2005 год стаў для аматараў беларускай паэзыі годам прыкметнага юбілею вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Гэтай унікальнай асобе, якой удавалася пісаць, бадай, самыя песенныя й мэлядыйныя беларускія вершы, сёлета споўнілася 95 гадоў. Не абмінуў такую дату й найбольш актыўны наш музычна-выдавецкі лэйбл “БМАgroup”, абвясьціўшы конкурс на ўдзел у выданьні юбілейнага кампакт-дыска Ларысы Геніюш.

Натуральна, праект найперш будзе базаваны на ўжо вядомых творах беларускіх поп — і рок-выканаўцаў, якім раней запала ў душу творчасьць Ларысы Геніюш: мясцовыя гурты “Kriwi” (песня “Беларуска”), “Deadmarsh” (“Родны кут”), “Песьняры” (“Краю мой родны”), калектыў з Польшчы “Белы сон” (“У сэрца мне”), барды Вальжына Цярэшчанка (“Запяі мне песьню”), Алесь Лось (“Зорка”), Алесь Камоцкі (“Усе мы ня госьці”).

Сярод тых, хто першым адгукнуўся на прапанову прыняць удзел у новай ініцыятыве, апынуліся вядомыя выканаўцы “P. L. A. N. ”, “Tesaurus”, “Южный ветер”. Але… праца толькі пачынаецца, таму маладыя выканаўцы маюць шанц патрапіць адразу ў апрыёрна прэстыжны й папытовы праект.

Працэс збору фанаграмаў працягнуты да cярэдзiны кастрычнiка, таму ў вас яшчэ ёсьць шанц зьвярнуцца са сваімі прапановамі да ініцыятараў праекту: 220085, Менск, а/с 5, альбо кантактавацца праз тэл. 649 08 88.
-10%
-30%
-30%
-10%
-25%
-30%
-55%
-30%
-45%
0067851