«Дзеці з усёй краіны паказалі, наколькі важна захоўваць самы галоўны скарб — родную мову. Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры». Так апісаў праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адзін з членаў журы, пісьменнік Уладзімір Ліпскі. 11 мая прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу.

Праект доўжыўся на працягу 8 месяцаў. Спачатку школьнікам трэба было выбраць любы твор беларускіх паэтаў ці пісьменнікаў, выразна прачытаць яго на камеру і размясціць у сацыяльных сетках. Арганізатары атрымалі больш за дзве тысячы заявак з усёй Беларусі. Пасля рэгіянальных этапаў да фіналу дайшлі толькі 35 школьнікаў.

Фіналісты выступілі на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра. Выступы пяцёркі пераможцаў — у нашым відэа.

 

Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся, гэта бясплатна!

{banner_819}{banner_825}
-10%
-46%
-36%
-20%
-91%
-50%
-21%
-10%