На 26 лістапада 1939 году ў Заходняй Беларусі арыштавалі 5845 чалавек, 89 чэкістаў уганаравалі ордэнамі за «вызваленчы паход», даклаў наркам унутраных спраў Беларусі Цанава свайму маскоўскаму начальніку Берыю. А прафесар БДУ Уладзімір Пічэта называе Савецкі Саюз «фашысцкім засценкам, а не сацыялізмам».

Фото: svaboda.org
Фота: svaboda.org

Зборнік дакументаў «НКВД в Западной Беларуси. 1939: сентябрь-декабрь» выдалі Дэпартамэнт архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі, Нацыянальны архіў Беларусі, Цэнтральны архіў КДБ і Фонд «Гістарычная памяць». У кнізе каля 400 старонак, 90 дакумэнтаў - бальшыня з Нацыянальнага архіва Беларусі. Аднак ёсць і з архіваў Федэральнай службы бяспекі Расеі, Нацыянальнага архіва Польшчы, Службы бяспекі Украіны.

Архівы КДБ Беларусі дагэтуль засакрэчаныя, а ў суседніх Расіі і Ўкраіне адкрытыя

Зборнік дакумэнтаў «НКУС у Заходняй Беларусі» выйшаў без купюр, але толькі дзякуючы суседзям, якія пасьпелі зрабіць копіі дакумэнтаў у архівах КДБ Беларусі ў «адлігу», сцьвярджае кіраўнік праекту, вядучы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Беларусі Вячаслаў Селяменеў.

«На жаль, нашы калегі з цэнтральнага архіва КДБ засакрэцілі свае дакумэнты і да іх няма доступу. Але ў 1995 годзе архівы, якія тычыліся ўз'яднаньня Заходняй Беларусі, былі адкрытыя, і архіў КДБ заключыў дамову аб супрацоўніцтве з Цэнтральным архівам Польшчы. Палякі тады прыехалі і ўсе дакументы аб Заходняй Беларусі (і не толькі) скапіравалі.

Нашы „чэкісты“ таксама паехалі ў Польшчу, але што браць, не ведалі - яны ж не займаюцца даследчай працай. Прывезлі нам россып дакументаў, якія палічылі важнымі - польскай мовы не ведаючы. Праўда, былі цікавыя справы членаў Кампартыі Заходняй Беларусі», — распавёў Вячаслаў Селяменеў.

Вячеслав Селеменев. Фото: svaboda.org
Вячаслаў Селяменеў. Фото: svaboda.org

Паводле яго, КДБ нават для гэтага зборніка даў дакументы з купюрамі. Добра, што палякі прадаставілі 8 дакумэнтаў, ужо апублікаваныя на польскай мове, і ўдалося аднавіць прапушчанае.

Гісторык успамінае, што калі ён быў дырэктарам Нацыянальнага архіва, то меў права рассакрэчваць дакументы, ні з кім не ўзгадняючы. І ў свой час Селяменеў рассакрэціў увесь партыйны архіў.

«А цяпер, каб рассакрэціць дакумэнты для гэтага зборніка, трэба было звяртацца ў адмысловую рэспубліканскую камісію. У Беларусі стварылі праблему на роўным месцы», — кажа архівіст.

ФСБ Расіі: у Заходняй Беларусі арыштавана і пад следствам 5845 чалавек

Фото: svaboda.org
Фота: svaboda.org

У зборніку апублікавана тэлеграма наркама ўнутраных спраў Цанавы наркому ўнутраных спраў СССР Берыю пра колькасьць арыштаваных у Заходняй Беларусі. Гэты дакумент прадаставіла Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі.

Па стане на 27 лістапада 1939 году ўсяго арыштаваных у Заходняй Беларусі і тых, хто знаходзіцца пад следствам, — 5845, дакладаў Цанава.

