Папулярны музычны інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” справіў нядаўна другі год свайго існаваньня. Арганізатары парталу вырашылі адзначыць свой Дзень народзінаў і падрыхтавалі да выданьня дыск “Прэм’ер Тузін”, у які ўвайшлі лепшыя кампазыцыі, што бралі ўдзел у гіт-парадзе ў сэзоне 2004-2005. Сярод іх нямала эксклюзываў.

На сёньня “Тузін Гітоў” зьяўляецца адным з самых пасьпяховых сеціўных музычных праектаў у Беларусі зь сяряднесутачнай аўдыторыяй 400 чалавек. За два гады было зарэгістравана больш чым поўмільёны наведваньняў сайта, прайшлі 38 тураў гіт-параду, у якіх узялі ўдзел 138 кампазыцый. Таксама штопятніцу на хвалях “Радыё Мінск” (92,4 FM) выходзіць радыёвэрсія “Тузіна Гітоў”, якую вядзе вядомы музыка Алег Хаменка.

Кампакт-дыск “Прэм’ер Тузін”, які на днях зьявіўся ў дыскарнях, можна назваць унікальнай складанкай. Яе аснову складаюць 12 песень, якія адабралі наведнікі сайту ў межах выніковага мэгатура сэзону. У дадатак на дыску месьціцца 30 песень у фармаце mp3 — самыя яркія беларускія гіты, адабраныя кіраўніцтвам парталу. Такім чынам, на дыску разьмешчана 42 песьні — гэта першы беларускі афіцыйны рэліз такога аб’ёму. Дзякуючы гэтаму “Прэм’ер Тузін 2005” можна сьмела назваць міні-энцыкляпедыяй 2005 году ў вобласьці беларускамоўнай музыкі.

На адным дыску зьмясьцілася шмат ужо добравядомых імёнаў розных пакаленьняў (ад "Ляпіса Трубяцкога" і "Этна Трыё Тройца" да "J_морс" і Indiga) і музычных кірункаў (Пётр Ялфімаў, Logika Metro, "Стары Ольса"), а таксама значная колькасьць малавядомых, але, безумоўна, вартых увагі выканаўцаў (“Айша”, “Vodar Susviet”, “Siver”, “UltraВожык”). Ёсьць на дыску і нямала рарытэтных сюрпрызаў — запісы легендарнага праекту Васі Шугалея “БазЫлькі”, песьні з невыдадзенага супольнага праекту на вершы Ўладзімера Караткевіча, эксклюзыўныя праекты Ігара Варашкевіча і шмат чаго іншага.
{banner_819}{banner_825}
-25%
-15%
-10%
-15%
-50%
-10%
-20%
-30%
-50%
-10%