1. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  2. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  3. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  4. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходило в Беларуси 28 февраля
  5. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  6. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  7. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  8. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  9. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  10. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  11. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  12. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  13. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  14. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  15. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  16. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  17. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  18. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  19. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  20. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  21. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  22. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  23. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  24. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  25. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  26. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  27. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  28. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  29. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  30. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах


Сергей Ковалевский,

На здымках фатографа Эдуарда Паляка 1966 года зафіксаваны імгненні жыцця адной віцебскай сям'і.

Муж, жонка і дачка ідуць на аўтобусны прыпынак, зрабіўшы неабходныя пакупкі. А вось ужо стаяць у чаканні транспарту, каб вярнуцца дамоў з выхаду, як тады казалі, «у горад». А можа, яны едуць на вакзал, каб адправіцца ў госці да вясковай радні, накупіўшы гасцінцаў. Мужчына беражліва паставіў сваю цяжкаватую ношу на траву, жанчына трымае торбу і, верагодна, трубку шпалер, а ў дзяўчынкі ў руках маміна дамская сумачка.

Да вакзала адсюль тады можна было адправіцца на аўтобусах, якія хадзілі пад нумарамі ад 1 да 8. Пра гэта сведчыць шыльда на прыпынку (1). У яго інфраструктуру таксама ўваходзілі павець з лаўкай і газетны кіёск (2).

Банеры 1960-х

Без рэкламы ў той час, каб паспяхова рэалізоўваць тавары і паслугі, таксама нельга было абысціся.

На тарцы двухпавярховага дома вісяць два плакаты. На адным (3) імпазантны мужчына ў гарнітуры, капелюшы і з плашчом на руцэ задаволены тым, што карыстаецца самалётамі «Аэрафлота». На другім (4) рэкламуецца мінеральная вада «Смірноўская». Яе і зараз дабываюць і выпускаюць ў Жалезнаводску (Стаўрапольскі край), які ўваходзіць у склад эколага-курортнага рэгіёна Каўказскія Мінеральныя Воды. Напой названы ў 1898 годзе ў гонар доктара Сямёна Смірнова, які ў другой палове ХІХ ст. кіраваў курортам.

Яшчэ адзін плакат (5) на плоце звяртае ўвагу мінакоў на паслугі па рамонце і пашыве адзення.

У даволі сціплым месцы ўстаноўлена Дошка гонару Кастрычніцкага раёна (6) з фатаграфіямі 32 перадавікоў. Абапал яе дзве стэлы (7 і 7а). Напэўна, на іх размешчаны звесткі па працоўнай гісторыі і назвы знакавых прадпрыемстваў раёна.

Галоўны індзеец

У той час паход у кіно быў адной з галоўных забаў, бо тэлевізары не ўсе мелі. Тым не менш рэклама новых фільмаў была дастаткова агрэсіўнай, таму што пракатчыкам выстаўлялі высокія планы па выручцы. У нашым выпадку няўважлівы пешаход мог літаральна сутыкнуцца з афішай (8).

Фільм «За мной, канальі!» вытворчасці студыі «ДЭФА» з Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі створаны ў 1964 годзе. Дзеянне адбываецца на мяжы XVIII-XIX ст.ст. У Прусіі не хапае салдат. Барон фон Юбенау намагаецца забраць у рэкруты моцнага і вясёлага хлопца Аляксандра, хоць ён жыхар іншага каралеўства. З дапамогай сяброў ён абдурвае барона, уцягвае яго і караля ў інтрыгі, а сам уцякае разам з дачкой багатага вяльможы Ульрыкай. Па стылістыцы «За мной, канальі!» нагадвае больш вядомы французскі фільм «Фанфан-цюльпан».

Дарэчы, студыя «ДЭФА» была адной з любімых у савецкага юнага гледача. Тут здымалі шмат цікавых прыгодніцкіх фільмаў, у першую чаргу пра індзейцаў.

Якраз у 1966 годзе ва Усходні Берлін пераязджае югаслаўскі акцёр Гойка Міціч і пачынае здымацца на студыі «ДЭФА» ў кінастужках пра герояў карэннага насельніцтва цяперашніх ЗША. Спачатку былі «Сыны Вялікай Мядзведзіцы», потым — фільм «Чынгачгук — Вялікі Змей», які ў 1968-м закупіў СССР.

Затым у пракат выйшлі «Тэкумсе», «Ульзана», «Правадыр Белае Пяро». Такім чынам, Гойка Міціч стаў «галоўным індзейцам» краін сацыялістычнага лагера.

Другая афіша (9) інфармуе пра паказ італьянскай меладрамы «Гісторыя аднаго кахання», знятай у 1942 годзе.

Цэнтральны магазін

Манументальны будынак Віцебскага ўнівермага (10) з’явіўся на вуліцы Замкавай у 1960 годзе, яго гандлёвая плошча складала амаль 2 тыс. кв. м. Самы вялікі магазін здзіўляў гараджан прасторай, шырокімі лесвічнымі маршамі і высокай столлю. Для параўнання скажам, што дагэтуль універмаг (яго гісторыя пачалася ў 1947 годзе) размяшчаўся на 193 кв. м на вуліцы Леніна, 7. Праўда, дзейнічалі і шматлікія філіялы ў розных частках горада.

Сучасны выгляд уні­вермаг займеў у лютым 1976-га, калі ўзвялі прыбудову, якая дазволіла расшырыць гандлёвую плошчу да 4080 кв. м.

Рэканструкцыя вуліцы

Насупраць універмага тарцом стаяў трохпавярховы будынак педінстытута. На здымку мы бачым частку яго даху і абсерваторыю (11). Раней гэта памяшканне, узве­дзенае ў 1880-м, належала Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі. Дарэчы, пры яго будаўніцтве зрылі частку Замкавай гары.

Пасля рэвалюцыі навучальную ўстанову закрылі. Непрацяглы перыяд тут размяшчаўся ваенны шпіталь, падчас Савецка-польскай вайны ў маі 1920-га — часовы пункт кіравання Заходнім фронтам на чале з камандуючым Міхаілам Ту­ха­чэўскім. У чэрвені 1921-га будынак перадалі педінстытуту.

У пачатку 1970-х да 1000-годдзя Віцебска задумалі рэканструкцыю вуліцы Замкавай. Помнік архітэктуры ра­зам з іншымі будынкамі па правым баку знеслі. Хутка пачалося ўзвядзенне ПКБ АСК, якое за знешнее падабенства ў народзе называюць «ДнепраГЭСам».

7 чэрвеня 1975 года пад рубрыкай «XXV з’езду КПСС — дастойную сустрэчу!» абласная газета «Віцебскі рабочы» паведамляла: «На вуліцы Замкавай узводзіцца вялікі будынак для Віцебскага праектна-канструктарскага бюро аўта­матычных сістэм кіравання. Па плане яго намечана здаць у эксплуатацыю ў будучым годзе. Работы тут цяпер вядзе комплексная брыгада кавалера ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга камуніста Мікалая Вашука з БУ-37 трэста № 9. У гэтыя дні яна пастаянна перакрывае зменныя заданні на 30−35 працэнтаў пры высокай якасці».

-50%
-35%
-8%
-7%
-37%
-12%
-40%
-40%
-7%
-5%
0072356