Шпіёнаў і падазраваных у шпіянажы — 1139;
агентаў паліцыі - 1009;
правакатараў - 177;
тэрарыстаў - 30,
дыверсантаў - 36;
здраднікаў радзімы — 58.

Былі і «антысавецкія элементы» — 900 чалавек; а таксама 178 бандытаў; 337 паліцэйскіх і жандармаў; 911 афіцэраў былой белай арміі; 36 буйных чыноўнікаў.

У Беластоку 3 чалавекам прысудзілі расстрэл, 4 — у Вялейскай вобласці. Сотні людзей атрымалі вялікія тэрміны зняволеньня і лагераў - ад 5 да 10 гадоў. «Тройка» на чале з Панамарэнкам за паўтара месяца падпісала 5 тысяч прысудаў.

Вячаслаў Селяменеў сказаў, што ўжо падрыхтаваны і неўзабаве выйдзе новы зборнік дакументаў: «Захад вялікага тэрору ў Беларусі». Калі ў сярэдзіне 1938 году першым сакратаром ЦК КПБ Масква прызначыла ўкраінца Панцеляймона Панамарэнку, пачаўся спад рэпрэсій; яны яшчэ былі, але не ў такой ступені, як у 1937-м.

«Мы знайшлі дакумэнт у Расеі аб унёску Панамарэнкі ў рэпресіўную палітыку. Ён прыехаў у Беларусь у ліпені 1938 году, а ўжо ў верасні была створана спецыяльная камісія: назбіралася шмат спраў, звязаных са шпіянажам і „антысавеччынай“, трэба было тэрмінова разабрацца. І „тройка“ — першы сакратар ЦК КПБ Панамарэнка, наркам НКУС Наседкін і пракурор Новік — за паўтара месяца падпісала каля 5 тысяч прысудаў. Наседкіна арыштавалі, і Панамарэнка пачаў усё рабіць, каб прыбраць сьведку Новіка», — распавёў Вячаслаў Селяменеў.

89 супрацоўнікаў НКУС узнагародзілі ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны»

Фото: svaboda.org
Фота: svaboda.org

У фондах ЦК КПБ знойдзены дакумэнт аб прадстаўленні да ўзнагарод супрацоўнікаў НКУС. Там пазначаны прозвішчы 89 чэкістаў, якіх узнагародзілі за ўдзел у вызваленчым паходзе, прычым падрабязна апісаны ўнёсак кожнага.

Пад нумарам першым — Іван Багданаў, начальнік памежных войскаў НКУС Беларускай вайсковай акругі, ураджэнец Тамбоўскай вобласьці, з сялянаў, — ён прадстаўлены да ордэна Леніна. Паказаў сябе «ідэалагічна ўстойлівым, маральна вытрыманым, адданым партыі Леніна — Сталіна бальшавіком-камандзірам».

Опэрсупрацоўнік Віленскай групы Піліп Прадко «дзякуючы энтузіязму і адданасці здолеў у выключна цяжкіх умовах стварыць у кароткі тэрмін рабочую гвардыю з сямі батальёнаў колькасьцю ў 2500 чалавек. У выніку арганізаванай ім працы ў горадзе быў хутка наведзены парадак». Прадко атрымаў за гэта ордэн Чырвонай Зоркі.

Звычайная машыністка УНКУС Беластоцкай вобласьці Рэвека Казакевіч прадстаўлена да ордэна «Знак Пашаны» — «дысцыплінаваная, працалюбівая, сумленная работніца; працуе, не лічачыся з часам і здароўем».

«Рэпрэсіямі мы давялі Чырвоную армію да ручкі»

Ліст, напісаны на насоўцы зняволеным Беластоцкай турмы. Фото: svaboda.org
Ліст, напісаны на насоўцы зняволеным Беластоцкай турмы. Фота: svaboda.org

У зборніку шмат аналітычных матэрыялаў, у якіх адлюстроўвалася стаўленьне да ўводу Чырвонай арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і настроі насельніцтва. Тэрыторыя гэта была шматнацыянальнай: беларусы, палякі, габрэі, літоўцы.

