Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры

опубликовано: 
обновлено: 
/

Неизвестные облили краской дом Павла Латушко — экс-министра культуры, директора Купаловского театра, уволенного с поста 17 августа.

Фото предоставлены Павлом Латушко. Коллаж TUT.BY

Латушко подтвердил этот факт в разговоре с TUT.BY и сообщил, что в его адрес поступают угрозы.

— Я ўжо некалькі дзён не начую дома. Мая мама, якая часова жыла разам са мной, выехала за межы Беларусі. У мяне такіх планаў няма, хоць толькі за ўчарашні дзень я атрымаў некалькі пагроз і прапаноў неадкладна пакінуць Беларусь. Мяне «папярэджвалі» аб прынятым рашэнні: затрымаць мяне ў жорсткай форме з прымяненнем максімальнага гвалту. Мне прапаноўвалі нават чартарны рэйс, каб выехаць у адну з краін, а таксама дыпламатычную машыну, каб я неадкладна пакінуў Беларусь і не далучаўся да працы Каардынацыйнага савета.

По словам Латушко, последнее по времени предложение было сделано вчера, 19 августа, в 11 часов вечера.

— Некалькі разоў былі прыведзены прыклады, як праваахоўчыя органы адносяцца да людзей, якія падтрымліваюць іншую пазіцыю. Былі прыведзены прыклады жорсткага збіцця, траплення ў бальніцу пасля такога падыходу.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

— Гэта былі ананімныя пагрозы ці яны гучалі ад канкрэтных людзей?

— Пагрозы пераказвалі канкрэтныя людзі, але крыніцы, на якія яны спасылаліся, звязаныя са спецслужбамі. Але гэтых людзей я ведаю літаральна адзін-два дні. Ці падыходзілі невядомыя людзі і казалі мне гэта. Я папрасіў ацаніць шкалу небяспекі па 10-бальнай сістэме да мяне асабіста. Мне было сказана, што 10. Але гэта не ўплывае на маё рашэнне: я ўвайшоў у склад Каардынацыйнага савета, у яго прэзідыум. Я буду адстойваць права быць грамадзянінам сваёй краіны і мець сваю пазіцыю. Я не парушаю дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Гэтая пазіцыя звязана з неабходнасцю дыялогу. Яна падтрымліваецца ўсімі партнёрамі як Усходу, так і Захаду. Я буду стаяць на гэтай пазіцыі і буду яе выказваць. Я хачу жыць у свабоднай Беларусі.

Этой ночью был облит краской дом Павла Латушко. Планирует ли он подавать заявление в милицию, чтобы найти людей, которые сделали это?

— Сябры адносна нядаўна пераслалі мне гэтыя фотаздымкі. Я вывучаю іх як юрыст (Латушко окончил юридический факультет БГУ. — Прим. TUT.BY), аналізую і думаю, як гэта зрабіць. Мне няма часу асабіста пад’ехаць і падаць гэтую заяву. Юрыдычна трэба рэагаваць, хоць я разумею, што гэтыя захады могуць быць марнымі.

Фото: TUT.BY
Фото: TUT.BY

— На жаль, мы пабудавалі такую краіну, дзе праваахоўчыя органы не бароняць правоў і інтарэсаў нашых грамадзян, а робяць усё, каб стварыць атмасферу страху, каб мы баяліся выказаць свой пункт гледжання. Калі праваахоўчыя органы бяруць пад кантроль галоўныя інстытуты нашай краіны.

Речь о Национальном театре имени Янки Купалы.

— Ніхто з заснавальнікаў тэатра не мог уявіць драматычнасць падзей, калі праваахоўчыя органы забараняюць артыстам наведваць тэатр, калі праводзіцца «санапрацоўка» будынка тэатра.

