178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Сергей Балай,

Красавік доўга не адпускаў зіму, нагадваючы пра яе снегам і завірухай. Мы смуткавалі з нагоды 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі, згадвалі ахвяр на дзесяцігоддзе тэракта ў мінскім метро, святкавалі каталіцка-пратэстанцкую Пасху і назіралі за паводкай на Герадотавым моры.

Фотаслужба TUT.BY прыгадала самыя яскравыя моманты красавіка ў фота. Паглядзім, як гэта было.

Фото: TUT.BY
Дзяўчыны ў бела-чырвона-белых строях апранулі чорную вопратку з жоўтымі стужкамі як сімвал жалобы па ахвярах чарнобыльскай катастрофы. Мінск, Беларусь. 26 красавіка 2021 года. Фота: TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: TUT.BY
Удзельнік вядомага фестываля Californication у строі Бэтмэна фінішыраваў у басейне з вадой. Паводле традыцыі фестываль зачыняе лыжны сезон маштабным святам, дзе апранутыя у строі вядомых кінаперсанажаў удзельнікі спускаюцца на лыжах і сноўбордах у басейн з халоднай вадой. Мінскі раен, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
​​​​Савецкая радыёлакацыйная станцыя сістэмы ранняга выяўлення пускаў міжкантынентальных балістычных ракет «Дуга-1». Даўжыня антэны РЛС 750 метраў. Турыстам дазволілі наведаць яе толькі ў 2016 годзе. «Дуга-1» мела сакрэтную назву «Чарнобыль-2». А ў адкрытых дакументах савецкіх часоў ён значыўся як закінуты піянерлагер.
​Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Асвячэнне ежы напярэдадні каталіцкай Пасхі ў касцёле найсвяцейшай Панны Марыі. Мінск, Беларусь, 3 красавіка 2021 года. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY
Юрыст Уладзіслаў Бяспалы пераехаў на вёску і гадуе коз. Пачаўшы з трох козачак, зараз ён з’яўляецца гаспадаром вялікай казінай фермы. Віцебск, Беларусь, 27 красавіка 2021 года. Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Ракета з надпісамі «Беларусь» і «Гродна» стартуе 12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі на полі ля ўрочышча Забалаць пад Гродна, дзе вучні лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання ўжо некалькі год запар запускаюць мадэлі ракет і касмічных караблеў. Гродна, Беларусь, 12 красавіка 2021 года. Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
У Мінску пачала працу праграма для дзяцей ў галіне медыцыны ў межах праекту «Разумны Мінск». Дзеці, якія цікавяцца медыцынай, могуць праспрабаваць самастойна зрабіць укол, запламбіраваць зуб або накласці гіпс. Мінск, Беларусь, 25 красавіка 2021 года. Фота, Дар’я Буракіна, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Трэнер па конным спорце Аксана Пляшко выкупіла каня Буяна, якога павінны былі адвезці на бойню. У нейкі момант Аксана прадала кватэру ў Мінску і перабралася на вёску. Зараз у яе гаспадарцы каля сотні жывёлаў. Мінская вобласць, Беларусь, 1 красавіка 2021 года. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY Чытаць артыкул
Фота: Аляксей Смык, TUT.BY
29 красавіка ў Гомелі адкрылі сезон фантанаў. Яны пачалі працу напярэдадні майскіх святаў і працягнуць яе да верасня. Фота: Аляксей Смык, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Алексей Казнадей, TUT.BY
Бяздомны кот зімуе ў будане, які зладзілі яму неабыякавыя людзі. У межах праекту «Побач з намі» фатограф Аляксей Казнадзей больш за год фіксаваў жыццё бяздомных жывёлаў у Мінску і іх адносіны з людзьмі. Мінск, Беларусь. 19 красавіка 2021 года. Фота: Аляксей Казнадзей, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY
25-гадовая Насця інвалід па зроку. У шасцігадовым узросце дзяўчына перастала бачыць. Не зважаючы ні на што: Насця ўпэўненая — жыццё — выдатнае! Віцебск, Беларусь. 30 красавіка 2021 года. Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Вёска Перароўскі Млынок, дзе сямігадовы Марат Мінчук гуляецца ў гародзе, у які прыйшла вада з-за разліва Прыпяці. Гомельская вобласць, Беларусь, 12 красавіка 2021 года. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
Увечары 30 красавіка ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё першай кіберспартыўнай арэны, дзе на 650 квадратных метрах размясціліся шэсць модуляў з пяццю дзесяткамі магутных ПК. Пляцоўка будзе даступная кругласутачна для карыстальнікаў і геймераў. Фота, Дар’я Буракіна, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY
25 красавіка пад Мінскам у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбыўся маштабны фестываль-рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
З вастрынёй і іроніяй беларускі брэнд бялізны і вопраткі Mark Formelle працягвае ствараць свае цікавыя калекцыі. Мінск, Беларусь. 14 красавіка 2021 года. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
79-гадовая Ядвіга Іосіфаўна Нарбут з вескі Дабраполь на літоўска-беларускім памежжы, усе жыццё прыгадвае свайго бацьку, якога ніколі не бачыла, згадваючы яго толькі ў малітвах. Даведацца аб яго лёсе жанчыне дапамог мясцовы краязнаўца.
Гродзенская вобласць, веска Дабраполь. 25 красавіка 2021 года. Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: TUT.BY
Амаль трэцяя частка беларускай сталіцы апынулася ў аварыйным стане. З-за аварыі на вадаправодзе увечары 21 красавіка жыхары Чыжоўкі, Серабранкі, Лошыцы і Курасоўшчыны апынуліся без вады. Цалкам аднавіць водазабеспячэнне камунальнікі здолелі толькі на наступны дзень. Мінск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Сергей Балай, TUT.BY
Юныя чыгуначнікі стаяць падчас урачыстай цырымоніі першага адпраўлення хуткаснага міжнароднага цягніка «Ласточка» па маршруце Мінск-Масква. Мінск, Беларусь, 30 красавіка 2021 года. Фота: Сяргей Балай, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Сергей Балай, TUT.BY
Некалькі разоў цягам красавіка зіма вярталася з снегам і завірухамі. Але ж напрыканцы месяца надвор’е стала цяплей, нагадаўшы пра тое, што надыход вясны і цеплыні непазбежны. Мінск, Беларусь. Фота: Сяргей Балай, TUT.BY Чытаць артыкул
Фото: Евгений Ерчак
Людзі ўвесь дзень прыносілі кветкі і свечы да мемарыялу ахвярам тэракта ў мінскім метро, падчас дзесятай гадавіны сумнай падзеі. Мінск, Беларусь, 11 красавіка 2021 года. Фота: TUT.BY Чытаць артыкул

Папярэднія выпускі можна знайсці па тэгу «Фото месяца TUT»

-50%
-10%
-40%
-50%
-10%
-10%
-30%
-20%
-30%
-10%