В издательстве «Лімарыус» вышла уникальная книга «Успаміны пра мінулае». Ее автор — Антоний Эдвард Одынец, поэт, переводчик, мемуарист и друг поэта Адама Мицкевича. Вашему вниманию — фрагмент этой книги, в котором рассказывается об отношениях между Адамом Мицкевичем, Марылей Верещакой и Вавжинцем Путткамером.

Книга «Успаміны пра мінулае» Антония Эдварда Одынца. Изображение: издательство "Лімарыўс"
Книга «Успаміны пра мінулае» Антония Эдварда Одынца. Изображение: издательство «Лімарыус»

История любви Адама и Марыли уже стала легендой. Поэт познакомился с Марылей в 1818 году. Но к тому времени девушка уже была помолвлена с графом Путткамером, за которого в 1820-м вышла замуж.

Мицкевич посвятил Марыле многие стихотворения, она упоминается в поэме «Дзяды».

В своей книге Одынец, в том числе подробно рассказал, что происходило внутри этого любовного треугольника после свадьбы Марыли Верещаки.

Добавим, что на белорусский язык мемуары «Успаміны пра мінулае» переведены впервые. Перевод осуществили Янина Киселева (сам текст Одынца) и Мария Мартысевич (стихотворения автора). Вступительную статью, комментарии и именной показатель подготовил литературовед Александр Федута.

«Ён не толькі не разарваў заручын, але па-сяброўску пагаварыў з Адамам»

Адам Мицкевич. Изображение: wikipedia.org
Адам Мицкевич. 1842 год. Изображение: wikipedia.org

Пасля вяртання я таксама знайшоў вельмі мілы для мяне сюрпрыз — афіцыйнае запрашэнне панства Путкамераў, каб разам з Чачотам (Ян Чечот, поэт, друг Мицкевича и Одынца. — Прим. TUT.BY) прыехаў да іх на Троіцу. Абое яны былі мне незнаёмыя, а ліст абое напісалі такі сардэчны, што, хоць бы нават раней сам не меў ахвоты, ён бы дадаў мне жадання да гэтага знаёмства. Марыля здаўна была для мяне аб’ектам цікавасці, і калі ў красавіку 1822 года яна была з мужам пару тыдняў у Вільні, і я ведаў, што Адам і Чачот у іх бывалі, — не раз шукаў спосаб, каб хаця б здалёк яе ўбачыць, не смеючы, зразумела, ніводнага з іх прасіць, каб увялі мяне ў яе дом, і нават згадваць ім пра гэта. <…>

Ліст самога пана Ваўжынца напісаны быў з паважнай ветлівасцю, але і ён таксама не менш падобны быў па тоне да сяброўскага. Ён крануў маё сэрца, пагатоў я меў дагэтуль супраць яго заўсёды нейкую перасцярогу з «Дзядоў», уяўляючы сабе яго (як, магчыма, і не адзін чытач уяўляў) нейкім ганарыстым, багатым арыстакратам, які толькі «золатам і зіхатлівым сваім гонарам» прывабіў да сябе сэрца «ветранай істоты». Праўда, Чачот мне заўсёды казаў, што гэта найвысакароднейшы, наймілейшы чалавек і што ўсе яго паводзіны адносна Адама насілі заўжды найвышэйшую шляхетнасць, якую сам Адам цалкам прызнаваў. Аднак ніколі, асабіста сам не пазнаўшы, я не мог бы паверыць чужой думцы, што той «захопнік Марылі» быў сапраўды такім высокаідэальным і нават, так скажу, такім паэтычным ва ўсіх адносінах чалавекам.

