177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  2. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  3. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  4. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  5. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  6. Плюс 1363 пациента за сутки. Минздрав опубликовал свежие цифры по коронавирусу
  7. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  8. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  9. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  10. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  11. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  12. «Шахтер» в матче, полном курьезов, добыл волевую победу над «Неманом» и установил новый рекорд чемпионата
  13. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  14. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  15. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  16. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  17. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  18. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  19. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  20. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  21. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  22. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  23. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  24. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  25. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  26. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  27. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  28. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  29. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  30. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски


Страта крыжа Еўфрасіньні Полацкай становіцца сумнай магілёўскай традыцыяй. Сапраўдны каштоўны крыж Еўфрасіньні - "сьвятыня зямлі беларускай" - зьнік у Другую Сусьветную вайну ў 1941 г. з Магілёўскага музэю, дзе ён захоўваўся. А цяпер мясцовыя вандалы пакінулі без крыжа, а за адным разам і бяз рук драўляную скульптуру Еўфрасіньні Полацкай, якая стаіць у цэнтры Магілёва.

Драўляная фігура Еўфрасіньні Полацкай зьявілася на Архірэйскім вале ў Магілёве на пачатку 1990-х гг. пасьля рэспубліканскага пленэру майстраў па дрэве. Еўфрасіньню невыпадкова ўсталявалі на вале, названым у гонар магілёўскага архібіскупа ў XVIII стагодзьдзі й беларускага сьвятога Георгія Каніскага. На ўсе царкоўныя сьвяты ля скульптуры зьяўляліся жывыя кветкі.

Ніхто ня можа сказаць дакладна, калі драўляная Еўфрасіньня страціла рукі й крыж, хаця стаіць фігура на бачным месцы ў цэнтры Магілёва. Відаць, магілёўцам зараз не да помнікаў: бачаць, але не заўважаюць. Міліцыянтам фактычна паведамілі пра акце вандалізму цікаўныя журналісты. Абаронцы правападку апраўдваліся тым, што ніякіх заяваў ад грамадзянаў ці зваротаў праваслаўнай епархіі ў праваахоўныя органы не паступала. Ня вельмі заклапочаныя тым, што ў цэнтры гораду стаіць пакалечаная статуя беларускай сьвятой, і раённая вэртыкаль.

Там паведамілі, што даўно ведаюць пра факт страты рук і крыжа, але хуліганства такога кшталту зусім не навіна для Цэнтральнага раёну г. Магілёва. Падлеткі рэгулярна абфарбоўваюць помнік барацьбітам за савецкую ўладу. Летась ў мікрараёне Казіміраўка ледзь ня зьнесьлі мэмарыяльнае табліцы з помніка загінулым у вайну. Праўда, тая табліца была з мэталу, а вось каму спатрэбіліся фрагмэнты драўлянай скульптуры, якія ня маюць грашовай вартасьці? Аднак наўрад ці міліцыя калі-небудзь знойдзе зламысьнікаў. Гавораць, што крыж і рукі зьніклі яшчэ ўзімку, але міліцыянты й улады з усіх сілаў імкнуліся гэтага не заўважаць. А таму зараз вельмі раздражнёна адказваюць на пытаньні пра пакалечаную Еўфрасіньню.

Адміністрацыя раёну не задаволеная з увагі журналістаў да гэтага сумнага факту яшчэ й таму, што невядома, хто адказны за гэтую статую й яе аднаўленьне. На балянсе мясцовых уладаў няма драўлянай скульптуры - падарунка пленэру. Дый так грошай у раённым бюджэце на такія патрэбы проста няма. Звычайна помнікамі на тэрыторыі раёну з-за хранічнага безграшоўя мясцовых уладаў займаюцца шэфы-прадпрыемствы. Таму калі пра аднаўленьне скульптуры не паклапоціцца Магілёўская праваслаўная епархія, сьвятая апякунка Беларусі будзе стаяць на магілёўскім Архірэйскім вале бяз рук і крыжа. Еўфрасіньні давядзецца чакаць або наступнага пленэру, або дапамогі добрых людзей.



Ганна Юрчанкова

Радыё Рацыя
-5%
-25%
-20%
-10%
-15%
-20%
-20%
-10%
-15%
-10%
-10%
-25%