Журналіст Глеб Лабадзенка ў фэйсбуку прапанаваў беларусам сабраць грошы на новы плот вакол музея-сядзібы Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. Збор сродкаў праходзіць на краўдфандынгавай пляцоўцы MOLAMOLA.

Глеб Лабадзенка піша, што музей-сядзіба пісьменніка ў Бычках адкрыўся ў 2004 годзе: «З таго часу плот вакол хаты зусім спарахнеў і вось-вось абрынецца. А хочацца, каб пад юбілей пісьменьніка, калі сюды прыедуць людзі, усё выглядала хораша». Старыя спарахнелыя слупы заменяць на металічныя, штакеціны застануцца драўляныя.

Дамова з мясцовымі ўладамі на рамонт ужо ёсць. Яны абяцаюць узяць на сябе працу па ўсталяванні агароджы. Райвыканкам таксама ўсталюе насупраць хаты валун з памятнай дошкай і надпісам: «На гэтым месцы стаяла хата, у якой нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў».

Каб паставіць новы плот да 19 чэрвеня — 95-годдзя з дня нараджэння Быкава, трэба сабраць 3 тысячы рублёў. Пакуль сабрана каля 500 рублёў.

-99%
-20%
-55%
-10%
-20%
-30%
-20%
-50%
-30%