176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  2. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  3. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  4. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  5. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  6. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  7. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  8. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  9. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  10. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  11. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  12. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  13. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  14. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  15. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  16. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  17. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  18. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  19. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  20. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу будут судить
  21. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  22. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  23. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  24. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  25. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  26. Задержания и правосудие, 18 лет за госизмену, Лукашенко на рынке, наши в Индии и секторе Газа — все за вчера
  27. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  28. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  29. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  30. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами


У рамках фэсту "United Islands of Prague", які пройдзе ў Празе з 16 па 25 чэрвеня на трох астравах, адбудуцца выступы пяці чэшскіх гуртоў-удзельнікаў фестываля на Украіне і Беларусі пад назвай "United music on the road".

Ідэя фестываля ў злучэнні розных музычных стыляў і накірункаў: rock, jazz, folk, world music, а таксама музыкаў з розных сфер і генерацый. З 2004 года гэты фэст стаў самай буйной музычнай падзеяй у культурным жыцці Чэхіі. Сёлета на ім прымуць удзел такія каманды як Placebo, Fishbone, Mаdeski, Martin & Wood, Iarla O Lionard a Michael McGoldrick, Jean Poul Bourelly і мноства іншых сусветнавядомых альтэрнатыўных гуртоў.
У турнэ па Украіне і Беларусі адправяцца:

Už jsme doma — www.uzjsmedoma.com /CZ/

MCH band — www.mchband.cz /CZ/

Post - it — www.post-it.cz /CZ/

Cocotte minute — www.cocotteminute.org /CZ/

Ahmed má hlad — www.ahmedmahlad.cz /CZ/

MCH Band існуе ўжо больш за 20 гадоў. Лідэрам гурта з'яўляецца Мікалаш Хадзіма — родапачынальнік чэшскай альтэрнатыўнай музыкі, а таксама спявак і кампазітар. Удзельнікі MCH band здольныя здзівіць музыкай, у якой гарманічна спалучаецца сур’ёзны пафас з мяккім гумарам. Паводле стылю, творчасць MCH Band можна аднесці да эксперыментальнай фатальнай музыкі. Варта адзначыць, што гурт меў безліч канцэртаў з вядомымі прадстаўнікамі “кіслотнага” джаза на прэстыжных арэнах Еўропы і Амерыкі.

Už jsme doma — гурт, які нарадзіўся ў 1985 годзе. Што датычыцца яго стылёвай характарыстыкі, то самі музыкі сваю творчасць параўноўваюць з нечым паміж The Residents і Sex Pistols. Можна знайсці і сляды, напрыклад, чэшскага і мараўскага фальклору, джаза і класічнай музыкі. З 1989 года гурт стаў гастраляваць не толькі па еўрапейскім кантыненце, але і па Амерыцы ды Канадзе, дзе адыгралі сотні канцэртаў, дзякуючы чаму сталі адной з самых вядомых чэшскіх каманд.

У 2000 годзе MCH band і Už jsme doma мелі сумесны канцэрт з беларускім Без Білета ў колішнім Парк-клубе “Мінск”.

Ahmed má hlad — нетыповая з'ява свайго часу. На думку крытыкаў, сваёй музыкай удзельнікі гурта ўносяць святло і цеплыню ў культурнае жыццё чэшскага грамадства. Натхненне да творчасці музыкі чэрпаюць з арыгінальнага фальклору Македоніі, Балгарыі, Украіны, Чэхіі і Маравіі. Іх музыка напоўненая этнічным духам. Славянскія народныя песні (украінскія, беларускія, рускія, сербскія, харвацкія, польскія, македонскія) былі перапрацаваныя і пакладзеныя ў аснову тэкстаў выконваемых імі песень. Несумнеўна гэты гурт выклікае неверагодную цікаўнасць на постсавецай прасторы, не толькі дзякуючы блізкасці славянскіх культур. Самі назвы іх альбомаў, напрыклад, Магадан, Шынка і Лайка, гавораць пра цікавасць да паўночнай і ўсходняй Еўропы, якая часта з'яўляецца месцам гастроляў Ahmed má hlad. Сярод песень розных накірункаў можна пачуць і ды-джэйскія міксы, і джаз, і фольк, і нават панк. Дарэчы, на сайце гурта, у спасылцы на Мр3, ёсць песня, якая называецца “Па дарозе ў цягніку на Мінск”.

Post-it — малады чэшскі гурт, які ўзнік ў 1997 годзе. Востры гітарны рок, клапатліва падсолены цяжкім trash-авым і "nu" metal-авым гучаннем, стварае арыгінальны стыль каманды.

Cocotte minute — гурт, які ўпершыню з'явіўся на чэшскай музычнай сцэне ў 1998 годзе і адрозніваецца першым чынам сваёй "цяжкай" скіраванасцю. Але ў апошнім альбоме, які выйшаў у красавіку гэтага года пад назвай "Супраць сябе" музыкі змянілі свой "вузкапрофільны" рок-рэпавы стыль на вельмі "цяжкі" і энергічны бігбід.

Таксама ўдзел прымуць два беларускія альтэрнатыўныя гурты PARASON і INDIGA.

22 чэрвеня ў 18.00 гэтыя гурты выступяць у менскім клубе Акварыўм.
Кошт квіткоў: 6.000 (папярэдні продаж), 8.000 (у дзень канцэрта).
Даведкі па тэл.: 6490888, 5789708

-10%
-20%
-10%
-20%
-15%
-20%
-5%