На 85-м годзе жыцьця памёр беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар Арсень Ліс. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла гісторык Ніна Стужынская.

Арсень Ліс. Фота: svaboda.org
Арсень Ліс. Фота: svaboda.org

Арсень Ліс працаваў настаўнікам, рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. З 1959 году — аспірант у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1961 навуковы супрацоўнік гэтага ж інстытуту.

Даследаваў традыцыйную культуру беларусаў, літаратуру, гісторыю і пэрыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры.

-50%
-11%
-10%
-20%
-10%
-23%
-25%
-10%