177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  2. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  3. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  4. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  5. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  6. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  7. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  8. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  9. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  10. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  11. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  12. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  13. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  14. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  15. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  16. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  17. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  18. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  21. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  22. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  23. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  24. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  25. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  26. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  27. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  28. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  29. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  30. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу


90 гадоў таму, 11 лістапада 1928 года нарадзіўся грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік і краязнаўца Алесь Белакоз. Пра яго жыццё і жыццёвую філасофію расказвае фільм «Роспач і надзея», які захоўваецца ў фондах архіва кінафотафонадакументаў.

Фото: svaboda.org
Алесь Белакоз. Фото: svaboda.org

Алесь Белакоз нарадзіўся на Гродзеншчыне, у вёсцы Ляткі Ваўкавыскага павета (цяпер Мастоўскі раён), якая з часам злілася з вёскай Гудзевічы. Ён пражыў там амаль усё жыццё, працуючы настаўнікам роднай мовы і літаратуры (атрымаў завочную адукацыю ў Гродзенскім педуніверсітэце).

У 1948 годзе малады Алесь Белакоз пачаў дысідэнцкую дзейнасць. Ён напісаў на лістках заклік «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» ды раскідаў іх з цягніка па дарозе ў Мінск. Пазней ён раздабыў шрыфт і надрукаваў антысавецкія ўлёткі, якія з сябрамі распаўсюджваў у Гродне. Белакоз цудам пазбег арышту. Але з-за яго было затрымана шмат непавінных людзей, таму настаўнік адмовіўся ад сваёй дзейнасці.

Справай жыцця Алеся Белакоза стала стварэнне ўнікальнага Гудзевіцкага літаратурна-гістарычнага музея — спачатку школьнага, а з 1990 года — дзяржаўнага. Нават у савецкія часы ў яго экспазіцыі можна было ўбачыць экспанаты, наяўнасць якіх не віталася.

Фото: TUT.BY

Як расказваў сам Белакоз, аднойчы загадчык раённага аддзела адукацыі загадаў яму замяніць стэнд, прысвечаны «недобранадзейнай» паэтэсе Ларысе Геніюш. Маўляў,
«не знімеце — зачынім музей».

— А тады якраз беларус Клімук пабываў у космасе. Жонка мая выткала для яго гальштук, вучні напісалі ліст, а я даслаў зборнік вершаў Ларысы Геніюш «Невадам з Нёмана» і папрасіў, каб касманаўт падпісаў яго нашаму музею. Ён прыгожа па-беларуску падпісаў: «Гудзевіцкай сярэдняй школе ад Пятра Клімука. Пётр Клімук. 06.08.1975 года». Яшчэ даслаў ліст і свой фотаздымак з надпісам. І мы ўсё гэта прыклалі да стэнда Ларысы Геніюш: і ліст, і здымак, і кнігу з подпісам, і канверт «Пошта касманаўта». Хто пасля такога загадае стэнд здымаць?

Той самы стэнд. Фота: TUT.BY

Алесь Белакоз не шкадаваў уласных грошай на папаўненне экспазіцыі.

— За першую скульптуру — мясцовага паэта Міхася Явара — у нашым тады яшчэ школьным музеі я аддаў 76 рублёў, — згадваў ён у інтэрв'ю «Салідарнасці». — Тады я атрымліваў зарплату 64 рублі, жонка — 57. З гэтай нагоды склікалі Савет раённага аддзела адукацыі. «Как это Белакоз за свои собственные деньги приобрел бюст какого-то Михася Явара и установил в школьном помещении?! Кто ему дал право?!» — лямантавалі чыноўнікі.

У пратаколе запісалі: «Белакозу указать на самовольные действия». Дырэктару далі строгую вымову за тое, што пусціў у школьнае памяшканне «бюст какого-то Михася Явара», бюст загадалі прыбраць…

Па маёй персоне за пяць год, з 1970-га па 1975-ы, было праведзена чатыры пасяджэннi Савета раённага аддзела адукацыі. Нарэшце была вынесена вымова з апошнім папярэджаннем: за тое, што замест таго, каб згодна з савецкай школьнай праграмай прайсці тры тэмы, я цэлы ўрок расказваў вучням пра Францыска Скарыну. Загадчык раёна сказаў, што трэба мяняць альбо савецкія праграмы, альбо Белакоза.

Час пацвердзіў слушнасць ідэй і перакананняў Белакоза, які атрымаў ганаровыя званні заслужанага настаўніка Беларусі і заслужанага дзеяча культуры, адным з першых быў ушанаваны медалём імя Францыска Скарыны. Паводле ўласнага прызнання, ён усё жыццё размаўляў па-беларуску.

Алесь Белакоз памёр 1 снежня 2016 года. Гудзевіцкі музей, які налічвае больш за 13 тысяч экспанатаў, працягвае сваю працу.

Кінафільм «Роспач і надзея», 1988 год, рэжысёр В. Сіпягін, аператар Г. Хлабыстоў; кінастудыя «Беларусьфільм».

Матэрыялы падрыхтавала галоўны архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Алена Паляшчук.

-30%
-30%
-12%
-20%
-15%
-10%
-10%
-58%
-10%