— Ці праваахоўчыя органы не падрываюць дзейнасць інстытутаў дзяржавы? — задает вопрос Павел Латушко. — Інстытутаў, якія фарміруюць дух народа, разуменне таго, адкуль мы родам, разуменне важнасці культуры. Як пазней мы будзем адбудоўваць [тэатр], калі ідуць пасквілі па дзяржаўным тэлебачанні? Я ведаю журналістаў, якія расказваюць пра гэта на БТ. Мне хочацца ў іх запытацца: што ж вы раней так станоўча, так пазітыўна казалі, які ў нас цудоўны Купалаўскі тэатр? Колькі цікавых праектаў адбывалася ў ім! А цяпер вы памянялі свой пункт гледжання. Колькі ж вы будзеце такімі? Можа, хопіць, можа, настаў час падумаць?

— Людзі, пачынайце людзьмі звацца, а не проста пешкамі, шэрымі асобамі, якія кажуць тое, што ім сказалі сказаць, — обращается к таким людям Латушко. — Дзе вашае сумленне? Калі ласка, я прашу, я ніколі нікому не пагражаю. Бо мы — беларусы, талерантныя людзі. Мы павінны шукаць выйсце праз дыялог, а не праз сілу. Гэта беспрэцэдэнтныя захады, каб заблакаваць дзейнасць галоўнага [культурнага] інстытута краіны. Дзе ў Еўропе такое было магчыма?

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Сегодня Латушко планирует обратиться к театралам, театральным заведениям Беларуси и других стран.

— [Хачу звярнуцца] з просьбай дапамагчы артыстам і супрацоўнікам тэатра, якія звольніліся з працы. Выказаць сваю пазіцыю ў адрас Міністэрства культуры краіны. І аказаць артыстам і супрацоўнікам матэрыяльную дапамогу. Гэта вельмі істотна. Шэраг тэатраў у Літве і Польшчы ўжо задэкларавалі магчымасць іх працаўладкавання, калі яны вынікова страцяць працу. Але я ведаю, што ніхто з артыстаў і супрацоўнікаў не мае намеру выехаць за межы Беларусі. Мы хочам працаваць тут, для Беларусі і беларускай культуры, для нашых аматараў тэатра, бо ў нас іх мільёны. Мільёны тых людзей, якія любяць і шануюць Купалаўскі тэатр. Любяць за тое, што Купалаўскі за ўсю сваю гісторыю меў сваю пазіцыю і права выказаць сваю пазіцыю, якая сёння нішчыцца.

***

17 августа Павел Латушко был уволен с поста директора театра. Как заявил сам Латушко перед труппой театра, которая собралась его поддержать, министр культуры Юрий Бондарь сообщил ему, что решение об отставке согласовано с премьер-министром Романом Головченко. Также от министра прозвучал совет воздержаться от высказываний своей общественной позиции.

18 августа в театр приехал министр культуры Юрий Бондарь. Он просил не политизировать ситуацию:

— Латушко избрал свой путь, мы его уважаем. Но мы в государственном театре. Мы должны уважать этические нормы, которые здесь приняты.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Сотрудники театра подняли перед министром свои заявления на увольнение и объявили: у него есть время до завтра, до 10 утра 19 августа, подать в отставку, если он не выполнит их требования и не вернет Павла Латушко. Затем свои заявления они положили перед министром. Кричали: «Позор!» и «В отставку!» Всего было написано более 100 заявлений.

В 10 утра 19 августа время их ультиматума истекло, но купаловцы не могут попасть в свой театр. При этом формально они не уволены. По информации актеров, их заявления не были удовлетворены.

С утра 19 августа Купаловский театр заблокирован: сотрудники и актеры не могут попасть в здание. Официальная версия — санитарный день. 19 и 20 августа объявлены выходными днями.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Павел Латушко высказывался о ситуации в стране 16 августа. Вечером того же дня он подписал открытое обращение к белорусам, и в частности к армии. Авторы обращения призвали к немедленной отставке и возбуждению уголовных дел против тех, кто отдавал «злачынныя загады» и «усіх службовых асоб, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў». Также они обратились к армии с просьбой защитить белорусский народ и суверенитет Беларуси.

17 августа над театром был вывешен бело-красно-белый флаг. У купаловцев требовали снять флаг, но они отказались. Теперь флаг снят.

18 августа Латушко вошел в состав Координационного совета.

-20%
-31%
-30%
-20%
-20%
-20%
-10%
-23%
-20%
-10%