ці гэта не перабольшаньне? Як тады называць, напрыклад, "Deep Purple", "Led Zeppelin", "Queen"?..
 
В. М. : Ну як мне назваць "Queen", які мне ніколі не падабаўся? "Супэрзоркай"? Ха-ха-ха! Вось "Led Zeppelin" - магчыма. А нават "Deep Purple", які мне чымсьці падабаўся, я заўсёды лічыў камэрцыйным пярэваратнем клясычнага гард-року ўзору незабыўнага Джымі Гэндрыкса ці таго ж "Led Zeppelin". Так што давайце адыходзіць ад банальных саўковых стэрэатыпаў, лічачы супэрзоркамі ўсё, што нам навязалі камэрсанты, але чаго мы не прасяклі разуменьнем. Заўважце, што азначае слова "star" (зорка) у сусьветным кінематоґрафе: свае "старынґі" ў кожнай шэрай стужцы. Зорка - гэта проста галоўны аб'ект увагі. Менавіта таму любы "Partyzone" для мяне, беларуса, важней за "Rammstein", таму што апошняга я толькі слухаю, а з першым вяду жывую размову.
 
А. М. : У многіх краінах Захаду і Ўсходу існуе процьма выдатных гуртоў і музыкаў. Яны не знаходзяцца ў полі зроку сусьветнага шоў-бізнэсу, але валодаюць думамі мільёнаў людзей у сваіх краінах. “N. R. M.” і “Крама” тое ж, што і “The Beatles”. Асабліва, калі ўлічваць час і ўмовы існаваньня гэтых гуртоў у нашай краіне.
 
Хто Вашыя сябры ў беларускай рок-музыцы? Ці многа іх?
 
В. М. : Мае сябры - усе аўтары "222 альбомаў беларускага року… і ня толькі". Я перапісваўся з Ґабарам Прэсарам, Малгажатай Астроўскай, Ласла Пастарам, Андрэем Макарэвічам, Кімам Брэйтбурґам, Давідам Тухманавым, Эркі Свэнам-Цюйрам… Асабістыя творчыя кантакты наладзіліся толькі з гуртамі "P. L. A. N. " і "Tesaŭrus", для якіх напісаў шмат тэкстаў. Мае тэксты яшчэ нямала хто спрабаваў рабіць песьнямі, але менавіта гэтыя ўразілі асабіста мяне.
 
А. М. : Нашымі сябрамі ў беларуская рок-музыцы можна лічыць фактычна ўсіх беларускіх па духу і мове рок-музыкаў і ў Беларусі, і ў Польшчы, і ва Ўкраіне. Нават расейскі гурт “Яблоко” з Піцеру, які выдаў квадрафанічны вінылавы дыск з запісамі рэдкіх беларускіх народных песень.
 
Як Вам гурты "Песьняры" й "Сябры"?
 
В. М. : Я да іх стаўлюся вельмі цьвяроза, усьведамляючы, што гэта расьціснутыя сістэмай таленты. Найбольш захавалі свой уплыў на публіку пад гэтым прэсынґам менавіта "Песьняры", тры першых альбомы якіх для мяне застаюцца непераўзыйдзеным узорам.
 
А. М. : Што ж тычыцца “Сяброў”, якія таксама маюць свае заслугі перад беларускай культурай, то палітычная кан’юнктура сёньняшніх “Сяброў” перакрэсьлівае ўсе іхнія былыя заслугі. Вось да каго трэба зьвяртацца: “Майстры культуры, з кім вы?”
 
Вам не надакучыла ламацца ў зачыненыя дзьверы? Няўжо пры гэтай ўладзе магчымы нейкія зьмены ў дачыненьні да нашых рок-музыкаў?
 
В. М. : А мы ня ломімся, мы знаходзім радасьць у жыцьці такім, якім яно ёсьць. Лепш я нагадаю тут Біблію: кожная рэч мае два значэньні, таму я ўпэўнены: як толькі беларускі рок дачакаецца цяплічных умоваў і зоймецца нармальнай камэрцыяй, я яго слухаць ня буду. Як перастаў слухаць польскі рок (сучасны), хоць зорак 80-х шаную дагэтуль. Ніякія "Łzy", "Atmosphere" і прочыя нуворышы польскага рынку ніяк не заменяць мне "Maanam", "Republiku", "Brygadu Kryzys" ды нават менш раскручаную Gaygu & "Din". Прычыны тлумачыць давялося б доўга, але ўсё зразумее той, хто пераслухае ўсё гэта і паспрабуе ЗРАЗУМЕЦЬ.
 
А. М. : Паўтару за ўкраінскім гуртом “De Shifer”, які па-беларуску засьпяваў:
 
Я прабіў непрабіўныя сьцены.
 
Прабіваць буду зноў і зноў.
 
Час прыйшоў, час прыйшоў.
 
Беларускі рок жыве па-за ўладай, ў андэґраўндзе. Калі яго заўважыць і купіць беларуская ўлада, дык настане ягоная сьмерць.
 
Як Вы ставіцеся да эстрады, якая запаланіла радыё й ТБ?
 
В. М. : Ды ніхто нічога не запаланіў. Вам жа не ўключаюць БТ ці ОНТ прымусова. Я згодзен, што цяпер такі пэрыяд, калі цюнэр тэлевізара можна амаль не выкарыстоўваць. Асабіста я праз гэты самы апарат (як манітор) гляджу канцэрты кшталту "Solidarni z Białorusią", "Tesaŭrus" u Toruniu".
 
А. М. : Эстрада, што запаланіла тэлебачаньне й радыё, поўнасьцю адпавядае сеньняшняй палітычнай сістэме: мала ідэй, фантазіі, музычных сродкаў, але шмат бяздарнасьцяў і прыстасаванцаў.
 
