177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  2. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  3. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  4. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  5. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  6. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  7. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  8. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  9. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  10. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  11. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  12. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  13. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  14. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  15. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  16. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  17. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  18. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  19. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  20. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  21. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  22. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  23. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  24. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  25. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  26. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  27. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  28. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  29. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  30. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США


фото"Гераічны эпас" - восьмы альбом гурта "Стары Ольса". Гэта першы выключна песенны альбом гурта. Сюды ўвайшлі творы гераічнай тэматыкі часоў Вялікага Княства Літоўскага. Тут сабраны толькі арыгінальныя старадаўнія мелодыі і спяваюцца толькі арыгінальныя старадаўнія песні.

Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных крыніцах - пісьмовых творах 14-17 стст. і нотных матэрыялах 16-19 стст. Падрабязная інфармацыя - у дадатку “Тэксты песняў і каментары”. Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаванне старадаўняй і народнай музыкі выкананы гуртом “Стары Ольса”.

Навуковыя кансультанты - А.Дзітрых, Э.Зайкоўскі, А.Глушко, С.Акінчыц. Арганізацыйная падтрымка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

“Гераічны эпас” - плён паўтарагадовай навуковай і творчай працы ўдзельнікаў гурта і навуковых кансультантаў. Усе песні прысвечаны славутым героям і пераможным бітвам літвінаў-беларусаў 13-17 стст. У альбом увайшлі народныя песні, духоўныя творы, а таксама песні на тэксты такіх славутых паэтаў і рыцараў ВКЛ як Мацей Стрыйкоўскі (1547 - 1593), Ян Козак (16 ст.), Саламон Рысінскі (17 ст.), Андрэй Рымша (16 ст.). Тэксты пакладзены на музыку ВКЛ з “Астрамечаўскага рукапіса”(“Полацкі сшытак”, 16-17 ст.), з нотнага зборніка “Piesni Chwal Boskich” Яна Зарэмбы 1558 г. і на народныя мелодыі. Для кожнай песні падабраны адпаведны па часе набор інструментаў: дуды, жалейкі, лютні, гуслі, ліра, дудка, барабаны.

На думку некаторых даследчыкаў, народная балада “Падымалісь чорны хмары” магла быць створана ў 13 ст. падчас мангола-татарскага нашэсця.

“Песнь о велебной девици панне Марии” (Багародзіца), духоўны гімн. Словы і музыка невядомага аўтара 13-15 стст. Словы беларускага варыянта запісаны ў Статуце ВКЛ 1529 г.. Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда - на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала “Багародзіцу”, а потым патрасаючы дзідамі рушыла ў бітву (Хроніка Яна Длугаша).

“Грунвальдская бітва” - словы Мацея Стрыйкоўскага (1582), музыка народная. У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць так: “Пра слаўную вайну і слаўную бітву Ягайлы і Вітаўта з прускімі крыжакамі і князямі Нямецкага рэйху ў 1410 годзе.”

Панегірычны твор 1430 г. “Пахвала Вітаўту”. Словы ананімнага аўтара, тэкст паводле летапісу Рачынскага (“Полное собрание русских летописей”, Т. 35), музыка народная. У творы ўслаўляецца князь Вітаўт як мудры, усемагутны, з вялікім міжнародным аўтарытэтам валадар, сцвярджаецца погляд на ВКЛ як на галоўны цэнтр аб’яднання ўсходнееўрапейскіх земляў.

“Клецкая бітва 1506 г.” - словы Мацея Стрыйкоўскага (1582), музыка народная. Песня апявадае пра слаўную бітву з татарамі пад Клецкам.

“Рыцарства ўсё сышлося” - урывак з рыцарскай паэмы 1585 г. Андрэя Рымшы (назва аповесці - “Dziesięćroczna powieść wojennych spraw… Krysztofa Radziwiła…”) Гэтая паэма прысвечана дыверсійна-экспедыцыйнай выправе войска ВКЛ углыб Масковіі ў 1580 г.

“Песнь Монаршэ Вечнэму” - баявы псальм войска ВКЛ. Словы Андрэя Рымшы, музыка з нотнага зборніка “Piesni Chwal Boskich” Яна Зарэмбы 1558 г. Псальм “Песнь Монаршэ Вечнэму” спяваўся войскам ВКЛ на баявым маршы ў 1580 г.

“Ў каралеўскім войску” - народная беларуская песня. Паслужыла першакрыніцай для песні ў гонар караля Стэфана Баторыя. У змененым выглядзе вядома пад назвай “Стэфан-ваявода” і распаўсюдзілася на Украіне, Малдавіі і Чэхіі.

“Прысвячэнне рыцару А.Рымшу” - панегірычны твор 1585 г. Гэты верш-прысвячэнне Я.Козака надрукаваны сярод тытулаў “Дзесяцігадовай аповесці” А.Рымшы (1585 г.) з подпісам “Аўтару шчыры сябра”.

“Рэвель” - панегірычны твор 1614 г. Словы Саламона Рысінскага са зборніка паэзіі “Epitome”. Верш “Рэвель” апісвае сустрэчу ў Таліне (Рэвель - старая назва Таліна) караля швецкага Карла, цара маскоўскага Івана, караля польскага Жыгімонта (Сігізмундуса) і літоўскага князя Радзівіла.

“Песнь а Будзіне” - вайсковая песня 1686 г. Будзінская бітва адбылася ў Венгрыі ў 1676 г. Будзін - беларуская назва адной з частак сучаснага Будапешта, які раней складаўся з 2 гарадоў - Буда і Пешт. У паходзе ўдзельнічалі аўстрыйскія, чэшскія, польскія войскі і войска ВКЛ.

“Спявалі ўланы” - народная балада 17-18 ст. Фальклорным метадам кантамінацыі ў тэксце складзены сюжэты і вобразы песняў “Спявалі ўланы”, “Як па нашых палях”, “Сын на вайну сабіраўся”, “У чыстым полі”, “Эх ты поле маё”.

“Рыцар Байда” - беларуская балада 16 ст. Фалькларыст А.Рыпінскі ў 19 ст. і сучасныя даследчыкі лічаць, што прататыпам рыцара Байды паслужыў гетман ВКЛ Дзмітры Вішнявецкі.

Кантакт з гуртом: 6636879
Кантакт з выдаўцом: 6490888
-70%
-40%
-15%
-20%
-5%
-10%
-50%
-20%
-35%