Дык перад тым, як прыступіць да ўласных маіх успамінаў пра яго, хачу падаць тут найперш кароткі жыццяпіс, накрэслены паводле самых праўдзівых звестак, каб факты лепш за любыя словы дазволілі пазнаць яго такім, якім сапраўды быў, — як чалавек, як грамадзянін. Ваўжынец Путкамер <…> нарадзіўся ў 1794 годзе ў спадчыннай вёсцы Бальценікі Лідскага павета (теперь деревня Больтеники находится в Вороновском районе. Там до сих пор можно увидеть усадьбу Путткамеров. — Прим. TUT.BY). Графскі тытул спрадвеку служыў іх сям'і ў Памор'і, адкуль іх род перасяліўся ў Польшчу і быў зацверджаны геральдыкай краіны. Акрамя гэтага, пан Ваўжынец, па прыкладзе дзеда і бацькі, не толькі ім не карыстаўся сам, але нават ужывання яго ў дачыненні да сябе не цярпеў, здавальняючыся, як сам казаў, годнасцю польскага шляхціца, ды і гэта разумеў толькі як шляхетнасць пачуццяў і паводзін.

Рана страціўшы маці, выхоўваўся галоўным чынам дзедам, генералам былой Літоўскай арміі (Ваўжынцам), чалавекам глыбокай веры і непахісных прынцыпаў. Вартасці гэтыя ўспадчыніў ён ад дзеда. Скончыўшы школу ў Слуцку пад асаблівай апекай выдатнага ў той час яе рэктара Ваноўскага, у 1809 годзе ён паступіў у Віленскі ўніверсітэт, на фізічна-матэматычнае аддзяленне, і, атрымаўшы ступень кандыдата, у 1812 годзе тут жа паступіў добраахвотнікам, і гэта простым жаўнерам, ва ўланскі полк графа Вінцэнта Красінскага, які быў, як вядома, часткай гвардыі Напалеона, і адбыў там усю кампанію таго года.

Падчас адступлення зайшоў на пару дзён дамоў і захварэў на эпідэмічную гарачку. Але, як толькі ачуняў, нягледзячы на слабасць і іншыя небяспекі, прарваўся сам адзін у Варшаву і аб’яднаўся са сваім палком. Адбыў у ім далейшую кампанію 1813−1814 гадоў у званні паручніка, і толькі пасля вяртання польскай арміі на радзіму ён таксама вярнуўся ў кола сям'і.

Бацька выдзеліў яму маёнтак Уніхаў у Наваградскім павеце, па суседстве з Тугановічамі, маёнткам паноў Верашчакаў, дзе ён пазнаёміўся і заручыўся з іх дачкой Марыляй, яшчэ да яе знаёмства з Адамам. Ад Зана (Томаш Зан — поэт, друг Мицкевича и Одынца. — Прим. TUT.BY) і Чачота, як ад відавочцаў, ведаю, якія высокашляхетныя і высакародныя былі ўсе яго паводзіны, калі ён заўважыў новую схільнасць сваёй нявесты. Нягледзячы на сябе, але толькі клапоцячыся пра яе, ён не толькі не разарваў заручын, але па-сяброўску пагаварыў з Адамам і, толькі калі той добраахвотна адступіў, 2 лютага 1821 года заключыў з ёю шлюб. А што ж ужо гаварыць пра тую бяспрыкладную, можа, спагадлівасць і далікатнасць паводзін пасля шлюбу, якія я сам ужо назіраў зблізку гады чатыры і ў выніку менавіта якіх тая братэрская прыязнасць, якая заўсёды і безупынна між імі існавала, памянялася нарэшце з боку жонкі на яго ўшанаванне і сардэчную любоў і ўжо без змены такой заставалася аж да смерці абаіх. <…>

«Яна ж — гераіня! ахвяра! — уяўлялася мне не інакш, як змрочная, бледная, маўклівая, нібы пакорная статуя на магіле»

Марыля Верещака. Изображение: wikipedia.org
Марыля Верещака. Изображение: wikipedia.org

