Кругозор


Сонечнае надвор’е, дазволенае ўладамі мерапрыемства, зробленае грамадскімі актывістамі - добрая нагода, каб правесці выходны дзень з сям’ей. На Свяце Незалежнасці, якое прайшло сёння на пляцоўцы каля Опернага тэатра, можна было пабачыць шмат сем’яў з дзецьмі. TUT.BY даведаўся, чаму сёння яны менавіта тут.

Сям’я Галкоўскіх

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Аляксандр, Настасся і маленькі Альгерд прыйшлі на свята, бо ў гэты раз тут бяспечна знаходзіцца з дзіцём і ўсё афіцыйна.

Сям’я Зенькі

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Бацькі Наталля і Вадзім на Свята Незалежнасці прыйшлі сваёй вялікай сям’ёй. Пакуль старэйшая дачка Завея малюе карціну, бацькі пазіруюць з малодшымі Ўсціняй, Уршуляй і Цітам. На Дзень Волі Наталля ходзіць яшчэ са студэнцтва, але некалькі разоў усё ж прапускала — калі дзеці былі зусім малыя. Маладая маці не хацела рызыкаваць, наведваўшы несанкцыяваныя акцыі.

Сям’я Гвоздзь

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Вольга і Яўген прыйшлі сёння на канцэрт са сваім сынам. Маленькі Максім, па словах маці, ведае некалькі беларускіх песен, сярод якіх — «Госці» ад гурта «Крамбамбуля».

Сем'і Бычко і Пархомчык

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Кацярына і Яўгенія — сёстры. Сёння яны прыйшлі разам на Свята Незалежнасці, каб добра правесці час са сваімі дзеткамі. Кацярына Бычко (злева) сёння ў кампаніі Алены, Севасцьяна і Дзяміда, а яе сястра Яўгенія Пархомчык — з маленькім Кастусём. Жанчынам падабалася, што на такім свяце была арганізавана палатка маці і дзіця, але, на жаль, пад нагамі было брудна з-за адталай зямлі.

Сям’я Шкабара

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Віталь і Вераніка Шкабара прыйшлі на свята са сваімі дзеткамі Ігнатам і Мартай. Бацькі радыя, што нарэшце можна дзецям паказаць бел-чырвона-белыя сцягі і людей, якія размаўляюць па-беларуску.

Сям’я Ленкавец

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Аляксандр, Юлія і іх дзеці Ян з Арынай былі радыя правесці дзень разам. Святочны настрой і добрае надвор’е спрыялі добраму настрою.

День Воли в Минске: задержания, тысячи людей у театра, БЧБ-флаги только до ограждений

Смотрите также

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Протест или праздник. Что думают про новый формат Дня Воли его участники
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
В день 100-летия БНР митрополит Тадеуш Кондрусевич помолился за Беларусь
Нужные услуги в нужный момент
0060872