17 студзеня калектыў акадэмічнага Інстытуту літаратуры пазнаёмілі з новым дырэктарам: 68-гадовага Ўладзімера Гніламёдава, былога апаратчыка ЦК КПБ, замяніў кандыдат навук, прарэктар Акадэміі мастацтваў 38-гадовы Валеры Максімовіч.

Камэртонам падчас "інаўгурацыі" новага кіраўніка сталі для супрацоўнікаў Інстытуту літаратуры словы акадэміка Пятра Нікіценкі (куратара сэкцыі грамадзкіх навук у Акадэміі): "літаратары і іншыя ідэалягічныя работнікі". Пры знаёмстве з калектывам новы дырэктар зазначыў, што інстытут - дзяржаўная ўстанова, таму ў пэўным сэнсе мае быць ідэалягічнай структурай.

Папярэднім месцам працы Максімовіча была Акадэмія мастацтваў, дзе ў якасьці прарэктара ён курыраваў выхаваньне й ідэалёгію. Яшчэ раней - працаваў на філялягічным факультэце БДУ. Але, як згадваюць былыя супрацоўнікі па філфаку, Максімовіча адтуль выжылі. Адным зь ягоных "пэрлаў" быў ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта на імя Праляскоўскага: Максімовіч вінаваціў катэдру беларускай літаратуры ХХ ст., што тая працягвае ў навучальную праграму "нацыяналістаў" ды "калябарантаў". Навучальны курс быў скасаваны, а аўтар адправіўся на павышэньне.
-10%
-20%
-25%
-10%
-20%
-10%
-30%
-20%
-30%
-40%
-30%
0072263