Пасля цэлай ночы падарожжа, з кароткім толькі прывалам у Яшунах (теперь эта деревня находится на территории Литвы. — Прим. TUT.BY), на ўзыходзе сонца ў нядзелю мы пад’ехалі да дома ў Бальценіках — прасторнага, мураванага, але аднапавярховага. Усе, зразумела, спалі, але стары добры Дамінік, які спаў у сенцах, чакаючы нас, правёў нас у падрыхтаваны пакой, дзе мы так моцна тут жа заснулі, што той жа наш праваднік быў змушаны нас разбудзіць, сказаўшы, маўляў, нам варта спяшацца з апрананнем, каб не спазніцца ў Беняконі (теперь агрогородок Вороновского района. Возле местного костела похоронена Марыля Верещака. — Прим. TUT.BY) на імшу. Таму, ледзь мы толькі апрануліся і ён прынёс нам яшчэ кавы, — адчыняюцца дзверы, і ўваходзяць гаспадар і гаспадыня, гатовыя ўжо сесці і ехаць у касцёл.

Увайшлі, трымаючыся пад руку, і гэтая хвіліна першай сустрэчы стала для мяне нібы камертонам пачуццяў адносна іх абаіх, якія, развіваючыся і мацнеючы на працягу далейшых шматгадовых стасункаў, назаўсёды, аднак, захавалі больш-менш той жа тон і каларыт, прыняты адразу, у першы момант. Ён цалкам супярэчыў чаканням, гэта значыць уяўленню, якое ўжо здаўна ў мяне склалася і якое нават новыя аповеды Чачота (бо мы ў дарозе найчасцей пра гэта размаўлялі) змяніць неяк не маглі.

Яго я заўсёды ўяўляў сабе як паважнага земскага грамадзяніна з панскім выглядам і далікатнасцю. Яна ж — гераіня! ахвяра! — уяўлялася мне не інакш, як змрочная, бледная, маўклівая, нібы пакорная статуя на магіле.

Аж вось з’яўляецца пара! Ён — статны, прыгожы малады чалавек са светлымі валасамі, якія завіваюцца кольцамі, і з такім філарэцкім выразам у вачах і твары, што аж сэрца пацягнула да яго. А яна — у белай сукенцы пад шыю, на таліі падперазаная чорным паяском; валасы каротка стрыжаныя, аднак спадаюць на шыю з-пад круглага саламянага капялюшыка; са светлым, румяным тварыкам, гуллівай усмешкай, падалася мне тыпам мілейшай пансіянерачкі. <…> Першая размова са мною таксама пачалася амаль з паўтарэння слоў ліста, гэта значыць, што яна была зацікаўлена пазнаёміцца са мной і што адзін раз, пры падказцы Тамаша Зана, бачыла мяне, калі я хадзіў перад домам, у якім яна жыла ў Вільні. Я ў сваю чаргу сказаў, чаму так часта там хадзіў, — і знаёмства адразу наладзілася. Пакуль жа мы ўчацвярых у павозцы даехалі на імшу ў Беняконі, я быў ужо так блізка знаёмы з абаімі, як Чачот, які ведаў іх шмат гадоў. (Путкамер быў евангельска-рэфармацкага веравызнання, але гэта яму зусім не перашкаджала бываць з жонкай і маліцца ў каталіцкім касцёле.)

«Гэтая паэтычная ідэалізацыя самой сябе ва ўласных сваіх марах і думках замяшчала ёй сапраўдную страту каханага»

Прощание Адама Мицкевича с Марылей Верещакой. Художник Томаш Лосик, 1889 год. Изображение: wikipedia.org
Прощание Адама Мицкевича с Марылей Верещакой. Художник Томаш Лосик, 1889 год. Изображение: wikipedia.org

Але, што мяне больш за ўсё здзівіла, гэта тое, што адразу, у першых размовах пра паэзію, імя Адама так часта і так свабодна і натуральна ўспаміналі абое, як нібы і не было на свеце «Дзядоў». Затым была таксама размова пра нядаўнюю маю бытнасць у Коўне (пра што яны ведалі ад Чачота), і сама пані з цікавасцю, хоць і без выразнага напору, распытвала мяне пра пані Кавальскую, пра якую, відаць, яна да таго ўжо ад некага чула.

