103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  2. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  3. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  4. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  5. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  6. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  7. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  8. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  9. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  10. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  11. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  12. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  13. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  14. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  15. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  16. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  17. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  18. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  19. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  20. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  21. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  22. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  23. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  24. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  25. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  26. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  27. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  28. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  29. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  30. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту


Сергей Кавалевский,

Здымак віцебскага фатографа Эдуарда Паляка пераносіць нас у 1966 год, калі яшчэ замест «сіняга» стаяў даволі элегантны белы дом (1), а таксама існавала паўднёвая забудова (2) плошчы Свабоды. Дарэчы, за пяцьдзясят гадоў дрэвы па ўскрайках Духаўскага рова выраслі так, што не дазваляюць паўтарыць ракурс сучаснаму фатографу — ён быў вымушаны значна павярнуць камеру ўправа.

«Прогулки по незнакомому Витебску». Жизнь города от 1950-х до 2017-го на фото Эдуарда Поляка

На пярэднім плане — галоўная спартыўная пляцоўка тагачаснага Віцебска. Зімой яна служыла канькабежцам і аматарам гульні ў хакей з мячом, а летам — футбалістам і валейбалістам.

Спорт для ўсіх

Эдуард Паляк зафіксаваў момант спаборніцтваў па бегу на каньках, за якімі назіраюць даволі шмат гледачоў. Зімой 1966-га газета «Віцебскі рабочы» пісала пра тры такія турніры.

У нататцы «Звіняць канькі» ў нумары за 8 студзеня паведамлялася, што на лёд выйшлі 38 прадстаўнікоў прадпрыемстваў. Яны разыгрывалі прызы на дыстанцыях 500 і 1500 метраў (жанчыны) і 500 і 3000 метраў (мужчыны). У абедзвюх дысцыплінах перамаглі работніца дывановага камбіната (ААТ «Віцебскія дываны») Людміла Блахіна і слесар вытворчасці № 2 станкааб’яднання Аляксандр Антоненка.

Наступным днём наймацнейшага на дыстанцыі 500 м выяўлялі 60 школьнікаў. Тут першымі сталі Ніна Тарбенка (СШ № 2) і Міхаіл Баранаў (СШ № 19).

У нядзелю, 23 студзеня, адкрылася ІІ Зімовая абласная спартакіяда калектываў фізкультуры і раёнаў. «Стройнымі радамі калона фізкультурнікаў прайшла з парку імя Фрунзе на гарадскі каток, што па вуліцы Леніна, — пісала газета. — Член штаба спартакіяды М. І. Моцны аддае рапарт загадчыку аддзела абласнога камітэта партыі У. П. Каваленку. Ад імя партыйных і савецкіх органаў т. Каваленка горача вітае фізкультурнікаў з вялікім святам і жадае ім выдатных спартыўных дасягненняў. Пад гукі гімна СССР пераможцы мінулых абласных спаборніцтваў узнімаюць флаг спартакіяды».

Спаборніцтвы адбываліся па лыжных гонках, бегу на каньках, біятлоне, хакеі з шайбай, слаламе і праходзілі некалькі дзён.

Хакеісты праводзілі турнір на стадыёне «Дынама» (зараз ЦСК). А лыжнікі стартавалі на трасе, пракладзенай каля саўгаса «Сялюты» (аграгарадок Акцябрская). Яны рабілі забег нават на марафонскую дыстанцыю 50 км. На ёй перамог ганаровы майстар спорту СССР Уладзімір Барадзей з віцебскага спартыўнага таварыства «Спартак».

Сярод канькабежцаў-аматараў на дыстанцыях 500 і 3000 метраў перамог Арнольд Жураўскі з Віцебска. У жанчын паўкіламетра хутчэй за ўсіх прабегла Валянціна Маршавіна з Аршаншчыны, а Людміла Закрэўская (Віцебскі раён) была лепшай на 1500 метраў. У камандным заліку прызёрамі сталі Віцебскі, Аршанскі і Міёрскі раёны.

Асаблівую цікавасць гледачоў выклікала выступленне на спартакіядзе паўпрафесіяналаў, якія прадстаўлялі спартыўныя таварыствы і спаборнічалі на пяці дыстанцыях. Усё «золата» ўзяла майстар спорту СССР Тамара Сталбова («Лакаматыў»). Яе аднаклубнік Віктар Хаміноў саступіў першае месца толькі на 500 метрах Уладзіміру Буткевічу («Дынама»).

Напрыканцы лютага адбыўся чэмпіянат Віцебска па каньках. Газета паведамляла: «У адсутнасці майстроў спорту Тамары Сталбовай і Віктара Хамінова маладыя адчувалі сябе вальней». У мужчын абсалютным чэмпіёнам стаў вышэйзгаданы Аляксандр Антоненка, сярод жанчын — Таццяна Ільіна (трэст № 9). Каманднае першынство ўзялі прадстаўнікі дывановага камбіната.

Канькі навыраст

Каток працаваў да позняга вечара і з’яўляўся месцам збору моладзі ў цэнтры Віцебска. Паводле ўспамінаў старажылаў, уваход быў платны. Але прайсці можна было і за так — кожны падшыванец ведаў сваю дзірку ў агароджы (3).

Канькі былі дэфіцытам, іх перадавалі ў сям'і ад старэйшых малодшым. Часам даводзілася надзяваць па дзве-тры пары шкарпэтак, каб занадта вялікія бацінкі не звальваліся з ног.

На катку часам кралі абутак, таму кампаніі падлеткаў пакідалі ля састаўленых валёнак вартаўніка, якога потым нехта падмяняў. У 1950−1960-х на катку гучалі песні «Ландыши», «Мишка-Мишка, где твоя улыбка», «Мне бесконечно жаль» і г. д.

Пасля катка можна было перабегчы вуліцу і купіць піражок у кропцы грамадскага харчавання, размешчанай на першым паверсе дома, пазначанага на здымку Эдуарда Паляка пад нумарам 1.

Страсці па футболе

У тыя гады самымі народнымі відамі спорту былі футбол і хакей з мячом. На кожным буйным прадпрыемстве абавязкова існавала свая каманда, а то і дзве-тры, якія рэгулярна праводзілі спаборніцтвы. Прычым амаль усе гульцы былі ўніверсаламі: летам ганялі мяч нагамі, зімой — клюшкай. Як расказаў Сямён Дынкін, які з пачатку 1960-х асвятляў у прэсе Віцебска спартыўныя падзеі, матчы збіралі шмат гледачоў.

Страсці кіпелі як на полі, так і па-за яго межамі. Аднойчы футбольнаму суддзі пасля матчу прыйшлося нават даць драпака ад заўзятараў, якія былі не згодныя з яго рашэннем.

У канцы 1970-х абласное аб’яднанне прафсаюзаў зрабіла праект па будаўніцтве ў Духаўскім рове чыста футбольнага стадыёна. Ён быў дастаткова танным, бо чашу арэны стварыла сама прырода, а на абсталяванне трыбун спатрэбіўся б мінімум сродкаў. Але праект не знайшоў падтрымкі.

-15%
-10%
-10%
-20%
-10%
-35%
-20%
-25%
-30%
-30%