172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  2. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  3. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  4. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  5. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  6. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  7. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  8. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  9. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  10. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  11. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  12. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  13. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  14. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  15. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  16. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  17. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  18. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  19. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  20. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  21. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  22. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Какой была Радуница на маленьких кладбищах Минска
  23. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  24. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  25. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  26. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  27. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  28. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  29. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  30. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей


На сцэне Канцэртнай залі Белдзяржфілярмоніі пройдзе прэм'ера першай у Беларусі мона-опэры "Адзінокі птах".

"Адзінокі птах" - першая беларуская мона-опэра, якую паэтычны тэатар аднаго актора "Зьніч" рыхтаваў да свайго 10 - гадовага юбілею. З розных прычынаў цікавая задума творчага калектыву тэатру зьдзейсьнілася толькі праз два гады. Гаворыць мастацкая кіраўніца "Зьніча", аўтарка лібрэта опэры Галіна Дзягілева.

Г. Д.: -Можа й добра што прэм'ера адкладвалася. З часам зьяўляецца новае асэнсаваньне, на многае пачынаеш глядзець больш скурпулёзна. Аднак часу ўсё роўна не стае. Зрэшты, мы выходзім на сцэну, і гледачы ўсё змогуць ацаніць самі.

Рамантычная мона-опэра пастаўленая паводле твораў Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Рыгора Барадуліна й прысьвечаная творчасьці й апошнім дням жыцьця Адама Міцкевіча. Наш слынны зямляк і геніяльны паэт памёр у Стамбуле, таму ідэю пастаноўкі ахвотна падтрымала амбасада Турцыі ў Беларусі.

Так "Адзінокі птах" стаўся ня толькі цікавай музычнай, але й зьмястоўнай гістарычнай творчай работай. Выканаўцамі ролі Адама Міцкевіча сталі два сьпевакі - Андрэй Марозаў і Міхаіл Жылюк. Найбольш адказная задача ў прэм"ерным выступе выпала на долю заслужанага артыста Беларусі, ляўрэата міжнародных конкурсаў Міхаіла Жылюка.

М. Ж.: -Так, на мяне ўскладзеная вельмі адказная задача. Пад час працы над роляю найбольш складаным было тое, што вельмі мала захавалася зьвестак пра апошні дзень жыцьця Адама Міцкевіча ў Стамбуле. Цяжка было ўвасобіць геніяльнасьць паэта. І мая галоўная задача - прасьпяваць так, каб гледачы сказалі, што гэта цікава, што гэта патрэбна, што ня хлебам адзіным жыве чалавек.

Незвычайным у пастаноўцы першай мона-опэры зьяўляецца таксама мастацка-музычнае афармленьне. Дастаткова сказаць, што сцэнографам "Адзінокага птаха" зьяўляецца прызнаны майстар сваёй справы, народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, а кампазытарам - Алег Залётнеў. Акрамя таго, у пастаноўцы бяруць удзел Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар і хор музычнай капэлі "Санорус", мастацкім кіраўніком і дырыжорам якога зьяўляецца Аляксей Шут.

А. Ш.: -Для нас вельмі важна прыняць удзел у пастаноўцы першай беларускай мона-опэры. "Санорус" - гэта аркестар, гэта хор і салісты. Таму мы спадзяемся, што з часам "Адзінокі птах" увойдзе ў рэпэртуар нашага калектыву.

Пачынальнікі любой удзячнай справы - людзі самаадданыя й ахвярныя. Таму застаецца пажадаць, каб гэтыя духоўныя памкненьні знайшлі годны водгук у сэрцах гледачоў. А "Адзінокі птах" ня стаў адзінай "опэрнай" птушкай у Беларусі.



Галіна Абакунчык

Радыё Рацыя
-10%
-20%
-30%
-10%
-20%
-10%
-50%
-5%
-10%
-15%