«Калі беларусы ўрачыста і радасна сустрэлі „вызвольную армію“, то большасьць палякаў заняла антысавецкія пазыцыі, пачаўся супраціў. Было шмат эмігрантаў, якія некалі ўцяклі з Расеі ў Польшчу, і яны таксама былі па-антасавецку настроеныя. Раней шматнацыянальны склад нідзе ў публікацыях не фігураваў», — зазначае Вячаслаў Селяменеў.

Шмат дакумэнтаў - пра стан вайсковых частак, якія ўдзельнічалі ў вызваленчым паходзе, пра маральны стан вайскоўцаў. Публікуюцца дакладныя запіскі асобага аддзелу НКУС Беларускага фронту.

«Карціна вельмі непрыглядная. Пра гэта ніколі не казалі. Палову арміі набралі з запасу, карціна была страшная. Дзякуй Богу, што не было сур’ёзных ваенных дзеянняў, былі толькі асобныя сутычкі з польскай арміяй. І праз паўтара года, у чэрвені 1941-га, усе памылкі і заганы 1939 году не былі выпраўленыя. Пра гэта раней не казалі, але пытанне гэтае неабходна вывучаць менавіта ў межах прычын паразы і вялікіх людскіх страт у 1941 годзе.

А вось масавыя рэпрэсіі 1937 году вельмі сумна адбіліся на стане арміі. Рэпрэсіямі мы давялі да ручкі армію. Так што, спадзяюся, нашы публікацыі дапамогуць навукоўцам, гісторыкам», — перакананы архівіст Вячаслаў Селяменеў.

Акадэмік Уладзімер Пічэта: «Я з палітыкай савецкай улады не згодны. Паўсюль хамы»

Владимир Пичета. Фото: wikimedia.org
Владимир Пичета. Фото: wikimedia.org

Апублікавана дакладная запіска Лаўрэнція Цанавы першаму сакратару ЦК КП (б)Б П. К. Панамарэнку аб поглядах прафесара Белдзяржуніверсытіта Уладзімера Пічэты ў пытанні вызвалення Заходняй Беларусі.

Гісторык Уладзімер Пічэта быў першым рэктарам Белдзяржуніверсітэта, адным з арганізатараў Інбелкульту, заснавальнікам беларускай гістарычнай навукі. У 1930 годзе быў арыштаваны і высланы ў Вятку, пазбаўлены званьня акадэміка. У 1935-м ягоная справа была перагледжана, Пічэту датэрмінова вызвалілі. Працаваў у Інстытуце гісторыі Беларусі і Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1939 годзе быў выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Наркам Цанава піша, што на Ўладзімера Пічэту паступілі «кампраметуючыя матэрыялы, што сведчаць аб непрымальных, варожых адносінах да існуючага ладу».

Нібыта 14 лістапада 1939 году прафесар Пічэта вяртаўся з Масквы і сярод сваіх знаёмых распаўсюджваў «правакацыйныя чуткі, што праз няўменне Чырвонай Арміі пры заняцці Заходняй Беларусі было зроблена шмат памылак».

Цанава таксама падкрэслівае, што Пічэта некалькі разоў паўтарыў фразу: «Не, Польшча не знішчаная, невядома, што будзе».

Далей Пічэта нібыта выказваў «вельмі азлобленыя антысавецкія настроі»: «Я з палітыкай савецкай улады не згодны і ніколі не пагаджуся і трываць яе (уладу) не магу. Паўсюль хамы і больш нічога. Савецкі Саюз — гэта фашысцкі засценак, а не сацыялізм. Усё, што пішуць у газэтах — самахвальства і ідыятызм», — піша Цанава.

-10%
-50%
-75%
-15%
-45%
-70%
-50%
-30%
-10%
-21%
-80%