Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили


Песня «Мафія», якую стварыў мінскі гурт PyLai на аднайменны верш Віктара Жыбуля, стала лепшай на конкурсе «Вяртанне-6». Мэта праекта — пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 год). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта.

Пераможцы атрымалі галоўны прыз — 1500 беларускіх рублёў на рэалізацыю сваіх творчых задумаў.

Таксама ў фінал конкурсу, які ладзілі фонд «Вяртанне» і партал TuzinFM, увайшлі гомельскі гурт «Юность» (песня на верш Віталя Рыжкова «Вяртайся»),

выканаўца Марыя Чапрасава з Барысава (песня на верш Антона Рудака «Горад вёсак»),

а таксама Валерыя Суравіцкая з праекту LEAR — выканаўца песні «Планета знасіла сваю арбіту» на верш Віталя Рыжкова.

У журы конкурсу ўвайшлі спявачка Руся, паэт Андрэй Хадановіч, музыка Алег Хаменка, саўндпрадзюсары Барыс Календа і Павел Сініла, дызайнерка Наста Шастак ды арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч.

Таксама будзе ўручаны прыз глядацкіх сімпатыяў і сертыфікат на набыццё музычных аксесуараў на 300 рублёў. Яго атрымае той, хто набярэ найбольшую колькасць галасоў у каментарах пад тэлеверсіяй фіналу «Заспявай-6» у Youtube, «Укантакце» і Facebook

-25%
-20%
-15%
-21%
-10%
-15%
-20%
-25%
-10%
-50%