Што Вы думаеце пра "БАСовішча"? Ці есьць у гэтага фэстываля будучыня?
 
А. М. : “БАСовішча” - гэта штогадовае сьвята музыкі маладой Беларусі ў Польшчы. Вітаўт быў адным з тых, хто распачынаў ягонае жыцьцё ў ідэйным сэньсе. У фэста ёсьць будучыня ў тым выпадку, калі захаваюцца ягоныя ідэалы - спрыяць папулярызацыі беларускамоўнай музыкі ў Эўропе й Беларусі. На жаль, цяпер назіраюцца спробы “размыць” гэтыя ідэалы. Напрыклад, запускаючы ў шэрагі ўдзельнікаў і сяброў журы людзей, далёкіх ад беларушчыны.
 
В. М. : У мяне захоўваецца перапіска з стваральнікамі БАСу 80-х, калі яны толькі думалі арґанізаваць такі фэст. Ян Максімюк, будучы мэнэджар "Уліса", пісаў мне ў 1988 годзе такі водгук на мой цыкль рэцэнзыяў у беластоцкай ґазэце "Ніва": "Вітаўт, няўжо ў Беларусі гэтак шмат ужо беларускамоўных гуртоў? Калі ваш рок-клюб арґанізуе вялікі канцэрт, напішы, мы пад'едзем". Я яму адказваў, што недзяржаўныя гурты ніякіх такіх правоў у БССР ня маюць, але калі вам у Польшчы ўдасца, дык нашыя музыкі прыедуць многія. Вось менавіта так пачыналася ідэя, а розныя камсамольскія актывісты кшталту Макса Івашына, Юры Цыбіна і Дзімы Падбярэзскага ўсё называлі нас "нацыяналістамі рок-крытыкі, у якіх няма будучыні". Мы ня трапілі ў іхні стан, бо не імкнуліся, а яны цяпер прыйшлі да нас, у наш "нацыяналістычны" хаўрус і нават запраўляюць там, на "БАСовішчы". Менавіта тым мне й не цікавы сёньня гэты фэст, дзе прызёры потым дыскрэдытуюць саму нацыянальную ідэю, якая й стварыла "БАСовішча", а радыё "Свабода" вуснамі Падбярэзскага ШКАДУЕ, што "БАСовішча" не прызнае іншамоўных. Але плакаць няма чаго, бо ёсьць прапановы новай ініцыятывы такога роду за дальнім бугром. Будзем жывы - пабачым.
 
Якую музыку слухаюць вашыя родныя? Ці заўсёды Вы знаходзіце зь імі паразуменьне на гэты конт?
 
А. М. : Мая жонка больш упадабала спакойную й прыгожую музыку, кшталту Стынга. Мы ж з сынам любім больш эмацыйна насычаную музыку: Станіслаў - беларускі экстрэмальны рок і рэп, я ж цягнуся да року “старой” школы, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, беларускага фальклёру і фолк-мадэрну, творчасьці маладых зорак беларускага року.
 
В. М. : Гэта, бадай, неабдымная тэма, але нават мая дачка, якая ў пэўны час падсела на "Русское радио" ў нашай беларускамоўнай сям'і, з задавальненьнем адплясвала на адным з канцэртаў пад "N. R. M."аўскія "Песьні пра каханьне", а потым, калі я запытаў, што ёй найбольш спадабалася, кажа: "А вось той дзядзька з гітарай і ў капялюшы". А тым дзядзькам аказаўся Слава Корань, суровая гітарная музыка якога бліжэй мне, майму стрыечнаму брату, але вось, аказваецца, фанатку папсы можа таксама захапіць нават жорсткі "Уліс". А нядаўна Альдона, дачка, прымусіла мяне купіць ёй рэпавы дыск “Чырвоным па белым”. Дык нічога й рэпачок бывае!
 
Чаму Вы дрэнна ставіцеся да гурта "J:морс"?
 
А. М. : Не хварэем непрыняцьцем гэтага гурта. Яны маюць цудоўныя беларускамоўныя кампазыцыі. Але ў нас ёсьць неразуменьне таго, што беларусы Пугач і Арлоў перасталі верыць ў сябе, як беларускіх выканаўцаў.
 
В. М. : Я нідзе ня выказаўся пра іх кепска. А што не сьпяваю ў хоры іхніх хваласьпеваў, дык проста таму, што сам ня слухаю такую музыку. Г.зн. музыку, дзе беларус ня надта хоча быць беларусам, а толькі дзіцём вялікай імпэрыі, хай сабе й глыбока правінцыйным. Гэта прынамсі не прэстыжна.
 
Чым Вы займаецеся, калі ня слухаеце музыку і ня пішаце пра яе?
 
В. М. : Усім! П'ю піва (толькі ня нашае, местное, бо я не квасны патрыёт, а які-небудзь "Славутыч", "Дойліды", дзе ёсьць якасьць), пішу вершы для песень Андрэя Плясанава ("P. L. A. N. "), размаўляю з дачкой, абіраю ураджай сьліваў у матчыным садку. Жыву!
 
А. М. : Я сябар клюбу “Спадчына”. Удзельнічаю ў выдавецкай праґраме гэтага грамадскага аб’яднаньня. Люблю падарожнічаць па Беларусі. Бо вяртаньне пасьля такіх вандровак - вяртаньне да сябе. Гэта спрыяе зьяўленьню новых ідэяў, праектаў і вобразаў для далейшай творчасьці.
 
Інтэрв'ю падрыхтаваў Аляксандр Заяц
 
-10%
-10%
-10%
-25%
-10%
-12%
-15%