/ Фото: Алесь Пилецкий,

У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча — 26 лістапада адзначаецца 90-годдзе з дня нараджэння класіка. Каля помніка выбітнаму літаратару сабраліся сябры ТБМ і прыхільнікі яго творчасці. Гучалі вершы Караткевіча, праспявалі і народную песню.

Да помніка Уладзіміру Караткевічу ў скверы на рагу вуліц Суворава і Чэхава ляглі белыя і чырвоныя кветкі. Некаторыя букеты былі перавязаныя БЧБ-стужкамі.

Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY

Іосіф Навумчык — былы сакратар Віцебскага абкама партыі па ідэалогіі, а зараз кіраўнік абласной арганізацыі ТБМ — асабіста ведаў Уладзіміра Караткевіча.

— Так атрымалася, што з Караткевічам мы пазнаёміліся ў маладыя гады. Ён быў вельмі грунтоўным чалавекам, адданым беларускасці. І гэтыя іскры беларускасці ад яго ўпалі на мяне, на маю сям’ю. Караткевіч падарыў нам п’есу «Званы Віцебска», а наш Коласаўскі тэатр паставіў яе. І 29 жніўня 1974 года гэты спектакль адкрываў святкаванне 1000-годдзя Віцебска, — узгадаў Навумчык.

Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY

Іосіф Навумчык параіў усім пачытаць 10 актуальных цытат з твораў Караткевіча, якія «адпавядаюць сённяшняму часу».

Напрыклад, у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні ёсць апісанне хвалі арыштаў: «Цэлыя дні варта хадзіла па дамах, вышукваючы крамолу, хапала людзей і цягнула ў вялікую судную залу… прысуды выносілі пачкамі, ня дужа разьбіраючыся, што там да чаго… лютавалі, падаючы хлусьлівыя даносы, віжы і сокі. І таму па горадзе кацілася лявіна арыштаў. Забіралі бацькоў у дзяцей і дзяцей у бацькоў, мужа — ад улюбёнай жонкі, хлопца — ад каханай. Уся Гародня ня спала па начах. Людзі ляжалі і глядзелі бяссоннымі вачыма ў цемру. Пружына хлусьлівага даносу магла ўдарыць кожнага ў кожную хвіліну».

Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY
Спявае Марына Булатоўская
Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY
Прамаўляе Таццяна Севярынец

Каля помніка Караткевічу прыгучалі ягоныя вершы. Адзін з іх — «На Беларусі Бог жыве» — прачытаў 8-гадовы віцебскі гімназіст Сцяпан Серабро.

Жыхарка Віцебска Марына Булатоўская праспявала народную песню «Ой, сівы конь бяжыць».

Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў адзначыў:

— Шкада, што ў гэты дзень людзі па розных прычынах не могуць сабрацца ў залах, каб адзначыць юбілей пісьменніка. Аднак ён сапраўды быў, ёсць і будзе ў нашай памяці.

— Мы з вамі былі, ёсць і будзем сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі, — пераканана маці палітыка Паўла Севярынца, дэмакратычная актывістка Таццяна Севярынец.

Увесь час, пакуль гараджане ўшаноўвалі памяць пісьменніка, крыху наводдаль стаялі супрацоўнікі міліцыі і здымалі ўсё на відэакамеру.

Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY

Да помніка Караткевічу раніцай 26 лістапада прыходзілі і прадстаўнікі віцебскай улады. Яны ўсклалі да манумента кветкі, паведамляюць «Витьбичи».

Старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў выказаўся як чытач:

— Думаю, мы все воспитывались и росли на прекрасных произведениях Короткевича, историю родной земли изучали по легендарным книгам «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Велика актуальность его произведения «Каласы пад сярпом тваім».

Фото: Алесь Пилецкий, TUT.BY

Старшыня дэпутацкага корпусу рэгіёна лічыць, што творчасць Караткевіча дае магчымасць разважаць над гістарычнымі памылкамі:

— По Короткевичу можно не только прошлое нашей страны изучать, он дает нам возможность размышлять над историческими ошибками. Короткевич — поистине человек-глыба, и мы должны гордиться, что писатель родился на Витебщине.

-20%
-19%
-50%
-20%
-20%
-31%
-50%
-33%
0072263