Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


фотоСярэднявечня дыскатэка — від канцэрта сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструментах, танцы і шмат беларускага піва.

Сярэднявечныя дыскатэкі, якія ладзіць гурт "Стары Ольса" карыстаюцца
вялікай папулярнасцю. Прааналізаваўшы поспех такіх імпрэзаў гурт нават выдаў спецыяльны альбом з аднайменнай назвай.

Зараз жа гурт працуе над новым альбомам “Гераічны эпас. Спевы літоўскіх рыцараў і шляхты”, які ўжо некаторыя называюць самым крывавым альбомам
калектыва.

Лідэр групы З.Сасноўскі: «Нашы продкі былі мужнымі людзьмі. І дзякуючы гэтаму яны змаглі стварыць такую дзяржаву, як Вялікае княства Літоўскае. Ваяўнічыя і фатальныя матывы наскрозь працінаюць новы альбом дый паказваюць беларусаў-ліцьвінаў зусім ня “вялымі сэрцам”, а, наадварот, ваярамі, якія былі ўпэўненымі ў сваіх сілах, моцнымі духам».

Канцэрт 22 сьнежня стане апошнім выступам гурта у 2005 годзе. Наступны выступ адбудзецца ўвесну і будзе гэта ўжо прэзэнтацыя новага альбому.

Даведкі: 6490888, 7662425
-10%
-25%
-30%
-40%
-50%
-80%
-23%
-9%
-10%
-20%
-50%