Калі пра плянаваны на 16 сьнежня канцэрт-прэзэнтацыю 2CD “Варта Вежы Багоў” (нашумелы трыб’ют “Gods Tower”) ужо гавораць як пра metal-падзею года, дык з пэўных крытэраў імпрэза можа атрымаць і статус зьбежышча metal-стратаў году.

Па-першае, гурт “Partyzone” упершыню выступіць без свайго лідэра, унікальнага гітарыста ды аўтара музыкі й тэкстаў Яўгена Цылікава, які пасьля аднаго з апошніх канцэртаў быў дастаўлены ў рэанімацыю 1-га менскага клінічнага шпіталю з дыягназам гіперглікемічннай комы. Сёньня, на шчасьце, можам паведаміць, што крызыс мінаваў і жыцьцю таленавітага музыкі ўжо нічога не пагражае, а арганізатары прэзэнтацыйных канцэртаў нават маюць намер паўторна запрасіць “Partyzone” для ўдзелу ў поўным складзе 13 студзеня, калі адбудзецца глябальны гардкор-метал-сэйшн праекта з удзелам “ТТ’34”, “Rasta”, “Stod”, “Зьмяі” ды іншых мэга-брэндаў беларускай экстрым-сцэны.

Па-другое: гукакрэжысэр гурта “Znich” і галоўны гукач нашай фільгармоніі Аляксандр Белы рыхтуецца да складанай апэрацыі на назе, перанесшы жахлівае раздрабленьне костных тканак, з-за чаго таксама ня зможа прыняць удзел у эпахальным канцэрце сэзону “Варта Вежы Багоў”. Тым ня менш творчага імпэту Алесь не губляе і ёсьць надзея, што менавіта ён будзе саўнд-куратарам новага зьнічоўскага альбому, плянаванага да дзесяцігодзьдзя каралёў нацыянальнай метал-сцэны. Невядома, калі ён зможа бегаць, але за пульт сядзе даволі хутка.
-10%
-55%
-20%
-55%
-55%
-20%
-50%
-10%
-20%
0066856