Гісторык Яўген Казанцаў займаецца вывучэннем млыноў ўжо больш за 10 гадоў. І справа не толькі ў тым, што яго прадзед быў млынаром. На яго думку, ветракі, жорны, вадзяныя млыны — не проста артэфакты старажытнасці, але і паказчык узроўню жыцця, расказваецца ў сюжэце канала СТВ.

Плябанскія млыны. Фота: ctv.by
Плябанскія млыны. Фота: ctv.by

Змаганне за Плябанскія млыны

У часы Рэчы Паспалітай ў горадзе знаходзіліся прадпрыемствы, якія выкарыстоўвалі энергію вады. Млыны былі досыць прыбытковыя, таму вяліся вялікія спрэчкі за права іх валодання, за право атрымання прыбытку з іх.

Аднымі з іх з’яўляліся Плябанскія млыны. Калі паглядзець на карту сучаснага Мінска, то яны знаходзіліся акурат насупраць помніка Марату Казею. Адзін на правым беразе, другі - на левым. Што ж іх аб’ядноўвала?

— Праз раку ішла грэбля, рака была перагароджана, а за ракой знаходзіўся млын, які належыў спачатку праваслаўнаму Шпітальнаму брацтву, потым уніяцкаму духавенству, потым праваслаўнаму. І гэтыя Плябанскія млыны былі адметныя тым, што за іх права валодання і прыбытку з іх ажно больш за тры стагоддзі вяліся судовыя спрэчкі. У выніку прынялі пагадненне ў 1690 годзе, як пароўну дзяліць і рыбу, і грошы, каб рамантаваць гэтую грэблю.

І гэта былі далёка не ўсе выпрабаванні.

— Напрыканцы XIX стагоддзя склалася неспрыяльнае экалагічнае становішча: тут, у ставе, была вельмі брудная вада, тут быў іл, было рознае смецце. І жартавалі, што ў гэтай вадзе нават халера не жыве.

Акрамя бруднай вады гэтыя млыны перашкаджалі вясноваму крыгаходу. Вясной з-за іх павялічваўся ўзровень вады і пачыналася шалёная паводка.

Адзіны спосаб перапыніць гэта ўсё — знесці плаціну, аднак гэта было няпроста, бо гэтая грэбля належыла царкве і ў царквы спачатку трэба было выкупіць. З каталікамі дамовіцца атрымалася ў 1906 годзе за 10 тысяч рублёў. Гарадскія ўлады набылі зямлю, набылі млын і знеслі яго, але праваслаўныя трымаліся да апошняга.

Вырашылася ўсё ў 1920 годзе: млыны зруйнавала савецкая ўлада, калі зямля пад імі была нацыяналізаваная.

Як знішчылі замкавы млын

Гісторыя іншых млыноў, якія існавалі на тэрыторыі магдэбурскага Менска, куды больш адметная.

На гэты раз яблыкам разладу стаў замкавы млын, які стаяў побач з сучасным Палацам спорту.

— Аднойчы манахі-дамініканцы, каталіцкія манахі, спусціліся да Свіслачы на сваю сенажаць і ўбачылі, што Свіслач затопленая. Што было рабіць? Яны звярнуліся ў ратушу да войта Антонія Пшаздзецкага.

— У 1751 годзе 27 красавіка ён вырашыў прыбраць канкурэнтаў з гэтага бізнеса: мукамольнай справы. Што ён зрабіў? Загадаў свайму намесніку сабраць каля ратушы просты народ города Менска, які займаўся п’янствам, напаіць іх і ўзброіць. Апоўначы яны ўдарылі ў набат, пайшлі з высокага рынка вуліцай Казьмадзям’янскай да Нізкага рынка і далей прыйшлі да брамы замка.

Тую ноч наша сталіца помніць дагэтуль. У брамы стаяў шум, тлум. Народ стаў разбураць млын, які згадваецца яшчэ ў Прывілеі на Магдэбургскае права.

— У самім замку была рэзідэнцыя старасты, у ёй быў тады не стараста, а ягоны намеснік Вузлоўскі. Пан Вузлоўскі пачуў шум, прачнуўся, узяў з сабой некалькі жаўнераў і ўзняўся на вал. Відовішча было жуткае: натоўп разбураў млын, шумеў, і завадатарам быў Пшысецкі.

Так самы стары млын Мінска XV стагоддзя быў знішчаны.

У 1986 годзе археолагі знайшлі рэшткі гэтага млына, ён быў стацыянарны. Ён стаяў часткова на зямлі, часткова на палях, ў вусці ракі Нямігі перад брамай замка.

Чацвёрты з вядомых мінскіх млыноў быў у Траецкім прадмесці і належаў гарадскому магістрату.

-10%
-20%
-40%
-10%
-25%
-20%
-10%
-29%
-50%
0071696