Зразумела, што Адам не перастаў у думках цікавіць саму пані, але гэта рабілася з ведама і дазволу мужа, які сам успамінаў пра яго са шчырым захапленнем як пра паэта і з павагай і зычлівасцю — як пра чалавека. Так што я пераканаўся грунтоўна ў далейшым працягу маіх з імі стасункаў, што гэта быў вынік або, найхутчэй, некалі заключанай між імі дамовы, або, прынамсі, шчырага і адкрытага ўзаемапаразумення на гэты конт. Але таксама былі моманты, што яна яўна ўдавала, і гэта ў прысутнасці мужа, калі не проста ахвяру, то, прынамсі, гераіню, якая сама сябе прынесла ў ахвяру.

Вынік усяго гэтага ў маім перакананні быў такі: гэтая паэтычная ідэалізацыя самой сябе ва ўласных сваіх марах і думках замяшчала ёй сапраўдную страту каханага і нават цалкам у канцы заняла яго месца; муж жа, дасканала разумеючы гэты стан эфірнай летуценнасці ўяўлення, пасля роздуму і рашэння дазваляў ёй свабодна буяць і вычэрпвацца да канца, каб, нарэшце, змучаная і насычаная дасягнутай у марах славай гераіні, яна паціху вярнулася на зямлю, да сапраўднага жыцця.

Гэтае мудрае псіхічнае прадбачанне спраўдзілася з цягам часу да дробязей. А чалавек жа, які мог гэта прадбачыць, павінен быў быць і быў сапраўды незвычайным; не дзіва, што, супакоеная ў сваім уяўленні адносна сябе, яна, нарэшце, павярнулася сэрцам і прывязалася да таго, хто так разумна і шляхетна дапамог ёй дасягнуць гэтага супакаення. Далейшая гісторыя іх шлюбных адносін такая: узнімаючыся пастаянна ва ўласных думках пра сябе як аб’ект пачуццяў вялікага паэта, як крыніца першых яго натхненняў і славы, новая Лаўра ці Беатрычэ, у жыцці рэальным была ўзорнай сяброўкай і шчырай сяброўкай мужа, пакуль урэшце агульная бацькоўская любоў да дзяцей аб’яднала іх і між сабой агульныя пачуццямі і думкамі, так што сумеснае жыццё іх з гэтага часу і аж да смерці было шчаслівым. Але што да першых гадоў, пра якія тут менавіта гаворка, то ўся заслуга ва ўтрыманні і кіраванні адносінамі прыпадае на такт, розум, шляхетную паблажлівасць мужа. <…>

Дык вось, я, як відавочца, сцвярджаю, што не ведаў іншай асобы, якая б так, як яна [Марыля Верашчака], пасавала для аб’екта «паэтычнага кахання», і гэта асабліва з боку паэта-студэнта і адэпта «прамяністай» тэорыі кахання. Не магла яна называцца прыгожай ва ўласцівым значэнні гэтага слова, але мела тую прыцягальнасць і прывабнасць, якія складаюць сутнасць і галоўную чароўнасць прыгажосці. Талія стройная, рост сярэдні, твар ясны і мілы, вочы блакітныя, погляд выразлівы і чулы, усмешка наіўная і разам гуллівая — дакладны выраз разумовага і эмацыйнага настрою яе душы. Начытаная, экзальтаваная, больш марыць, чым думае, яна сама па сабе ніколі не выйшла на святло з вясёлкавай імглы сваёй фантазіі, але менавіта сама гэтая імгла рабіла так, што таксама і для вачэй назіральнікаў яна ніколі не здавалася звычайнай, простай асобай; але дастаткова было паглядзець праз прызму кахання, каб заўважыць у ёй незямны, асіянаўска-воблачны феномен. Густаў (герой поэмы Мицкевича «Дзяды». — Прим. TUT.BY) заўважыў — і маем «Дзядоў».

-50%
-5%
-15%
-5%
-35%
-12%
-10%
-10%
-10%
-5%
-20%
-55%
0072263