У Оршы — родным горадзе Уладзіміра Караткевіча — да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жана-Поля Марата. Юбілейныя ўгодкі святкуюцца сёння, 26 лістапада.

Фото: instagram.com/in_focus_by
Фота: instagram.com/in_focus_by

Нагадаем, у эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў. Аўтар графіці - аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў.

Мурал з’явіўся па ініцыятыве мецэната Андрэя Балабіна, які ў кастрычніку 2018 года набыў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і плануе ператварыць яго ў музей і цэнтр культуры.

Сцяна будынка, на якой намалявалі партрэт Караткевіча, выходзіць на вуліцу ў яго гонар і знаходзіцца за пару метраў ад дома, дзе нарадзіўся літаратар. Тут ён напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў - «Дзікае паляванне караля Стаха».

-25%
-40%
-10%
-50%
-60%
-20%
-50%
-10%
-40%
0072263